Выбрать главу

* * *

Успаміны — неўзарваныя міны — гулам матора ўзарваў самалёт. Я лячу ў сорак першы год. Курс на зніжэнне бяром. Зарослы травою мірнай аэрадром. Як недаспелы агрэст на зубах, да аскоміны Брэст мне вайною запах... Дзюбку цягне з гнязда птушаня, просіць есці. Прыкідваецца цішыня! Я сплю. Мне прачнуцца трэба: убачу наўсцяж не бухматыя дрэвы — выбухаў цяжкіх слупы i неба позірк, ад жаху сляпы... Зямля не ад сонца парэпалася... Аперазалася крэпасць патранташам тугім Мухаўца — хопіць патронаў выстаяць да канца!.. He! Я не сплю — гэта ўспамінаў узарваныя міны... Можна спакойна брысці па Брэсце, сёння ён у турысцкім зялёным берэце каштаноў i кляноў бухматых... Ідуць маладыя салдаты, Яны — аднагодкі вайны... Халадком патыхае вячэрнім... Сонна ціўкае шчачаня... Брэст 22 чэрвеня. Цішыня...

* * *

Гналі роднай зямлёй палонных. Смерць, як лехі, калоны палола. Ля знаёмага шчырага бору, Дзе ігліца падсохла, як порах,
Дзе карэннем спавіты сцежкі, Крок салдат сінявокі прыспешыў. I, сабраўшы апошнія сілы, Ірвануўся у верас сіні.
Верас сіні паплыў кругамі... Дзе сасонка на горку кульгае, Птушкі цёплае лета хвалілі, Злыя кулі лічылі хваіны...
За прыгоркам бацькоўская хата. Абкульгала сасонка салдата... Пад рукой крывянеюць суніцы. Гэта мроіцца альбо сніцца?..
За балотам вёска на выспе. Жыта шнур каля хаты выспеў. Набіваецца ў вушы шоргат.. Маці круціць цяжкія жорны...
Толькі шоргат цішэе, цішэе, Растае ў разнабоі птушыным... Распрастаўшыся, лезуць з кішэні Каласкі недаспелага жыта.

РАДЗІМЕ

Не, ты не толькі ў арнаменце тым, Што на салодкай цукерцы. Матчынай мовы словам святым Жывеш ты ў сыноўнім сэрцы.
Вецер твой хмеліць мне галаву, Ён пахне аерам, кронам. Дазволь падзяліць мне, пакуль жыву, Турботаў тваіх хоць кроплю.
Братоў i сясцёр не кідала ў бядзе, Грозная ў бітве i ў працы. Маці, не сорамна анідзе Сынам тваім называцца.
Сляпы да цябе дапаўзу да дня, Намацаю сцежку рукамі. Сосны спрадвечныя мне зазвіняць Купалаўскімі радкамі...

ДЗВЕРЫ

Ёсць дзверы для важнасці большай — падвойныя У калідоры — яшчэ калідор. Панура прапусцяць цябе, як канвойныя, У кабінет, дзе для рэха прастор. Аглухлі, стаяць непадступнымі дотамі, Hi слёзы, ні смех не прапусцяць яны... Я ж дзверы люблю, што ад слабага дотыку Гудуць, як мембраны з трывожнай сасны. Неаблямцаваныя, Недубовыя, Спакою не ведаюць i па начах, Дзверы звычайиыя, філянковыя, Як ва Ўладзіміра Ільіча.