На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя зьвязі, якія далі магчымасць чуягому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Бярэсьці, што забівае на сьмерць беларускі народ, дзелючы яго на часткі. На моцы гэтага ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі мае ўвайсьці ў адносіны з зацікаўленымі старонамі, прапануючы ім перагледзець тую часціну Берэсьцейскага трактату, якая датычыць Беларусі, і падпісаць міравую ўмову з усімі ваяваўшымі дзярнсавамі.
Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе ятве і мае лічбенную перавагу беларускі народ, а ласьне: Магілёўшчыну, беларускія часьці Міншчыны, Гродзеншчыны (з Гродняй, Беластокам і ішн.), Віленшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часьці суседніх губэрняў, заселеныя беларусамі.
Беларуская Народная Рэспубліка пацьвярдяхае ўсе тыя правы і вольнасць грамадзян і народаў Беларусі, якія абвешчаны Устаўной Граматай ад 9 сакавіка 1918 року.
Абвяшчаючы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры зьдзейсьніць яго палітычна-дзяржаўныя ідэалы.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі Дана ў Менску-Беларускім 25 сакавіка (марта) 1918 року».
Прачытаўшы, ён некалькі хвілін уюшана глядзеў на напісанае, дзе многія словы здаваліся яму праўдзівымі, але некаторыя пяклі нібы гарачым вугалем.
Хтосьці крануў яго за плячо. Падняў галаву — Ян Лапкінскі. Падміргнуў: падымайся, бо, бачыш, стаяць ужо ўсе.
І ў гэтую хвіліну амаль усе разам заспявалі беларускую «Марсельзу», якую, кажуць, хтосьці на Случчыне напісаў яшчэ ў 1906 годзе:
6.
З сесіі Васілевіч вяртаўся разам з Ланкійскімі і Лашковічам.
Ужо ўвабралася ў сілу раніца — марозная, але сонечная, з застуджаным пахам адталага за ўчарашні дзень снегу, нагрэтых дрэў, каменя і асфальту — вось-вось павінен быў адпасці мароз і пачацца вялікая паводка, зрынуць зіму і ўсталяваць вясну.
Горад жыў; то тут, то там чуліся людскія галасы, панукванне коней на конках, аўтамабільныя сірэны, ляскат малаткоў па жалезе, а заадно дружна дыміліся над усім горадам завадскія і фабрычныя трубы, працавалі крамы.
— Менск пачынае свой будзень і, канечне, не ведае, якая важная работа ўжо зроблена ў ім...— прамовіў Ян Лашанскі, аброслы, змарнелы за яшчэ адну бяссонную ноч.— Не здагадваецца, што ён ужо не губеранскі горад, а ўпершыню за сваю гісторыю — сталіца!
І Лашковіч, які шмат разоў выходзіў за трыбуну, палемізаваў з месца, і Васілевіч, якія адмоўчваліся, не абзыўнуліся.
— Што з табой, дружа? — прыхіліў да сябе Васілевіча Ян.— Ці не перапякаўся ты, як і наш Дамінік Сямашка? — Паляпаў па плечуку. Супакойваючы.— Не бойся. Канечне, наша акцыя выкліча на сябе агонь, вымыслы, знявагу, апашленне, абвінавачванні і помсту — чорт з ім! Але як ні круці, мы заявілі: ёсць Беларусь! Можна, кажу, як хочаш, бэсціць нас, але як быць з Беларуссю? Зноў не прызнаваць яе, шматмільённы народ? Не, цяпер ужо ніхто не зразумее таго, хто будзе цягнуць і далей царскую валынку!
Прайшоў крыху моўчкі, а пасля прыхіліў другой рукой да сябе і Лашковіча:
— Хоць цяпер і раніца, але нашу вялікую падзею не грэх адзначыць і раніцай. Хадзем, хлопцы, кульнём на кілішку нямецкага шнапса!
— Не, я не магу,— адразу адмовіўся Васілевіч. Узрушанаму, яму хацелася пабыць аднаму.
— Баішся не толькі нямецкага духу, але і пітва?— пажартаваў Ян.
— Дзіця хворае, трэба бегчы дадому,— адказаў. Сапраўды, яго самы меншы сын быў не зусім здаровы, меў запаленне лёгкіх, але цяпер гэта была не самая важная прычына, чаму ён не хацеў пайсці з даўнімі сябрамі, хто цяпер адыграў найбольшую ролю ў тым, што адбылося.
Калі Антон Ланкійскі і Лашкевіч пакрочылі на блізкую ўжо Храшчэнскую, Ян затрымаўся.
— У мяне, Сымоне, гэтаксама нялёгка на душы,— сказаў.— Я выхаваны на многіх культурах, але найбольш — на рускай. Тое, што мы парвалі з Расіяй, балюча і мне. Але так цяпер трэба. Гэта — крайняя мера, каб змусіць расійскі ўрад нарэшце ўважыць нас. А што да рускай мовы, культуры, мы ад яе не адвернемся, як нельга адсланіцца ад усяго прыгожага.