Выбрать главу
Кілім па сцяне, На канапе, Таршэр — Кажана пераемнік. Мішка ў плюшавай лапе Трымае ўспамін прыемны.
Даўно наставіла рогі Тэлевізару тэлеантэна. Спакой халодны i строгі Вартуюць халодныя сцены.
Ляшчыннік са спарышамі... Даўно быў... Далёка дзесьці. Адно цішыню парушаюць Сястры маладзейшай дзеці...

* * *

Не па барадзе — Па чарадзе Смерць ідзе Таксама, як сустрэчы. Хай бы ты У невядомым дзе Першаму даверыла мне плечы.
Ад цябе б я Не пачуў абраз, Ад цябе б я Не зазнаў знявагі, Залаты запас свой цэніць час,— Дробязі Ён не кладзе на вагі.
Мы сябе не ведаем самix, Мы мінулы дзень Хваліць ахвочы. Дзякуй жа за век: За цэлы міг...
. . . . . . . . . . . . . . . . . .
Помню, Днелі вочы... ...Па-дзявочы...

САНЦАЛЮБ

Прасіў у неба ясную пагоду Шыракаскулы, смуглы, як казах. Ад самага ўзыходу да заходу Праходзіў поплеч з сонцам светлы шлях... Ён выцыбаўся з усяго гароду. На маладых шурпатых даланях Качаў вугалле зорак па начах. Сцярог туман, каб не забрыў у шкоду.
Ды вейкі жоўтыя згубіў. Засмят. Як быццам шыю не варочаў зроду — Збычэла. Гасне захад у вачах. Сумуе санцалюб па юных днях. Цяпер браты пазналі асалоду Выходзіць разам з сонцам у прасцяг.

ВЯСТУНКА МАЙГО AКHA

Падагнана ўсё на ёй, Прыталена. У яе на лепшым з кажушкоў — Чысціня завей, Туга праталіны, Сарамлівасць першых каташкоў, Зімавога небасхілу знічка, Толькі пра вясну звініць сінічка.

КАЗКА

Хутка крохне Разгалае дрэва, Падсякае яго Яга. Ратавацца Піліпку трэба, Шчэрыць зубы Злая карга.
Ды не хоча Добрая казка Аддаваць хлапчука ў бяду. Жмурыць вока I, калі ласка,— Пасылае гусей чараду.
Апынуся Не ў Беларусі, A ў нялюбай, чужой старане,— З добрай казкі Добрыя гусi, Скіньце мне вы Пa пер'іне!..

ГАЛІНКА ПАЛЫНУ

Анатолю Чмыхалу

Жывуць яшчэ Таты i хаты не помнячы.
...Пісаў у рэдакцыю Хлопец з Поўначы, Пісаў ні пра крыўду, Hi пра навіну: «Адказ не пішыце, Прышліце Галінку палыну...»
Чытаю пісьмо, Запаляр'е прыгадваю.
...Сібір скаралі Мы ўсёй брыгадаю, Літаратурныя Ярмакі. Высока ўзносілі пікі Лістоўніцы — Спакою Саян Векавыя ахоўніцы — Ішлі скразнякі да ix У прымакі.
...Хвалі ад сіверу Прытанцоўвалi. На Енісеі — Вада свінцовая. А так замерзлыя азяркі Вятры палосяць — Чарцей загоншчыкі. А потым пілікаюць, Справу закончыўшы, Галосяць настыла Чароту смычкі.
...Нам, Толя,— помніш? — Паказваў ты Станцыю вечнае мерзлаты. У лёх зледзянелы Ідзём нясмела. Ад холаду тут Халадэча знямела. (Сюды б, каго славаю перагрэла!)
Выходзім наверх. Як паверыць? Малюткі, Неба саромеюцца Незабудкі.
Палын перагорклы, Але павінны На Поўначы пахнуць Ім Успаміны!..

MIC АЗІЯ

Прахапілася сонца. I прамянямі сваімі раскосым! да сонных павек дакранулася,— Яны прачнуліся, ад нечаканасці спалохана крыллем залапаталі, як птушаняты. Глянулі вочы раскосыя здзіўлена. Шустрыя прамянькі нырнулі ў прадонні трывожныя i там хітрынкамі затаіліся. Дагэтуль. Свецяцца... Сонца ўзыходзіла два разы. З-за стромых сопак паказалася першы раз, на імгненне задумалася — спяшацца ў дарогу ді яшчэ пачакаць, ды яго затрымала хмурынка — твая далікатная сукня. I другі раз затрымала таксама. Два даспелыя сонцы сукню паляць тваю дагэтуль, сэрца апякаюць шчасліўцу, якому лёс над добры настрой дазволіць цябе прытуліць. Твае галапупыя немаўляты — смуглыя, бо смокчуць смагла раткамі ружовымі два шчодрыя сонцы i самі ля ix смуглеюць,— міс Азія. Калі тайфун, не помню які (у ix жа ва ўсіх імёны жанчын пяшчотныя), лашчыў нас, як барсук дзяцей сваіх, я прыгадаў цябе, міс Азія.