Выбрать главу

* * *

Калі пачнуць ад дахаў цені класціся, Туляцца па завулках выйдзе змрок,— Урокі вывучыўшы, васьмікласніцы Развучваюць факстрота хітры крок.
Буркоча галубінымі застрэшшамі Нядзельным адвячоркам цішыня. Даўно пайшлі на танцы ўсе старэйшыя — Іх не схацелі да сябе прыняць.
Дрыжаць, як матылькі, на косах банцікі, I не ступаюць штосьці ногі ў лад. A аднакласнікі у кепках бацькавых Звысоку пазіраюць на дзяўчат.
А ў тых стаіцца па губах з прыпухлінкай Шчаслівая усмешка ў гэту ноч. Прысняць: танцуюць на паркеце ў туфельках... Прысняць: яны дарослыя даўно...
Героі кніг — i рыцары й разбойнікі — На танец запрашаюць ix адных. I невідушчым позіркам, спакойныя, Глядзяць на аднакласнікаў яны...

СНАПАВОЗ

Трасянуў сваім чубам — даспелым калоссем, Паднеразаўся вязьмом — i ў абоз. Асмужаны, вусам асцістым калоўся I шлях па іржышчы прамяў снапавоз.
Засвіргатаў перацёртаю воссю, Нa ўзмежку ўстрывожыў дакучлівых вос. Уехаў з налітага лета у восень Нa поўным разгоне таўстун снапавоз.
Працуе — і ўсё ў яго спорыцца, клеіцца. Вачэй не зажмурыць ад рос i да рос. I круціць баранку, натужвае лейцы, Пыліць на усіх бальшаках снапавоз.
Ад тупату, грукату, гоману — тлумна. І жытам прапахлі утулкі калёс. Пустыя такі, падхартаныя гумны, Прымайце,— вязе ураджай снапавоз.
Зярнятамі зор Млечны Шлях зацярушан І там снапавоз у дарожаньку рушыў. Шчаслівай дарогі табе, снапавоз!

СТАЛАСЦІ ПАРА

Касяк гусей над борам парадзеў. Сумуе бор над крак сыты качыны. У вырай верасовай барадзе Прабілася сівінка павуціны.
Уранні сонца выліла агонь На хіб шчаціны хісткага аеру. Схавалі хвалі хліпкія яго — Ён іклы зноў зялёныя ашчэрыў. Раве сярдзіты вецер, як бугай. Дзень добры, восень шчодрая, пазнáя, Калі здалёк i лес, i бор, i гай, І быльняжынку кожную пазнаеш.
З сабою чарнавокую бяры I можаш смела з ёй у восень крочыць. Табе асветляць шлях праз гушчары Калёны клён I ясень ясны ўночы.
Зірні ў надлужжа — у вачах ураз Забарабаніць ад рабой рабіны. Нагні — цягуча гнецца вязкі вяз I крышыцца крушаная крушына.
Ды рантам сакавіта храпне граб — Успыхнуць росаў зыркія вясёлкі. Дрыжыць чарот — на досвітку празяб. А на губах гарчыць ад ёлкай ёлкі.
Ты вызначаеш намаладзі лёс, Пазнáя восень — Наталенне смагі. Кіруеш умалоту хмарны воз, Пара спакойнай сталасці й развагі.

СТАНЦЫЯ ГРАМЫ

Паравоз caпe i цяжка дыхае На завейнай станцыі Грамы. Ходзяць маразы хадою ціхаю Белымі пуцейцамі зімы.
Кажухі пуцейцам лінзай сонечнай Сакавік у поўдзень прапячэ,— Па тугіх, настылых рэйках звонячы, Паімчацца цягнікі шпарчэй.
Цягнікам махае дуб над кручаю, Семафор міргае — шлях прамы, Бо самой вясною ім даручана Развазіць па ўсёй зямлі грамы.
Весні, будзе ён — хлапчына ў майцы — Самазвал з каменнем разгружаць. З лоз пасля яго свісткі здымаюцца, Цягнецца травіца з-пад лаўжа.
Летпі Загрыміць пустымі жорнамі — Вымалаўся леташні ўраджай, І па-над сузор'ямі азёрнымі Выгнуцца вясёлкі з краю ў край.
Восеньскі, З начамі вераб'інымі, Забурчыць сярдзіта хрыплы гром: Хоча затушыць пажар рабінавы, Закружыцца у віры вугром.
Тут усе работай забяспечаны — Будзе нават стаўкі паўтары. Тут пасаду грознага дыспетчара Перуну далі: — Глядзі, стары.