Выбрать главу
ЧАС ПЕРШЫХ ЗОРАК

Мы развіталіся, пайшлі,

Нас на двары сустрэў адвячорак —

час самай першай цішыні,

час самых першых агнёў i зорак.

Узыдуць зоры над лёсам маім чалавечым...

З'яўленне зор і сонца ў вышыні.

З ранейшых вершаў
Вось-вось надыдзе адвячорак... Не прапусці на гэты раз час самых першых, самых першых зорак — час таямнічы, урачысты час.
Вось-вось пачнуць туманіцца ўзгоркі, Не прапусці зноў той пары, калі з апошнім водсветам зары сальецца водбліск першай зоркі.
Глядзі, яна ўжо тут як тут! Яна глядзіць ужо нясмела, яна мігціць ужо няўмела. Адбыўся ў свеце зорны цуд...

«ВЕТРАНА» (1979)

ЗАКОН ШЧОДРАСЦІ
Не ведаю, колькі патрэбна вучонасці для шчасця, для дружбы, для любві. Ды паспрабуй усё гэта ўяві без шчодрасці! Нічога не выйдзе ў цябе, бадай. Добрыя нашы ўсе парыванні, як кветкі, хочуць, каб ix палівалі, як поле, хочуць: расці ўраджай! Тут, як на сяўбе парой вясновай, дзе поўнаю мерай сей i рабіі У шчасця, у дружбы, у любві — тая ж аснова.
* * *
Любоў адкрывае скарбы, абсягі новых зямель. Варожасць кідае на скалы, нянавісць садзіць на мель. Любоў і лад узвышаюць, вядуць за далягляд. Варожасць і злосць прыніжаюць, адкідваюць назад...
ТАЛАКА

Я меў магчымасць назіраць, як будаваўся новы Дом літаратара. Ты нават не ўяўляеш сабе, колькі людзей — розных прафесій і спецыяльнасцей, рознага ўзросту і грамадскага становішча — займалася будоўляй!..