Выбрать главу

Васілевіч мала ведаў гэтага Аўторка, пазнаёміўся з ім толькі летась, дык і тады, калі разам трапілі ў Выканком Савета Усебеларускага з'езда, і яшчэ цяпер добра не знаў: той сапраўды шчыры альбо толькі прыкідваецца і дбае найперш пра свае амбіцыі.

Але не забываючы, што ён па сваім тайным зароку павінен выяўляць прагерманскую палігыку, прамовіў:

— Што ж, рызыкаваць дык рызыкаваць...

— Дзякуй, Сымоне,— паціснуў яму руку Аўторак.— Паспрабуем павесці гібкую палітыку, у якой свае законы і правілы...

10.

Выпіскі з дакладных Мінскаму падпольнаму раённаму камітэту РКП (б)

«Сёння, сёмага сакавіка, Аўторак і я хадзілі з візітамі.

Спачатку былі ў Мінскай гарадской думе, у Ванштэйна. Аўторак расказаў яму пра тое, што днямі рашыла Рада Савета Усебеларускага з'езда, даў яму копію Другой Устаўной Граматы і папрасіў думцаў не ўхіляцца, кааптаваць сваіх людзей, у тым ліку і сябе, у Раду Усебеларускага з'езда, каб пераўтварыць яе ў Раду БНР — адмысловы прадпарламент.

Калі пазнаёміўся з уручаным дакументам і паслухаў каментарыі, Ванштэйп сказаў прыкладна так: Рада Усебеларускага з'езда правільна арыентуецца ў цяперашняй своеасаблівай сітуацыі, законна робіць тое, што даручыў у снежні леташняга года выбранаму Савету Усебеларускі з'езд. Калі мы, падкрэсліў ён, не зусім разумелі гэта тады, дык добра разумеем гэта цяпер. Мінская дума ўхваліць вашу Другую устаўную Грамату, паможа, у тым ліку і грашыма, толькі павінна ясней ведаць адну вельмі важную рэч — адносіны будучай БНР да Расіі і Германіі...

Пасля гэтага адбыўся такі дыялог:

А ў т о р а к. Якімі бачыце гэтыя адносіны асабіста вы?

В а н ш т э й н. Давайце гаварыць шчыра: немцы адрадзілі і вас, і пас. Мы павінны дзякаваць ім, але... Ёсць вялікая закавыка якраз у гэтым «але». Славяне і немцы — усё ж чужародныя элементы. Значыць, яны ніколі не змогуць зблізіцца як след, іхні саюз можа быць толькі па разліку, толькі ў пэўных, як цяпер, прымусовых умовах. Расія — іншая рэч. Мы ўсе звязаныя з ёй даўняй повяззю. У эканоміцы і культуры. Значыць, БНР не можа быць супраць Расіі. Тым больш не забывайце: па Брэст-Літоўскім трактаце лічыцца, што нашы землі, апроч заходніх, акупаваны часова. Значыць, мы пад юрыдычным суверэнітэтам РСФСР.

А ў т о р а к (усміхнуўшыся). Калі мы не можам ісці супраць і Германіі, і Расіі, значыць, у нас ёсць трэці шлях — шлях поўнай сваёй незалежнасці...

В а н ш т э й н. (стрымана). Адчуваю: якраз гэты шлях найлепш грэе вашы беларускія душы. Але іншыя партыі, нацыянальнасці могуць не зусім падтрымаць вас. Мае браты па крыві — найперш. Нашы гандлёвыя людзі будуць баяцца, каб не апынуцца ў замкнёным крузе, каб вы не ўрэзалі іхнія правы і перспектыву. Яны будуць толькі за саюз з Расіяй, да якой у іх ужо даўно пратаптаныя сцежкі-дарожкі.

А ў т о р а к. І да Савецкай Расіі, якая ўрэзала правы і перспектыву маёмасных людзей?

В а н ш т э й н. Мае аднакрэвічы, я — за саюз з дэмакратычнай Расіяй, што будзе без бальшавікоў. Беларусь павінна ўвайсці ў яе на федэратыўных прынцыпах, як яе частка.

А ў т о р а к. А калі бальшавікі ўтрымаюцца? Калі Расія застанецца ў іхніх руках?

В а н ш т э й н. Мы павінны верыць, што гэта не здарыцца, арыентавацца, паўтараю, на іншую Расію.

А ў т о р а к. І вы думаеце: немцам спадабаецца наш такі тэзіс?

Ванштэйн. Яны не павінны ведаць яго.

А ў т о р а к. Ясна. Цяпер прэ іншае: колькі вы, пан Ванштэйн, хацелі б кааптаваць людзей ад Мінскай думы ў склад Савета Усебеларускага з'езда?

В а н ш т э й н. А колькі месцаў думаеце даць нам вы?

А ў т о р а к. Сем-восем.

В а н ш т э й н. Мала. Вельмі мала.

А ў т о р а к. Тады — дзесяць. Але болей прасіць не варта. Мы павінны думаць і пра іншых.

Калі пасля палемікі сышліся на тым, што Мінская дума пашле Ю чалавек у склад Савета Усебеларускага з'езда, у знак першай дзелавой помачы дасць БНР Ю тысяч на «неадкладныя патрэбы», Аўторак сказаў, што не варта адцягваць узаконьванне БНР, трэба не пазней 15 сакавіка склікаць у Мінску з'езд самакіраваішяў і грамадскіх арганізацый краю і на ім зацвердзіць закон па выбарах ва Устаноўчы сход Беларусі.

Ванштэйн — трошкі засмучаны, што мала будзе ў нас яго пасланцоў,— згадзіўся.

Пасля Аўторак і я пабывалі і ў Мінскай губеранскай земскай управе. Там нам паўтарылі тое, што сказаў Ванштэйн: БНР прызнаём, але толькі як частку будучай Расіі, лад якой павінен вызначыць Устаноўчы Сход. У заўзятай спрэчцы прыйшлі да згоды: і земцы бяруць Ю месцаў у Радзе Усебеларускага з'езда. У гэты ж дзень Лашковіч перамовіўся з польскай суполкай Абадзінскага і генералам Доўбар-Мусніцкім, Шуляк — з лідэрам эсэраў Шуйскім, Заходка -— з важаком меншавікоў Пайкесам, Еўзікаў — з бундаўцамі, Пячэрскі — з украінскай групай, Жытнік — з літоўскай, Бурбіс — з велікаротай. Усе, нават тыя, хто яшчэ нядаўна, пры Саўнаркоме Заходняй вобласці, не хацеў нават чуць ні пра якую Беларусь, згадзіліся спрыяць БНР, намагаліся займець у яе Радзе як мага болей крэслаў. Пасылалі Бурбіса і да Скуранога, але перамовы з ім і генералам Петрыкевічам ні да чога не прывялі: Скураны не захацеў, як сказаў, «быць чыімсьці пакаёвым», «будзе фарміраваць свой цэнтр беларускага руху».