І яшчэ:
— На днях мы вернемся ў Вільню. Бог ведае, як далей складзецца наш лёс, як лягуць нашы сцежкі-дарожкі. Дык хачу сказаць табе дзве рэчы, Сымон, на развітанне. Сумную і радасную. Сумная: пабыў я з вамі паназіраў і засмуціўся. Шмат сярод нас хворых, сухотнікаў: Лашкевіч, Нядоля, Заяц, Еўзікаў, я... Значыць, мы ўжо не доўгажыхары. Але мне і радасна: дзякуй богу, не страшна паміраць! У помач, у працяг нам нарасло шмат маладой таленавітай сілы, і яна пацягне далей тое, што цягнулі мы ды надарваліся без пары, без часу. Як ні цяжка, нават невыносна, Сымоне, але я веру ў нашу светлую будучыню!
Васілевіч падняў галаву: у глыбока запалых Янавых вачах выплылі слёзы.
«Увесь час лічыў, што ён жалезны,— здзівіўся.— А ён, бач, чуллівы!»
— Ну, будзь! Не маркоцься!— Ян моцна паціснуў яму руку, усміхнуўся праз слёзы, рэзка павярнуўся і шпарка пайшоў да роднага дома.
Таня, ужо не худая, а зусім схуднелая, пакрытая на шчоках нібы мохам, са здзіўленнем зірнула на яго вялікімі, з застылым сумам вачыма. Мусіць, быў вельмі стомлены, але і зусім са страчанай духоўнай сілай. Найперш ад нерваў, якія ўжо даўно надарваныя і расхістаныя.
Раней, хоць і стамляўся, але распранаўся і заходзіў у пакойчык, які ўсе яшчэ наймалі ў Сацункевіча, гарэзна — дзеля дзяцей: двух сыноў і дзвюх дачок.
— Ну, што там выйшла? — запытала Таня.— Што — немцы разагналі і пратрымалі ноч у халоднай?
— Не,— прамовіў і сеў нераспрануты на адзіным у пакоі ложку (на ім спала Таня і меншы сын). На тапчане спалі дочкі, а ён з большым сынам спаў на матрацы на падлозе.
— Пасварыліся паміж сабой?
— Не. Аб'явілі БНР. А я нават трапіў ва ўрад.
— Парвалі з Расіяй?
— Парвалі.
Таня цяжка ўздыхнула, зразумеўшы, чаму ён як пабіты. Яна мала цікавілася палітыкаю, задавальнялася тым, што ён расказваў, для яе быў найвялікшы клопат — трымаць на сваіх плячах сям'ю.
— Можа, калі трапіў у начальнікі, нарэшце, кватэры сваёй, хоць самай маленькай, даб'ешся, на кавалак хлеба будзеш мець...— па-свойму ацаніла пачутае Таня. І, здаецца, не знянацку, а з таго разліку, спадзявання, якое мела раней, з-за якога часта адпускала яго на тлумную і небяспечную работу.
«Баюся,— падумаў сам сабе,— каб хутка яшчэ горай не было...»
7.
З дакладной Мінскаму падпольнаму раённаму камітэту РКП (б)
«27 сакавіка 1918 года
Як расказаў мне ўчора Лашковіч, Ланкійскія хадзілі ў Беларускае народнае прадстаўніцтва.
Там іх сустрэла кіруючая купка на чале са Скураным. Пасля ўзаемных хітраватых бадзёрых прывітанняў слова ўзяў Антон Лашанскі, як старшыня віленскай дэлегацыі, расказаў пра віленскія і мінскія падзеі самага апошняга часу.
Далей адбылася прыкладна такая размова:
Антон Ланкійскі. Мы ведаем, што вы, пан Скураны, пакрыўдзіліся, адышлі ад агульнага беларускага руху, ідзяце са сваёй суполкай асобна. Нават больш — цяпер вы спрабуеце скампраметаваць перад немцамі Грамаду і ўсе сілы, што яна аб'яднала, ды спрабуеце сваёй яўнай нямецкай арыентацыяй сцвердзіць сябе.
Дазволю патлумачыць, пан Скураны: немцы цярпіма адносяцца да таго, што ўтварылася незалежная БНР. Гэта — не вельмі шмат, але і не мала. Але калі вы будзеце і далей чужыніцца, шаптацца з немцамі, каб найперш падбаць пра сябе, то гэтым можаце панесці велізарную шкоду нашай агульнай справе, бо вас могуць спажыць супраць таго, што ўжо адбылося. Дык ваша «Прадстаўніцтва» павінна не абскокваць Раду Рэспублікі, а мусіць уліцца ў склад апошняе і, нягледзячы на розніцу ў сацыяльных поглядах, у гэты выключны момант будаваць Бацькаўшчыну супольна з сацыялістамі, паклаўшы першы камень пад гэтую будоўлю.
Скураны (ускочыўшы, расчырванелы). Вы што — прыехалі аж з Вільні вучыць мяне?
Антон Л а п к і н с к і. Не. Я не вучу, я заклікаю вас да розуму і цвярозых паводзін.
Скураны (абурана). Вашы сацыялісты ні ў грош не цэняць таго, што я і мае калегі зрабілі і робім для нашай адной ідэі, кампраметуюць мяне як непапраўнага буржуа.
А н т о н Л а п к і н с к і. Пачуцці пачуццямі, пане, а розум розумам.
Скураны (мякчэй трохі). Зрэшты, ад чыйго імя вы агітуеце — ад свайго, ад іхняга?
Антон Л а п к і н с к і. Пакуль што ад імя Віленскай Беларускай рады.
Скурай ы. Дык вось што вам, віленцам, я ма-
гу сказаць: самі мы, ветэраны руху, не пабяжым кленчыць перад пыхлівымі юнакамі, але калі яны запросяць нас, дадуць нам у Радзе не меней Ю месцаў, будуць прыслухоўвацца да нас — тады мы, мо, жа, і палічым патрэбным далучыцца да іх. Але, паўтараю, не як пасынкі, а як паўнацэнныя людзі.