Выбрать главу
БАЛАДА ПРА СПАЛЕНУЮ ВЁСКУ
І ЖЫВОГА ПЕЎНЯ

Гэта была не проста вайна.

Гэта было нешта больш страшнае, больш дзікае.

Помню, міма маёй роднай вёскі ішлі карнікі — маю вёску яны абышлі. А праз нейкі час мы пачулі страляніну, убачылі дым — чорныя клубы дыму.

Назаўтра мы даведаліся, што спалена вёска Кісялёва (вы знойдзеце гэтую назву на могілках вёсак у Хатыні), а жыхары яе забіты, ад старога да малога.

І яшчэ мы пачулі жахлівы расказ пра тое, як некалькі дзён «дыхала» магіла, куды карнікі скідалі кісялёўцаў, як крычаў на вогнішчах здзічэлы певень.

...І толькі апоўначы, прарэзліва, з усіх сваіх сіл, свой векавы абавязак помнячы, певень запеў, загаласіў. Запеў і здзівіўся ён, напэўна: «Чаму не спяваюць іншыя пеўні?» А потым крычаў і двойчы, і тройчы, на золаку вёску будзіць пачаў. Крычаў, на абпаленым плоце стоячы, крыламі лопаў і крычаў. Ён вёску будзіў, крычаў да хрыпу. Будзіў у каторы ўжо раз. А вёска маўчала — ні рыпу, ні скрыпу, ні груку, ні гуку ў адказ. Ён вёску будзіў, галасіў адчайна, пакуль не здзічэў, пакуль не знямеў. А вёска маўчала, вёска маўчала. Яна ўжо не чула той ранішні спеў... Быў дзень вызвалення, дзень Перамогі вячыстай. Вярталіся людзі да мірных спраў i сноў. І пеўні — нястомныя фанфарысты — мірныя дні абвяшчалі зноў. Будзяць яны на досвітку сёлы, і ў сёлах пачынаецца pyx. Яны, жывыя сёлы — не соні, спяшаюцца рана на ніву i луг. З пеўнямі сёлы прачынаюцца... Толькі нічым не разбудзіш яе — вёску, дзе ранак інакш пачынаецца, вёску, дзе певень больш не пяе.
РЭКВІЕМ ПА КОЖНЫМ ЧАЦВЁРТЫМ

У часе мінулай вайны загінуў кол

чацвёрты беларус.

З дакумента

Ой, хацела мяне маці

за чацвёртага аддаці...

З народнай песні
У с т у п
Вы бачылі лес, дзе прагал скразны? Скажыце, вы бачылі бор той, дзе кожнай другой няма сасны ці сама меней — чацвёртай? Toe ж было з народам маім. Сякера ваеннай навалы прайшлася бязлітасна па ім, і — прагалы, прагалы. Яны і сёння не зараслі, свіцяцца прасторай мёртвай... Вы бачылі лес, дзе прагал скразны? Скажыце, вы бачылі бор той?
Ч а с т к а п е р ш а я
Зямля мая бой прымала ад стара і да мала, ад стогадовага Талаша да Казея — малыша. І падаў, распасцёрты, кожны чацвёрты.
Часта згаралі знічкі тады. Быў небасхіл чорны. А на зямлі стылі сляды — кожны чацвёрты.
Мір асвятліў нас сваім святлом. Грымелі ўрачыста акорды. Толькі не быў за святочным сталом кожны чацвёрты.
Доўга не трацілі ўдовы надзей, доўга чакалі маці дзяцей. Не верылі ўсё, што мёртвы кожны чацвёрты.
Помнім болі і страты свае. Памяць шуміць, як чароты. О, як нам вас не стае — кожны чацвёрты!
Ч а с т к а д р у г а я
Кожны чацвёрты быў мёртвы — мір i спакой ім вечны! Кожны трэці быў змораны, скалечаны i знявечаны.
Кожны другі на целе меў раны, апёкі ці шрамы. I усе мы, усе мы мелі на душы сваёй раны.
Зеўрылі ямы, траншэі, зеўрылі печы ў друзе — ранай адной страшэннай на целе маёй Беларусь
Ч а с т к а т р э ц я я
Лічым: чацвёрты кожны. А можа, кожны трэці? Голадам падкошаныя, паміралі дзеці. Яшчэ мы не ўлічылі тых, што лячылі раны, раны не залячылі, рана паміралі. Колькі прапала без вестак, без пахаванняў, памінак! А колькі потым дзетак ўзарвалася на мінах! Лічым: кожны чацвёрты, А той рахунак прыблізны, а той рахунак няцвёрды, а ўрон яшчэ больш вялізны.