Выбрать главу

— Ну, а як тут наводзяцца немцы?

— Ай, сынок,— махнула рукою маці.— Калі іх тут не было, дык людзі хвалілі: от яны — добрыя гаспадара, разумныя!.. Ані гэткія чэрці, як і ўсе. Грабуць усё, што трапіць пад руку, да гарэлкі, да кабет ласыя. Можа, тэж падурэлі за вайну: дома былі адны, на фронце, а тут,— другія...

— Ёсць у нас на настоі?

— Ест. Аж трое,— уздыхнула маці.— Расейцы спалі на саломе на падлозе. А гэтыя — не. Вунь,— кіўнула за печ,— парабілі тапчаны, палаці і на іх спяць. Кажуць, на доле можна застудзіцца: захварэць на рамантуе у паясніцы ці на запаленне лёгкіх.

Пасля, калі ўлучыў спрыяльную хвіліну (нявесткі выйшлі на двор), Алесь запытаў:

— Ну, а як нашы маладыя?

— Па-ўсякаму, сынок,— уздыхнула маці.— Гіполь трохі супакоіўся, дараваў Ядзі, а вось Янак... Колькі мы ні просім, колькі ні плача Анелька, усё роўна, як толькі выпадзе, да Зосі бяжыць, а яна — да яго. Ні вайна, ні Гадэ ці пасівелыя без пары валасэ не стрымліваюць...

— Любяць яны адно аднаго, мама...

— Любяць — не любяць! Але ж у яго — яаднка, у яе — муж, дзіця...— з дакорам сказала маці.— Ні ў нас, ні ў Гарбацэвічаў ладу няма з-за іх. І вёска не хваліць. Скажу табе па шчырасці: на людзі брыдка выйсці...

«Жыццё! — пахітаў сам сабе галавою.— На добры толк радавацца трэба, што людзі так любяцца, але не, наадварот, засмучэнне, бяда ад іхняй любові...»

3.

Назаўтра Алесь і Янка рэзалі прывезеныя за часіну шарпака бярвёны, Гіполь калоў. Ясік падносіў паленцы дзеду, а той, стоячы, акуратненька складваў іх каля сцяны хлява.

Молада, ярка ззяла красавіцкае сонца. Ад яго яснеў і вышэў свет, далёка былі відаць белае поле ды зялёны лес, вярніўся на паверхні снег, прапускаючы кроплі вады ўглыб, да скаванай лёдам зямлі. Як і трэба, у паветры збіраўся лёгкі, але галавакружны вясновы водар.

Толькі дапілавалі круглячок і хацелі пакласці на ўмерзлыя ў дол козлы новае палена, як тут, на прыгуменні, заявіўся іхні малады сваяк — унук Стася Нямкевіча. У валёначках, расхлістаным кажушку, з рагамі поту на шчоках.

— Дзядзька Янак,— прамовіў ён,— вас немяц кліча.

«Немяц» — гэта камандзір раскватараванага ў Янкавінах і Крычатах нямецкага батальёна, капітан Дзюрэр. Ён камандаваў не толькі сваімі салдатамі, але заадно і іхняй воласцю.

— Чаго там яму задрэнчыла? — запытаў бацька.

— Не ведаю,— адказаў малы.

— От уеўся! — зморшчыўся бацька, ненавідзячы гэтага Дзюрэра — вельмі нудлівага і ўедлівага чалавека, які змучыў ужо вёску паборамі, павучаннямі і штрафамі.— Ото падаткнулі людзі!

Апошнія словы былі пра вяскоўцаў — якраз тыя выбралі Янку за валаснога старшыну. Як толькі прыпёр у Янкавіны гэты пяхотны батальён, дык адразу Дзюрэр загадаў усім сабрацца і праз перакладчыка спачатку пахваліўся, што «Германія нясе сюды мір, волю, лад», а пасля сказаў, што ім самім трэба замест былога валаснога старшыні выбраць новага. Мужчыны з Сяла, Чорныя, як кажа бацька, і «падаткнулі» Янку, а астатнія згодна паднялі за яго рукі. Хочаш ці не хочаш, а будзь у начальстве, служы гэтаму ўладнаму кайзераўцу. Пакуль што платы за гэта ніякай, а вось клопату, непрыемнасцей шмат. То зброю збяры і аддай ім, то сена, авёс, сала і яйкі, то штрафы па людзей. Той-сёй з вёскі, плоцячы, скажам, за сваю карову, авечку, за каня альбо за ненавязанага сабаку, за не пачышчаны своечасова комін (сажа, што загарэлася... несла пагрозу жыццю нямецкіх салдат») ці за «абразу воіна вялікай Германіі», ужо вока на яго косіць, нібы «дзярэ, грабе» з іх якраз ён і сабе.

Янка моўчкі ўскінуў на плечы інынель і падаўся ў вёску. Лёгка крочыў і адчуваў: уяго не толькі акрыяў пасля ранення, але ўвабраўся ў сілу — быццам не адчувае сябе і зямлі пад сабою.

Калі выходзіў з двара, пільна папасвіў вачыма суседскую, Гарбацэвічаву, сядзібу: ці не відаць дзе-небудзь Зося? Тры дні ўжо не бачыліся, дык вельмі засумаваў па ёй — здаецца, не трое сутак, а сама меней тры гады не сустракаліся. Бо хочацца сыходзіцца, быць разам кожны дзень, кожную хвіліну. Чым болей жыве з Анелькай, мае яе за жонку, тым мацней вабіць якраз да чужой, да Зосі.

Анелька — добры чалавек. Мяккая, шчырая, працавітая і паслухмяная, хоць не зусім удалая (да ўсяго кідаецца, усё хоча зрабіць сама, але не ўсё ў яе выходзіць альбо нямала чаго марнуе сваёй похапкавасцю), здаецца, вельмі кахае яго, адданая ўжо і звыш меры. Ды ўсё роўна нялюбая.