Выбрать главу
...Трымайся, рабро, Хоць не соладка. Гаварыць — серабро, Маўчаць — золата. Нязнай ляжыць, А Знайка далёка бяжыць. Потым будуць шукаць герояў Чырвоныя следапыты, Герояў, Што за Радзіму стаялі гарою: «Нішто не забыта, Ніхто не забыты!» Потым узыдуць грозныя танкі На гранітныя п'едэсталы, Знясуць i прапішуць астанкі У брацкіх магілах стала. Потым геpoi увойдуць у казкі І ў прамовы ўрачыстых мітынгаў, ( Салдаты бетонныя здымуць бетонныя каскі Над курганамі. слязьмі абмытымі. Потым будуць Ракеты, салюты, авацыі. А покуль анкеты Пытаюцца люта: «Ці быў у акупацыі!» Горш, чым ад выбухаў, ад нематы Аглухнеш, Крыкам здасца мычанне. Мае нораў круты.
Блакада маўчання
Tyга рэчкамі падперазаны Курганы — безыменныя узвышшы. Тут маўчаць партызаны, Што з блакады выйшлі. Па варонках— па свежых ранах Гнала іх смерць, смерць не драмала, Іx, знясіленых, Зацкаваных, Толькі вера трымана. Пагубляліся ўзводы, роты. Хто куды Разбрыліся барамі. Не спускаліся самалёты, Іх за лінію фронту не бралі. Пераправы, цяжкія прарывы Загацілі хлопцы сабою. Палыну пасівелыя грывы І цяпер Вецер гладзіць з болем. ...Даўно стаў ветахам Месяц мядовы. Ды ён, і мядовы, не быў салодкі. У складчыну горную п'юць удовы. Пеўні галовы Кладуць на калодкі. Вясну забрал: блакада, балоты. Удовы І ў дзень завейны пацелі. Хапала спякоты. Хапала слоты, І толькі пяшчота мінала пасцелі. І верылі: Прыйдзе чаканы, адзіны. Блакада-зайздросніца не адпускала. Халодная коўдра, Падушкі-ільдзіны. Усмешка плыла ў забыццё ласкава. Маток цыбулі — ну, чым не каралі! Бывала, І брыгадзірам гадзілі. За трох касілі. За двух аралі. За плугам і ў плузе сваё адхадзілі. Бабіна пета Прабудзе нядоўга. П'юць, як радоўку сваю адбываюць. Старых бабылёў ахмялелыя ўдовы Раўніва Адна ў адной адбіваюць,
...Сасна, падсочаная перуном, Спрадвеку казалі людзі, Не можа стаць бервяном — Гусці ў навальніцу будзе. Дзе знойдзеш саску Хоць адну У партызанскім краі такую, Што выстаяла вайну. Легла звонка ў сцяну І навальніцу не ўчуе. Ад грому аглухлі бары, Падсочвалі сосны снарады. Тупіліся Склюды і тапары Па папялішчах пасля блакады. Антэнам Маланкі ўсе напавер Даўно аддалі, Каб з тропу не збіцца. Ды ў кожнай хаце Яшчэ і цяпер Трывожна у навальніцу. Калі над Ушачай лятуць журавы І поўня спакойна барвее, Запахне трывогаю Мох баравы, Жывіцай заплачуць бярвенні.
...Па вясноваму цаліку Партызанскай сцежкай патайнай Сёння я прыйшоў К Паліку З невясёлым сваім пытаннем: — Ты, крывёю паліты Палік, Смуткам кожнае сэрца поўніш, Хоць гадам сваім Страціў лік, Можа бацьку майго прыпомніш!
Не адказвае мне Палік. Недзе плача самотны кулік, Як душа, Што збавення просіць. Засмучоная, змоўкла просіць...