Выбрать главу
НЕКАЛЬКІ СЛОЎ ПРА ЛЕС
Ішлі мы ў лес па прахалоду, па кветкі, ягады, смалу. Ішлі мы ў лес па асалоду. І вось — сякерай па ствалу. Лес нас любіў, а мы не любім. А мы яго сячом i губім. Не хочам мы любві ўзаемнай. Ён нам — свае дары. А што яму далі ўзамен мы? Што робім мы ў бары? Да нас ён — з мірам і пакорай. А мы да яго — з мячом. А мы яго — пад корань, пад корань, пад самы корань сячом...
РАНА ЦІ ПОЗНА
Рана ці. позна, позна ці рана высахнуць слёзы, загоіцца рана. Рана ці позна... Рана ці позна, позна ці рана суровая помета спасцігне тырана. Рапа ці позна... Як светла, як росна! Гляджу ўсхвалявана. А рана ці позна, позна ці рана. Рана ці позна,.. Рана ці позна, позна ці рана хай будзе, што лесам наканавана. Рана ці позна!..
* * *
Вялікія, светлыя будынкі!.. Вы — нібы светлых людзей абдымкі. Вітаю цябе, канцэртная зала! Ты многа сэрцу майму сказала. Убачу вас, тэатральныя люстры, i шэпчуць штосьці мае вусны. Дзень добры, брат мой, кінематограф! Ты сам не ведаеш, як ты мне дораг!.. Вялікія, светлыя памяшканні! Прыміце мой боль, мае шуканні, маленне, сумленне мае жывое. Вы — храм мой, вы — свята мае храмавое.
* * *
Зноў шлак халодны. Толькі шлак. Як быць з табой, маё тварэнне? Я б'юся, я шукаю шлях, каб перадаць само гарэнне. Гляджу — на шлак наводзяць лак. А вынік?.. Вынік зноў плачэўны. Пад яркім лакам той жа шлак, а не агонь — жывы, свяшчэнны. А Праметэй — ён нёс агонь, жывы агонь браў на далонь. Як нам зрабіць, маё тварэнне, каб ты было — само гарэнне? Не адыход i не адгон, а сам агонь.
СКАЖЫ МНЕ, МАМА...
Памяці I. Хадановіча
Ён нарадзіўся вельмі рана. Ён нарадзіўся на зары. А на зары — яшчэ туманна і яшчэ золка на двары. Ён нарадзіўся вельмі рана, калі яшчэ зашмат тумана — тумана фальш і падмана, зашмат імглы і слепаты, зашмат усякай свалаты. Ён нарадзіўся вельмі рана. З душою — чуйнай, як мембрана, з душой — адкрытаю, як рана, ён успрымаў удары зла, як рана — вастрыё ляза. Так, ён з яго жывым сумленнем, з яго высокім уяўленнем, на многае глядзеў з здзіўленнем. Ён, як дзіця, пытаўся ў нас: — Навошта гэта — асцярожнасць, няшчырасць, жорсткасць i варожасць? Навошта? Дайце мне адказ! Навошта? Ну, скажыце прама. Навошта? Ну, скажы мне, мама. Мне, мама, многае няўцям. Навошта? Ну, скажы мне, Рыта... Скажыце шчыра i адкрыта, — навошта гэта ўсё людзям?! Навошта столькі ім туману — туману фальшы і падману? Халоднай чэрствасці імгла? Ці, можа, я радзіўся рана і ўжо зашмат хачу святла?.. ...Яго ўдарылі з тумана, з імглы ўдарылі, з імжы... «Навошта, мама, адкажы?»