Выбрать главу
З прыватнага пісьма
Дом будавалі талакой... Дом будаваць — такая праца, што лепей аднаму не брацца, адзін не справішся з якой.
Ёсць спраў нямала на зямлі — і для душы, і для заробку, — якія робім паасобку. А тут без грамады ні-ні.
Парой патрэбен нам спакой. Парой шчыруем саматужна. А тут узяцца трэба дружна, узяцца разам, талакой!
Калі дом хочаш будаваць — забудзь пра гонар, самалюбства і іншае такое глупства і талаку пачні ззываць.
І вось, як пальцы ў кулаку, сыходзімся ў талаку. Каб сцены сталі навакол — патрэбна ўзяцца талакой!
І каб страха над галавой — патрэбна ўзяцца талакой! І сонца каб па-над страхой — патрэбна ўзяцца талакой!
І ўсталі — да рукі рука! I узяліся — да локця локаць! I камень набывае лёгкасць... Падмурак... Сцены... Талака!
АДНА З ПРЫКМЕТ ЗАКАХАНАСЦІ
Гэта прыкмета з прыкмет, калі ўсё адзіна сведчыць: табе належыць свет, табе даравана вечнасць...
ГЛЕДЗЯЧЫ НА ФОТАЗДЫМАК
Вы бачылі, пэўна, гэтае фота? На фронт адыходзіць чырвоная рота. Ідуць, маршыруюць чырвонагвардзейцы...
Хто ў шынялі, хто ў ірванай паддзеўцы, а іншыя проста паўраздзетыя. Але ўсе надзеяй вялікай сагрэтыя. Ідуць у лапцях, у ботах падзёртых, а колькі размаху ў кроках іх цвёрдых! Ідуць паўгалодныя, хлеб мерадь асьмушкай, а вера палае чырвонаю стужкай. Чырвоная вера, чароўная вера, што заўтра пачнецца шчаслівая эра! Ідуць, каб за шчасце голавы скласці... На фота гляджу я: зайздроснае Шчасце!
З ПОЛЬСКІХ УРАЖАННЯЎ
О, матка боская — раўніна польская! Чым едзеш далей, тым сумней і радней! Плача душа, што не бачыў раней, што наша спатканне такое позняе. Варшава... Зялёна Гура... Аполе... Польшча, у чым тайна лёсу твайго? Гатовы я плакаць ад таго, што ўсё гэта, можа, не ўбачу болей.
* * *
Пра месца ў жыцці, як дзеці, гадаем, думаем, снім. Месца маё ў свеце — месца ў сэрцы тваім.
ПОЗІРК З КОСМАСУ
Шлях да зорак — шлях скрозь ружы і скрозь церні. Колькі дзён жывём сярод касмічнай цемры. Пачынаеш тут цаніць усё, што зведана на зямлі, якая ўтульна так асветлена. Сонцам, месяцам асветлена зямліца. І яшчэ адна там ёсць святла крыніца. Калі лёс табе ўсміхнецца — табе стрэціцца тая дзіўная жанчына, што ўся свеціцца. Ты ў лятунках з той жанчынаю вітаешся. Ты ў думках да жанчыны той звяртаешся: «Мала сонца, мала зорак, мала месяца. Падары святло, якім жанчына свеціцца! Перад ім любая знікне беспрасветнасць... Мая яснасць, мая светласць, мая ветласць!» Тут, у космасе, мы бачым зорак многа. Не хапае сэрцу тут святла зямнога...
* * *
Ёсць сіла — будзе справа, ёсць справа — будзе pyx (налева, направа, прама, уверх, уніз, наўкруг). Сіла — справа — pyx. Сіла — цела — дух.
* * *
Трагічна-сумная няўвязка: ёсць ласка, ёсць патрэба ў ёй, але раздзелены часта сцяной патрэба гэтая і ласка.
ВЫКЛЮЧЭННЕ
Самаўдасканальванне — рэч, вядома, пахвальная. Вядзі рашучы бой з натурай сваёй слабой — з рознымі там заганамі, са звычкамі паганымі... са слабасцю любой вядзі рашучы бой! Ды ў тым самасталенні не зблытай з заганай сумленне, са слабасцю нізкай — боль, і ведай: з сумленнем змагацца гэта няўдзячная праца, гэта разбой, а не бой...