Выбрать главу

* * *

Праезд на цэнтральнай вуліцы Грузавікам забаронены... То промнем ляціць, то крывуліцца, Цямнее крылом вароненым.
Па ёй легкавушкі пабліскваюць, Нібыта багоўкі пярэстыя. Аб'езды шукаюць блізкія Грузавікі- пярэстары.
Хіба ў ix турбот паменела? Глядзелі ж на ix з пашанаю, Калі да цэнтральнай з каменнямі, З гарачым асфальтам спяшаліся.
Будзілі руіны сонныя, Гулі працавітым вуллем. Тады па цэнтральнай сённяшняй Была ім зялёная вуліца.
З асфальтам імчацца ізноў яны Завулкам з ліповымі скронямі. Закончаць, вуліцу новую — I там ім — праезд забаронены.

ПРА БАРОДЫ I MAЮ РАДАСЛОЎНУЮ

Івану Бурсаву

Задоўга да Кубінскай рэвалюцыі Хадзілі дзед i прадзед барадатымі, За бараду даўгую ды калючую Сабе такое прозвішча сасваталі.
Калолі неба шапкі вастраверхія, Былі ў царквы i ўлад як злыя пасынкі — Дзяды дзядоў хадзілі стараверамі, Бароды гладзілі чарней ад засланкі.
Дзяды лязо сякеры пальцам краталі — Аж рэха пушчамі ляцела з ёкатам, Хадзілі гайдукамі барадатымі, Аблокі грэлі панскімі маёнткамі.
Бароды моклі i ў карцах i ў конаўках, Іскрынка імі ад вятроў затулена. З традыцыяй бунтарская, неспакойнаю Усе бароды з роду Барадулінаў. На чацвярэньках поўзаў на парозе йшчэ, А ўжо насіў я з барадою прозвішча...
Стагоддзі — старадрэвіны рыпучыя... Я помню бацьку у часіны грозныя: Цямнее барада суровая пушчаю, А зубы там, бы ў ельніку бярозы.
Вы барадатага мяне не бачылі? Дыміць тытунь у піпцы прэлай купаю. I бараду, што атрымаў у спадчыну, Я сёння гладжу, горды, разам з Кубаю...

Я — СЫН ЗЯМЛІ

Я — сын зямлі, нашчадак хлебаробаў. Услед за сонцам доўга мне брысці. Быў надта б рад, каб хоць зярняткам дробным змог на зямлі бацькоўскай прарасці. Яе вачмі гляджу на свет сягоння: слупы гудуць мне соснамі ў бары. Не касманаўта бачу ў шлемафоне — суседа у пчалярскім каптуры. Да зорак позіркі i тэлескопы з сівых вякоў цярэбяць горды шлях. Ды толькі па зямлі спрадвечны клопат, як сэрца. б'ецца ў кожнага ў грудзях. He спіць зямля — у ёй вулканы дрэмлюць, планеты-сёстры пазыўныя шлюць. Чым цягнецца вышэй у неба дрэва — глыбей ідуць карэнні у зямлю.

БОТЫ

Сымону Блатуну

Я слаўлю кірзавыя боты Сорак апошняга памеру. Абуеш ix — i смела боўтай На гразкай грэблі чапляй шэрай.
То мераць кіламетры пешшу, То стоячы імчаць на МАЗах. Зімой перад гарачай печчу Ix тлустым дзёгцем густа мажуць.
Заплеччу едуць, як двайняты, На перавясле моцнай дзягі. Ў прыпар на цаліне узнятай Бурэюць боты медзвядзямі.
Давайце цяжкую работу, Давайце кірзавыя боты. Сорак апошняму памеру, Як сябру вернаму, паверу!

ПРАВІНЦЫЯ

Махае іншы: — Ат, правінцыя, Ёй, як да Марса, да прагрэсу... А чым магла так правініцца, Што месц цяплейшых, каб прыгрэцца, Шукаць не стала ў часы цяжкія?
З ванны прыйшоўшы, інваліды Дзяліліся адной зацяжкаю, Для ўдоўіх хат бары валілі.
За свет ішлі... З салёнай прымаўкай Гектары першай, мірнай руні Удовы неслі ў злыя прымаразкі. Ля спін спацелых грэлі рукі.