Выбрать главу
*
На лузе пахнуць туман пачынаў па-даваеннаму — прыцемкам, потнымі коньмі. Нa пажарышчы сірацеў абгарэлы комін. Здавалася, усё яшчэ шыю цягнуў ён праз агонь са страху, упарта спадзеючыся недзе вышэй уперціся ў страху. Калі разбіралі царкву, бацька, ад пылу шэры, навазіў паўцагелкаў, а потым з ix склалі печку.
Відаць, усявышпі злосць затаіў, бо нашу хату спалілі першую, a гліпе святой абгарэць давялося яшчэ раз.
*
Сядзібу нашу прыгледзеў сусед недалёкі, па ёй паставіць мсціўся хату для зяця.
А маці, як тая ластаўка, з усёй Ушачы цягнула да печы абгарак, аполак, цалёўку,— санітарка з работы вярталася зацемна. Маці падоўгу стаяла ля коміна. Круглымі поўнямі глядзелі ночы, як совы. Сумавала ўдава па разбуранаму куту. Сусед у попеле рыўся, насіў дадому крукі, завесы. Праз два гады прыйшоў сорак сёмы — суседу, што немцаў хваліў за парадак, жонка пасылкі слаць пачала ў Варкуту.
*
За чатыры гады вайны нябёсы ўдосыць нагрэліся i цяпер на восеньскім сіверы стылі.
Быльнягі ўрадзілі на пагарэлішчах. Кускі вадасточных труб баўталіся рукавамі пустыні. Вятры па пачах абгарэлай бляхай шасталі. Засохлыя дрэвы, як шыбеніцы, цішыню разразалі скрыпам. У дзіцячыя сны прыходзілі шынялі мышастыя — i малыя апоўначы прачыналіся з крыкам... Глыбокая рапа зямлі смылела. Вераб'і змалацілі калоссе на здратаванай ніўцы. Звечара з лесу выходзілі ваўкі асмялелыя. Лясамі на захад ішлі уцалелыя немцы...
*
Будыніна гэта стаяла i не ў пасёлку i не наводшыбе, узгорак трымаў яе на плячах, але яна не кідалася ў вочы. Улетку сорак першага года з тэлеграфных слупоў зрубіў яе паліцэйскі. Зазімкам, калі раён наш стаў партызанскай зонай, уцёк гаспадар з немцамі.
За днямі дні паляцелі. Стаяла хаціна нецеллю. Не паспеў паліцэйскі хату дабудаваць i дагледзець. У ёй у блакаду каркі карніцкіх коней тлусцелі.
Мы, вярнуўшыся на пагарэлішча, накватараваўшы крыху ў суседзяў, без дазволу толькі арганізаванага райкамунгаса пасяліліся ў маленькім трысцене.
*
Зоры глядзелі ў аконца адзінае у нейкім суме i роздуме. Галасы на гарышчы штоночы гучалі розныя. Пакрэктвала столь — там варочаліся i цяжка тупалі: прытулак знаходзілі ўсе, хто не меў прытулку. Відаць, i уцалелыя немцы начавалі зрэдчас, хоць на суседству кватаравалі партызаны з атрада знішчальнага, у якіх задача была лавіць гэтых немцаў якраз.
*
Быў нейкі зусім незвычайны дзень. Сонца многа! Макалі ў разведзены дзёгаць нешта сярэдняе паміж квачом i пэндзлікам i акуратна па сценах пэцкалі. Без маёй не абышлося помачы. Наносілі мы дацямна пачатковую літару ўсходу i захаду, поўдня i поўначы i нумар кожнага бервяна.
*
Колы рыпелі, нібы калісьці арэлі у цэнтры райцэнтра даваеннай восенню. Страху, разрэзаную натрос, па пагарэлішча кавалкамі перавозілі. На блізкім балоце моху надралі з жабіным кархавіннем, для пас быў далёкім зялёны i мяккі на баравіне. Ціха зрабілася ў наваколлі. Хату імшылі. Дажджы-грыбасеі з прычыны такой не імжылі. Клалі моху пароўну на кожны вянец, прыціскалі вянцом наступным. Каб добра лягло бервяно, злёгку абухам пастуквалі.