Выбрать главу

Пайкес стаў каля трыбуны, узвысіўся ў белых валёнках, афіцэрскім галіфэ і шэрым пінжаку, загуў:

— Мы, фракция социал-демократов (меньшевики), протестуем против пунктов: «Объявление независимой БНР», ибо усматриваем: а) тайный сговор белорусской части Народного секретариата с немецкими властями, б) сокрытие ею своих тайных замыслов от остальных. Вместо вышеназванного пункта мы предлагаем его другую редакцию: «Обсуждение вопроса о БНР как о будущей автономной части Российской Федерации».

І ў прэзідыуме, і ў залі заляскалі прыхільнікі Пайкесавай парады — можа, чалавек і з дваццаць.

— Мы, фракция социал-революционеров, присоединяемся к мнению социал-демократов! — падхапіўся і з месца ў прэзідыуме выкрыкнуў рыжабароды плячысты Шумскі.

— Граяедане Белкйнд, Ванштейн и я полностью солидарны с предложениями граждан Пайкеса и Шуйского,— настойліва, таксама з прэзідыума падаў голас Гутман.

— Ты чаго цягнеш ката за хвост? — зашыпеў на яго, Васілевіча, Аўторак.— Вынось хутчэй прапановы на галасаванне!

— Спадары! Увага! — паспрабаваў суцішыць узбуджан ых радцаў ён.— Калі ёсць дзве розныя прапановы, то давайце прагаласуем за іх.— І, перамагаючы тых, хто не мог супакоіцца, гудзеў ды бубніў ці то на ўвесь голас, ці то толькі сабе: — Хто за першую прапанову, каб ужо на гэтую сесію вылучыць такі пункт: «Аб'яўленне незалежнай БНР і разрыў усіх адносін з Расіяй»?

Прагаласавалі. Паколькі блок беларускіх партый быў найбольш шматлюдны, то большая палова галасоў была якраз за гэты пункт.

Пасля са страсцямі, са спрэчкамі, галасаваннем зацвердзілі і іншыя пункты. Сярод іх былі і такія: «Утварэнне ўрада БНР», «Прыняцце Трэцяй Устаўной Граматы», «Дыпламатычны абмен БНР з іншымі хсраінамі».

Затым даў слова Аўторку.

Той, нібы не зважаючы на нядаўнія перапалкі, на розныя думкі ў залі, спакойна падышоў да трыбуны, зірнуў спадылба на залю.

— Спадары!— прамовіў суха.— Мне даручылі выступіць з дакладам Народны сакратарыят, прэзідыум Рады БНР, а таксама я маю давер і ад самай вялікай і аўтарытэтнай беларускай партыі, ад Грамады.

Далей аскетычна, без эмоцый ён пачаў напамінаць усім пра перапетыі палітычнага руху ў Мінску за 1917-ты і гэты год. Праўда, калі гаварыў пра «вераломныя адносіны насаджай бальшавіцкай браціі тыпу Мяснікова, Ландэра, Калмановіча да беларускай справы», то глухаваты голас яго ажыўляўся — суровасцю і злосцю.

— Спадары! Сябры! — праз паўгадзіны падняў галаву ад паперыны, строга зірнуў на ўсіх. Цяжка было і зразумець, ці такі скупы ў чалавека характар, ці то такая «рэвалюцыйная», лепш сказаць, эсэраўская поза.— Мы, члены розных рэвалюцыйных з беларускаю афарбоўкаю партый, рады сёння бачыць: мы не толькі ўстоялі ў такі віхурны час, але і сабраліся ў адзін згуртаваны цэнтр, сталі асноўнай палітычнай сілай краю. Мы рады, што змаглі пасаюзіцца з усімі палітычнымі суполкамі, з гарадскімі, земскімі самакіраваннямі і за кароткі час наша кааліцыя стала сапраўдным дзяржаўным органам, адказным за лёс спустошанай, абрабаванай і зняважанай Беларусі. З намі лічацца нямецкія акупацыйныя ўлады, хоць не вельмі хочуць спрыяць. А не дужа спрыяюць, можа, і таму, што ясна не бачаць нашай палітычнай праграмы. Блок беларускіх партый вылучае на разгляд высокапаважанай сесіі Рады БНР тэзіс незалежнасці Беларусі і разарвання ёю ўсіх сувязей з Расіяй. Я думаю: мы вымушаны гэта зрабіць цяпер, каб спыніць юрыдычны суверэнітэт Расіі на нашы землі, каб ва ўмовах акупацыі мы маглі самі рашыць свой лёс. Адпаведна, нам трэба сфарміраваць свой кааліцыйны ўрад, прыняць новую Устаўную Грамату і пачаць ажыццяўляць свае ідэалы. Разумнай альтэрнатывы гэтаму няма. Супрацьлеглае — палітычная блізарукасць, самападман, непавага саміх сябе...

Сабраў паперы і непарушна вярнуўся на сваё цэнтральнае месца ў прэзідыуме. Там, а таксама і ў залі заляскалі. Але не ўсе. У апазіцыю пайшлі саюзнікі — пасланцы іншых палітычных суполак, гарадскога самакіравання і земства.

Аўторак сеў, а Васілевіч-старшынствуючы падняўся і ўсхвалявана прамовіў:

— Давайце перакінемся словам-другім. Хто хоча пачаць спрэчкі.

— Дазвольце мне,— падняў руку ў прэзідыуме Лашкевіч, які сядзеў пасярод братоў Ланкійскіх.

— Калі ласка,— сказаў Васілевіч.

Лашкевіч — здаецца, яшчэ болей худы, чым летась, бела-сіні, у тоўстых акулярах, праз якія, здаецца, усё роўна мала бачыў, з нядаўна адпушчанымі вусамі і барадою, палыселы — рухава падышоў да трыбуны і абапёрся на яе.

— Я, браты, хачу найперш звярнуцца да пасланцоў іншых нацыянальнасцей, да тых, хто на пачатку сесіі ўстройваў тут абструкцыю,— гучна сказаў ён.— Тое, што вы пачулі, можа, і збянтэжыла, а то і шакіравала вас. Як-ніяк беларусы дабіваюцца сваёй дзяржавы, хочуць абарваць карані з Расіяй! Што ж, ірваць з Расіяй, блізкай нам па ладу і духу вялікай краінай, нават нашай сястрой, нас змушае горкі наш лёс. Па-другое, будзьма рэалістамі: наша сястра ўсё ж была неміласэрная да нас. Яна спажыла блізкасць гісторыі, ладу, культуры і праз гэта губіла ўсё наша і прывівала нам усё сваё. На вялікі жаль, на нас уплывалі не толькі Пушкін ды Талстой, але з большай сілай, неміласэрнасцю ўплывалі найперш тупыя і жорсткія наезджыя чыноўнікі, якія рабілі сабе тут кар'еру, русіфікавалі, ганьбілі, тапталі, каб паставіць на нас крылі. Мы рана-позна мусім бараніць сябе. Па-трэцяе, мы, дабіўшыся волі, павінны не паўтарыць існуючай дагэтуль філасофіі пануючай нацыі — г. зн. ні ў якім разе не імкнуцца да свайго шавінізму, да прыгнечання нацыянальных меншасцей і свядомага знішчэння іх культуры. Мы павінны гарантаваць усім правы ў незалеяпіай і вольнай Беларусі. Адпаведна, нашым братам няма патрэбы баяцца нашага такога няпростага змушанага кроку, і асабіста я чакаю, што яны зразумеюць і падтрымаюць нас.