Выбрать главу
* * *
«Гора — не бяда, бяда — не гора: пабыла — сплыла, нібы вада. Няма праўды — гэта ўжо горай, гэта ўжо цэлая бяда. Гора — не бяда, бяда — не гора...» — гаварыў так часта дзед Рыгор, хоць да майго дзеда да Рыгора гора і заходзіла на двор. Спіць мой продак, соснамі адпеты. Я жыву — яго і плоць і косць. На маім рахунку ёсць і беды, на маім рахунку гора ёсць. Знаю добра іхні горкі прысмак, іхні смак. І знаю я яшчэ — як несправядлівасць, нібы прысак, тваё сэрца раптам апячэ. Я спасціг, што беды — непазбежнасць, немінучы спадарожнік мой. Я прызнаў жалезную залежнасць ад прыроды — мёртвай і жывой. Я сцярплю ўсе яе няміласці, і капрызы, і сюрпрызы ўсе. Толькі аднаго — несправядлівасці чалавечы дух мой не знясе. «Гора — не бяда, бяда — не гора, — я кажу, як гаварыў мой дзед. — Вось несправядлівасць — гэта горай, гэта горай ад усякіх бед».
МАРШАЛЬСКІ ЖЭЗЛ
Я знаю: жыццё — нялёгкі паход. Ды якім ні быў ён цяжкім і даўжэзным, не кладу я ў ранец генеральскі нагон, не запасаюся маршальскім жэзлам. Мне б толькі добрым салдатам быць. Салдатам, што ведае смак пораха, які ўмее верна любіць і да канца ненавідзець ворага. Мне б толькі добрым салдатам быць, Салдатам, як! на пасту не спіць, не здрадзіць, не стане дэзерцірам, — салдатам добрым, таварышам шчырым. Пра якога, замест фальшывых од, гавораць потым сябры-салдаты: «Ён маршальскі жэзл не браў у паход, але салдат ён быў выдатны».
БЯССРЭБРАНІКІ
М. Аўрамчыку
Навошта бяссрэбранікам серабро — пасрэдных людзей пасрэднік! (Гэта ўжо так: серабро — або чыстасумленны бяссрэбранік).
Не трызняць бяссрэбранікі серабром. Што серабро ці золата? Грымеў бы вясновы гром за бугром Радасна i молада!
Біла б весела кроў у скронь! Яшчэ ім, няхцівым, патрэбны шум серабрысталістых крон ды спеў жаўрука срэбны.
Навошта бяссрэбранікам серабро? Яны серабро не трызняць. Не прадаюць тым болей сяброў за срэбранікаў трыццаць.
Яны і не думаюць аб серабры. Ім толькі мець бы трохі радасці той, што маюць сябры, ды трохі сяброўскай трывогі.
Навошта бяссрэбранікам серабро, скарбік сярэбразвонны? Былі б толькі праўда, ды дабро, ды хлеб аржаны надзённы!
КОМПЛЕКС НЁПАЎНАЦЭННАСЦІ

— У вас комплекс непаўнацэннасці.

— Л што гэта такое?

— Як вам сказаць... Ну, вы недаацэньваеце сябе, прымсншваеце значэнне сваёй асобы.

— А што лепш — недаацэньваць ці пераацэньваць сябе?

З прыватнай размовы
Комплекс непаўнацэннасці, комплекс непаўнацэннасці!.. Адкуль такая немач? Хто яе дае? Хапае ж іншым суцэльнасці, хапае іншым нацэленасці i пачуцця паўнацэннасці, а тут ix не стае. Вось ён крочыць цвёрда, нясе галаву горда, выпнутыя грудзі, плечы на ўсю шыр. А ты галаву ў плечы, падпёр сцяну недарэчы, а ты сябе адчуваеш, як госць, як пасажыр. Вось ён сябе ўзвялічвае, цану на сябе ўзвінчвае, заслугі свае выстаўляе, любіць пра іх трубіць. А ты ўсё сябе дакараеш, а ты ўсё сябе караеш: «Як мала мною зроблена, як многа трэба зрабіць!» Не можаш дазволіць раскошу надбавіць сабе кошту, надбавіць сабе кошту, павысіць сабе цану. І вось ён крочыць цвёрда, нясе галаву горда, а ты ўбаку стаіўся, падпёр плячамі сцяну. Стаіш, на месцы тупаеш, стаіш і горка думаеш: «Навошта сцяне падпоры, навошта ёй плечы твае? Сцяне хапае суцэльнасці...» Комплекс непаўнацэннасці, комплекс непаўнацэннасці — вечныя мукі мае!
ГНЁЗДЫ
Людзі трымаюць ордэр, так, як трымаюць ордэн. Ключы ад кватэр бяруць, як бяруць ад шчасця ключы. Наваселле — радасць, наваселле — гордасць, віншуй навасёла, шчаслівым яго лічы. Атакуюць дом сеннікі, цюфякі, пярыны, з падушак пух вылятае курыны. Такое ўражанне — людзі ўюць тут гнёзды. Малюнак такі можа навесці на роздум. І я гавару людзям: — Жывіце і віце! Віце гнёзды! І сокалы ўюць, і арлы. Помніце толькі: лунаюць арлы ў блакіце, з гнязда вылятае сокал, — а мы?