Выбрать главу

Бог сядзеў уражаны пачутым. Ён плакаў.

Можа, яму было сорамна, што некалі не разгледзеў у кволай істоце, якая сапраўды мела мноства заган і недахопаў, такі патэнцыял інтэлекту, пра які ён, бог, не мог і марыць.

— Я хацеў бы загладзіць сваю віну, — выціраючы рукавом слёзы, сказаў бог. — Можа, я буду чым-небудзь карысны чалавецтву?

Захоплены высокай паэзіяй, духам дабрыні і праўды, якая перамагае крыўду, Богша неяк забыўся на страшэнныя супярэчнасці ў пакінутым ім свеце. На жорсткія войны, у якіх гіне самы цвет чалавецтва, яго надзея і будучыня — моладзь, на голад, бяспраўе, прывід ядзернай вайны, якая можа ў адно імгненне спапяліць цывілізацыю, здабытую такой дарагой цаной.

Цяпер ён успомніў пра ўсе цяжкія хваробы чала­вецтва і ледзьве стрымаўся ад спакусы папрасіць бога пазбавіць чалавецтва ад іх. Гэта так было проста — папрасіць. Але Богша паспеў падумаць: а як чалавецтва ўспрыме ягоную гэтую просьбу? Хто ўпаўнаважваў яго? Ён хацеў ужо адмовіцца ад божай дапамогі, ды зноў яго ахапілі сумненні. Адмаўляючыся ад такой спакуслівай просьбы, ён, Лазар Богша, бярэ на сябе вялікую адказнасць. А што, калі чалавецтва не здолее ўтрымаць рукі вар’ятаў, якія трымаюць атамныя бомбы? Тады ён і ніхто другі будзе вінаваты ў атамнай вайне, у знішчэнні жыцця на Зямлі.

Яму было над чым падумаць. Некалькі разоў ён га­товы быў папрасіць бога, як дарослыя сынкі просяць, не чырванеючы, сваіх бацькоў даць ім грошай на набыццё японскага магнітафона. Але вера ў чалавека і чалавецтва перамагла.

— Я схлусіў бы табе, — сказаў ён, — калі б сказаў, што мы жывём без трывог і клопатаў. Больш таго, ча­лавецтва час ад часу сутрасаюць такія выпрабаванні і катаклізмы, пасля якіх яно клянецца зрабіць усё, каб такія катаклізмы больш не паўтарыліся. Праходзяць гады, і чалавецтва зноў нехта заганяе ў выпрабаванні яшчэ больш жахлівыя і цяжкія, як мінулыя. Але ж, бачыш, яно жыве, развіваецца, шукае новыя шляхі да лепшай долі. Яно жыве па сваіх чалавечых законах, недасканалых, жорсткіх, нават бязлітасных, але сваіх. Дык ці варта яму вяртацца ў той рай, які быў у яго? Хай чалавецтва жыве па сваіх законах. Само шукае свае шляхі да праўды і дабра. Даруй, але табе лепей застацца тут, у "чорнай дзірцы".

Бог задумаўся.

— Бадай, ты маеш рацыю, — сказаў ён. — Я захоплены чалавецтвам. Яно застаецца самай дасканалай істотай у сусвеце на бясконцыя гады. Жыць яму вечна! Розум не вынішчальны, ён усё пераможа. А цяпер вяртайся на зямлю. Я вельмі рады, што сустрэўся з табой. Я адпраўлю цябе ў любую кропку планеты... у любы час яе існавання... заплюшчы вочы... задумай, куды табе трэба... моцна... яшчэ адно імгненне...

Апошнія словы даходзілі да Богшы, як у сне. Потым адбыўся выбух. Богша перастаў адчуваць гравітацыю. Ён стаў разрастацца, як невялічкае воблачка, бывае, разрастаецца ў навальнічную хмару. Яму дыхалася вольна і лёгка, ён ляцеў у Сусвеце з хуткасцю святла. Яна паволі замаруджвалася. Ператварылася ў нуль. Богша пачуў пад нагамі нешта цвёрдае.

"Прызямліўся", — падумаў ён і расплюшчыў вочы.

Ён стаяў у царкве.

Сярод яе бялела дамавіна, і мноства свяцільнікаў асвятляла суровых і чымсьці ўстрывожаных людзей, якія стаялі ў галавах нябожчыка.

3

Сярод яе бялела дамавіна, і мноства свяцільнікаў асбятляла суровых і чымсьці ўстрывожаных людзёй, якія стаялі ў галавах нябожчыка.

3 прытвора да самага драўлянага ўзвышэння, на якім стаяла дамавіна, слалася кужэльная дарожка з раскіданымі па ёй маладымі яловымі лапкамі. Лазар Богша спыніўся крокі за тры ад дамавіны, стараючыся заглянуць у яе. Яму здалося, у дамавіне ляжыць нехта знаёмы.

Але там ляжаў сівы чалавек, закрыты па грудзі кавалкам старанна адбеленага палатна. Белыя, нібы пасярэбраныя валасы і белая покрыўка з асаблівай выразнасцю адцянялі пляму на твары, падобную на бародаўчатую жабу, якая вылезла з-за вуха, учапілася пярэдняй лапай за брыво, а задняй уперлася ў падбародак, прымяла мяккую, як кужаль, бараду. На бугрыстую і пасля смерці ўсё яшчэ сінюю пляму было жудасна глядзець і цяпер; некалі, на жывым твары яна, напэўна, выглядала. яшчэ больш жудасна.

Богша мог прысягнуць, што ніколі не сустракаўся з нябожчыкам. Ён са здзіўленнем і няўцямнасцю азірнуўся, не разумеючы, чаму ён тут, у незнаёмай царкве, пры труне, у якой ляжыць чужы яму чалавек?