— Мы вылучаем новыя ўмовы,— казырнуўшы, сказаў знаёмы ўяад Адась Аўторак.— Народны сакратарыят больш дакладна падлічыў, колькі вы за сто дзён свайго панавання вінныя народу. Каля трыста тысяч. Аддасцё цяпер жа — праз паўгадзіны будзеце мець новенькі паравоз,— а пасля знарочыста прыстрашыў: — Перасцерагаю: наша разведка дакладвае, што мінскія ўскраі ўжо займае конніца Доўбар-Мусніцкага...
— А пяцьсот тысяч не хочаце? — ускіпеў Мяснікоў.— Ці мільён?
— Глядзіце самі,— нібы са спачуваннем, а на самай справе з пагрозаю зноў падаў голас паўвайсковец.— Больш мы сюды не прыйдзем, ушчуваць альбо прасіць не будзем. A паколькі мы з Доўбар-Мусніцкім саюзнікі, дык, можа, i ўжывём супраць вас зброю...
Акінуўшы ўсіх позіркам (ці не напужаліся?), Аўторак зрабіў працяглую псіхалагічную паўзу, а пасля, бачачы, што вялікага страху не нагнаў, зноў фарсіста казырнуў і, падаючы сам сабе годнасці, пакінуў станцыю.
— Проста на вачах нахабнеюць! — паматляў галавою Мяснікоў.— А мы цырымонімся...
— Што ж, ты кажаш праўду,— пахітаў галавою i Калмановіч,— Калі яны злучацца з рэгулярным польскім войскам, то гэта — ужо не жарты,— Павярнуўся да Мяснікова: — Што ж, перамовы спыняем. Рыхтуй, галоўнакамандуючы, апошнюю тут баявую аперацыю...
— Вось гэта па-дзелавому! — супакоіўся, нават узрадаваўся той i шустра падаўся да Вайсдорфа — начальніка аховы цягніка.
Ландар i Калмановіч замаўчалі. I адзін, i другі ўзбуджана, гнятліва захадзілі ў розных накірунках i позах па кабінеце: Ландар церабіў сваю бародку, а Калмановіч прасунуў руку пад вопратку i мацаў грудзіну — там, дзе трывожна білася сэрца. А час між тым бег. Вось мінулася апоўнач, пайшло на новы дзень.
Зазваніў тэлефон.
Трубку падняў найбольш блізкі да апарата Калмановіч — з падпухлымі ад бяссоння вачыма, але рэзкі, нервовы.
— Я — старшыня Народнага сакратарыята Беларусі,— пачуўся нібы знаёмы хрыплы голас, але на самай справе гэта гаварыў не парламенцёр, а хтосьці іншы.— Мы ставім вам апошні ультыматум: ці вы вяртаеце 500 тысяч, ці мы праз паўгадзіны пачьгааем рашучы штурм станцыі i цягніка! Само на сабе зразумела, бой ёсць бой, жыццё ў ім нікому не гарантуецца...
— Чаму — пяцьсот тысяч? А можа, мільён? — паздзекаваўся Калмановіч.
— Мы ідзём па кампраміс. У нашых i сваіх інтарэсах.
— Ясна,— голас у Калмановіча пасталеў.— А цяпер слухайце наш першы i апошні ультыматум. Калі вы праз тыя ж паўгадзіны не падасцё нам сгіраўны паравоз, мы накрыем горад, вас ураганным агнём з гармат i кулямётаў!
— Варвары!
— Усё! — адчакапіў Калмановіч.— Заўважце час. Трыццаць хвілін вам на ўсё: i на роздум, i на ваша выратаванне.
Калмановіч рашуча паклаў трубку. Ён першы, а за ім i ўсе астатнія выйшлі на перон — тут пачынала ўжо рассейвацца начная цемрадзь i на ўсходзе пульсаваў, набухаў світанак. Цяў мароз, хрумстка рыпеў пад нагамі бела-шэры, сям-там з бліскучымі іскрынкамі снег.
Яны не пайшлі да платформы з браневіком, дзе цяпер мітусіліся байцы, ведаючы, што вайскоўцы на чале з Вайсдорфам i Мясніковым зробяць тое, што трэба, як след. Ландар разумеў: абстрэл Мінска — мусовая крайнасць, але ўсё роўна душой супраціўляўся гэтаму: пабурацца не толькі старажытныя будынкі, але i загіне шмат невінаватых людзей. Маўчаў. Заўважыў: усхваляваны i Калмановіч — раз за разам зыркае на свой гадзіннік i спрабуе ўбачыць, колькі ўжо хвілін прайшло з моманту адліку ультиматуму.
— Няўжо не пашкадуюць свой горад, сваіх людзей? — ціха запытаў.
Вось апошнія салдаты схаваліся ў браневіку — у наваколлі стала ціха-ціха, аж вусцішна. Як i перад сапраўдным боем.
Ад платформы з браневіком адарваўся i подбегам пачаў набліжацца сюды чалавек. Мяснікоў. Запыніўшыся, сказаў задыхана:
— Усё. Мы гатовыя.
— Праз дваццаць хвілін можна пачынаць...— ціха прамовіў Калмановіч.
Мяснікоў нічога не адказаў, зноў подбегам пашыбаваў — да платформы.
I тут у напружанай цішыні выразна пачуўся далёк! паравозны гудок, a неўзабаве данеслася ўжо i шпаркае чухканне. Праз хвіліну-другую станцыю асвяціў далёкі пук святла.
— Збаяліся-такі! — усцешыўся Калмановіч.
Як хутка ўбачылі, прыйшло аж два паравозы. Да ix накіраваліся гуртам: Мяснікоў, начальнік аховы Вайсдорф, Ландар i Калмановіч.
— Само па сабе зразумела, залпы адмяняем,— ужо пры пыхлівым паравозе крыкнуў на вуха Калмановічу Мяснікоў.— Калі маем два паравозы, то, лічу, адзін з нашымі людзьмі трэба паслаць наперад i праверыць мост цераз Свіслач.
— Давай,— махнуў са згодаю рукой Калмановіч. I Ландару, з палёгкаю ўздыхнуўшы: — Хадзем у свой вагон. Хоць прысядзем, а то зусім памлелі ўжо ногі.