Аднагалосна.
— Далей. Вылучаны дзве канцэпцыі наконт пашай незалежнасці. Першая: у саюзе з Расіяй. Другая: без гэтага саюзу, з арыентацыяй на Германію. Хто — за першую?
Большасць.
— Што ж, усё ясна. За другое і не будзем галасаваць,— пахітаў галавою Аўторак,— Далей. Калі мы вылучылі тэзіс нашай незалежнасці без арыентацыі на нямецкую апеку, то нам трэба абгрунтаваць яго. Мы ўжо маем накід Другой Устаўной Граматы, дзе мы ўлічылі тое, чаго не было ў Першай. Калі ласка, Максім,— павярнуўся да Лашковіча,— зачытай праект.
Лашкевіч дастаў з кішэні пінжака лісток, разгарнуў яго і пачаў чытаць:
«У часе сусветнай вайны, што бурыць адны моцныя дзяржавы і аслабляе другія, абудзілася Беларусь да дзяржаўнага жыцця. Пасля трох з паловаю вякоў няволі зноў на ўвесь свет кажа беларускі народ аб тым, што ён жыве і будзе жыць. Вялікі Народны Збор — Усебеларускі з'езд 15-17 снежня 1917 г., дбаючы аб долі Беларусі, зацвердзіў на яе землях рэспубліканскі лад. Выпаўняючы волю з'езду і баронячы дзяржаўнае права народу, Спаўняльны камітэт Рады з'езду гэтак пастанаўляе аб дзяржаўным устроі Беларусі і аб правах і вольнасці яе грамадзян і народаў:
1. Беларусь у рубяжох рассялення і лічэбнай перавагі беларускага народу абвяшчаецца Народнай Рэспублікай.
2. Асноўныя законы Беларускае Народнае Рэспублікі зацвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі, скліканы на асновах агульнага, роўнага, простага, патаемнага і прапарцыянальнага выбарчага права, не зважаючы на род, народнасць і рэлігію.
3. Да часу, пакуль збярэцца Устаноўчы Сойм Беларусі, заканадаўчая ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Радзе Усебеларускага з'езду, дапоўненай прадстаўнікамі меншасцей Беларусі.
4. Спаўняючая і адміністрацыйная ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Народна-
му Сакратарыяту Беларусі, які назначаецца Радаю з'езду і перад ёю трымае адказ.
5. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчаецца свабода слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў, безумоўная свабода сумлення, незачэпнасць асобы і памяшкання.
6. У рубяжох Беларускае Народнае Рэспублікі ўсе народы маюць права на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію, абвяшчаецца роўнае права ўсіх моваў Беларусі.
7. У рубяжох Беларускае Народнае Рэспублікі права прыватнае ўласнасці на зямлю касуецца. Зямля перадаецца без выкупу тым, што самі на ёй працуюць. Лясы, азёры і нутро зямлі абвяшчаюцца ўласнасцю Беларускае Народнае Рэспублікі.
8. У рубяжох Беларускае Народнае Рэспублікі ўстанаўляецца найбольш 8-гадзінавы рабочы дзень.
Абвяшчаючы ўсе гэтыя правы і вольнасці грамадзян і народаў Беларускае Народнае Рэспублікі, мы, Спаўнялыіы Камітэт Рады З'езду, абавязуемся пільнаваць законнага парадку жыцця ў Рэспубліцы, сцерагчы інтарэсы ўсіх грамадзян і народаў Рэспублікі і захаваць правы і вольнасць працоўнага люду. А так сама даложым усіх сілаў, каб склікаць у найбліжэйшы час Устаноўчы Сойм Беларусі.
Усіх верных сыноў Беларускае зямлі клічам памагчы нам у цяжкай і адказнай нашай працы.
Спаўняючы Камітэт Рады 1-га Усебеларускага З'езду. Выдана ў Менску-Беларускім 9 сакавіка 1918».
— Выбачайце, спадары,— калі Лашковіч скончыў чытаць, першы сказаў Аўторак.— Забягу паперад. Мне здаецца: такой канкрэтнай і справядлівай праграмы, такой увагі да пародных клопатаў, да ўсіх нацыянальнасцей краю мы яшчэ ад нікога не чулі. Калі і пасля гэтага паш люд не падтрымае, дазволіць зганьбіць нас, то ён не варты, каб быць народам, мець сваю дзяржаву!
— Праграма папраўдзе дзелавая і гуманная,— упершыню за апошнія дні згадзіўся з Аўторкам, з Лашковічам Баравік.— Асабіста я цалкам за яе.
— Ёсць іншыя думкі? — павесялела запытаў Аўторак.
— Не,— сказаў Бурбіс, і яго слова, слова ветэрана руху, прагучала ўпушальна для ўсіх. Асабліва для навічкоў.
— Будзем галасаваць? — усміхнуўся Аўторак.
— Дзеля чаго? — прамовіў Баравік.— Усе ж згодныя.
— Тады — далей,— сказаў Аўторак, і ў ім, аскеце, нібы абудзіўся просты зямны чалавек, які ўмее і радавацца.— Калі будзе дзяржава, яе праграма, то трэба і ўрад, хто ўсё гэта трымаў бы на сваіх плячах. Давайце спачатку прыкінем, хто іменна з нас і на якую пасаду можа ўвайсці ў яго. Калі пасля, можа, і на з'ездзе, нашы саюзнікі пачнуць дабівацца крэсел і для сябе, то, можа, прыйдзецца ўносіць і карэктывы. Згодны?
— Згодны,— разам, у адзін голас, сказалі Васілевіч і Лашковіч.
— Добра,— прамовіў Аўторак.— Цяпер давайце пяройдзем на персаналіі. Каму мы дадзім права на заканадаўчую ўладу, права прэзідэнта рэспублікі?