Выбрать главу
6 Даўно не было ў нас з табой сустрэч, старая, добрая, родная печ! А трэба сустрэцца, пакуль не позна. Здарыцца, ведаеш, можа рознае. Ходзяць упарта пагалоскі, што ты ўстарэла для новай вёскі, што ты аджыла і формай і зместам, што вельмі ўжо многа займаеш месца. Што скажам на гэта мы, руская печ? Факты, як кажуць, упартая рэч. Помніцца, хата была цеснаватай, бо ты сапраўды займала паўхаты. Каптур узвышаўся аж пад столлю, шчыт занімаў ільвіную долю, топка твая зіяла тунелем, падпечак быў цэлым падзямеллем. Адным словам, печка, недарэмна просяць цябе сысці з арэны.
7 І ўсё-ткі, калі гаварыць па шчырасці, я рад, што было мне суджана вырасці у той жа хаціне, дзе ты ўладарыла, дзе спраўна так грэла, пякла i скварыла. Дзякуй за ўсе твае добрыя справы, за ўсе твае печывы, твае стравы! Бог з імі, тваімі габарытамі, толькі ніколі не будуць забытымі дні, калі ў коміне выў дзіка вецер, а ты так умела гасцінна прывеціць. Ты нас акружала цяплом і ласкаю, ціха расказвала казку за казкаю. Змаўкала, зноў чулася ветра гудзенне. На столі хісталіся прыцемкаў цені. Гасла святло замёрзлых вокан. Усё перайначвалася навокал — цені рабіліся парусамі, героям! казачнымі — мы ,самі, і плыў аж за трыдзевяць зямель дзівосны наш печка-карабель.
8 I хлеб, які сёння я шчыра слаўлю, табе, печ, нямала ў заслугу стаўлю. Была да яго ты прыналежная, ад печы тут многае залежала, ад яе духу, ад яе жару, якія палілі, не знаючы жалю, не знаючы жалю, ды знаючы меру, — служыла печ руская праўдай i верай... Я жыва ўяўляю малюнак гэты. Хлебніца чынна стаіць ля загнета. Наведзен парадак належны ў печы. Кмену — найлепшай з вясковых спецый маці ўжо ў цеста замяшала, спрабуе, солі ў ім ці не мала. З'яўляецца хлебная лапата, з ручкаю доўгаю прылада. І вось рассцілае таропка маці лісце кляновае на лапаце, на лісце сонечнае, узорнае кідае цеста жменяю спорнаю. Яно нахадзілася ўволю, яно са сваёй змірылася доляй, і над рукою ўмелай пакорна яно набывае любую форму. Становіцца цеста боханам круглым, і матчыны рукі спрытным рухам садзяць яго на цэглу гарачую, жадаюць, каб быў ён, першы, удачаю... Час настае, і на загнеце дымяцца боханы — лепшыя ў свеце...

ТРЫ ЦІШЫНІ» (1966)

БАР'ЕРЫ
Фізік квантуе прастору i час. Глядзяць касманаўты у бок Венеры. На змену тым, што пайшлі ў запас, — новыя меры, сферы і эры. Падае за бар'ерам бар'ер — гукавы, светлавы, зямных гравітацый. Вучоны муж! Я рады, павер, я ганаруся тваёй працай. Толькі ёсць у мяне непакой: ці хутка дойдзе чарга да бар'еру глухой адчужанасці людской, неразумення і недаверу? Калі ён падзе — ракавы, векавы — на нашых шляхах у новыя эры, як некалі паў бар'ер гукавы, як падаюць іншыя бар'еры?
ТРЫ ЦІШЫНІ
Аднекуль з касмічнай вышыні зыходзяць да нас тры цішыні. Першая — вечаровая. Тая, што, як маг, ахутвае, зачароўвае — лёгкі ў мага ўзмах. Тая, што на вейкі i вусны кладзе пячаць: «Хопіць з вас, чалавекі, хопіць дбаць! Спаць спаць! Спяць куты і нішы, спяць каты і мышы, дзеці і птушкі спяць. Людзі, цішай, цішай! Люлі, хопіць дбаць! Спаць, спаць! Чые там крокі скрыпяць! Спаць, спаць Ёсць цішыня-паўночніца, начная цішыня. Дум бяссонных памочніца, вярхоўны іх старшыня. Застацца з той цішынёю, з ёю, сівой савой, — стаць сутнасцю сваёю, стаць самім сабой. Застацца з ёю — гэта у той увайсці сезам, дзе сам-насам з сусветам, з вечнасцю сам-насам. І ёсць цішыня світальная, ёсць яшчэ цішыня, першага вітання, першага агня. Яна заводзіць гадзіннікі, і разам з імі яна пазвоньвае-падзіньквае, і — трубіць цішыня. Трубіць ціша світальная у свой сярэбраны рог, заве ў далі дальнія, да новых спраў i дарог. Трубіць ціша світальная, крыштальная, развітальная, i патанае яна у вадаспадзе дня.