Следчы ўстаў з-за стала, прайшоўся па пакоі, падкрэсліваючы гэтым, што ён і сапраўды строс з сябе афіцыйнасць.
— Я таксама паспытаў жыцця ўдосталь, — сказаў Богша, падазраючы, што следчы ставіць яму нейкую пастку, у якую трапіць не ён, Богша, а Кірыла і Кладачка. Тады выйдзе, што ён, Богша, замест таго каб памагчы ім, толькі нашкодзіў. — Чатыры ўцёкі з канцэнтрацыйных лагераў нешта важаць на шалях нашай вопытнасці. Некалі старшыня лагернага аінтыфашыісцкага камітэта сказаў, што я нарадзіўся ў кашулі...
— I пра гэта ведаю, — тактоўна перапыніў яго следчы. — Вы вось выгароджваеце Лыкавязава. А ці ведаеце вы, што перад тым, як паслаць Кацярыну Ляўдак у агонь, Кірыла Мацвеевіч прымусіў яе выпіць шклянку гарэлкі? Для чаго?
Ён спыніўся перад Лазарам Богшам, як бы любуючыся ягонай разгубленасцю. Лазар Богша і сапраўды зніякавеў. Дык вось адкуль Цюкіна апантанасць. Але ён тут жа падумаў, што не дасць следчаму ўцягнуць яго ў сведкі супраць Кірылы.
— Бачыце, — з развагаю пачаў ён, — часам натуральнасць акцёра перад камерай, калі той знаходзіцца ў экстрэмальных умовах, вымагае такіх мер, якія недасведчанаму чалавеку здаюцца ледзь не злачьшнымі. А між тым, мне, напрыклад, захад Кірылы Лыкавязава ўяўляецца зусім зразумелым. Ён хацеў зняць на плёнку не страх жанчыны, якая выкідваецца з акна ў полымі пажару, а прагу да жыцця, рашучасць гераіні выбрацца з пекла, рашучасць, бадай, неўсвядомленую. Гарэлка ў гэтым выпадку здымала ў актрысы пабочную эмоцую — страх за сваё жыццё, які мог не быць пераадолены актрысай у складаных умовах здымак. Канечне, з пункту гледжання закона тут, магчыма, і не ўсё правільна, але з пункту гледжання мастацкай неабходнасці — заканамерна. Рызыка? Так. Але рызыка неабходная.
— Ах, так, так... Пра гэта гаварыў і Лыкавязаў. Дарэчы, Кірыла Мацвеевіч падтрымліваў і вашу цяперашнюю заяву, што вінаваты вы, можа, і ўскосна, але вінаваты, бо зараней, прадвырашылі трагедыйны фінал, распрацаваўшы дасканала, эпізод у рэжысёрскім сцэнарыі, — і быццам спахапіўшыся, што сказаў недазволенае, што адкрыў тайну следства, крута перамяніў гаворку: — Лазар Васільевіч, а ў нас ужо нейкім чынам абед. Загаварыліся мы з вамі. Чайку вып’ем? Я зараз пазваню ў буфет. Вядома, калі ў вас знойдзецца час. Мне і самому цікава, карыстаючыся нагодай, пагаварыць з вамі пра кіно. Я даўні яго прыхільнік. Каб не вайна, дык, можа, і рэжысёрам стаў. Сам некалі рабіў фільмы, аматарскія, вядома. А пасля закруціла, завіравала і ўсё наперакос. Следчым стаў...
Ён, аднак, не стаў чакаць Богшавай згоды, набраў нумар, сказаў некаму:
— Дусенька, два чаю і бутэрброды, вядома.
Тым часам Лазар Богша моцна задумаўся над тым, пра што знарок ці, можа, прагаварыўшыся сказаў следчы. Ва ўсякім разе, выходзіла так, што ён, Лазар Богша, прыйшоў да следчага тады, калі Кірыла Лыкавязаў ужо назваў яго саўдзельнікам трагедыі ці злачынства — думай, як табе падабаецца.
Ідучы да следчага, Лазар Богша цешыў сябе думкай, што робіць аж два высакародныя ўчынкі: бярэ на сябе, і прытым добраахвотна, віну, а значыць і ратуе ад немінучай кары — пра што гаварылі на студыі — калег, таварышаў па працы. Кірылава паказанне абражала лепшыя Богшавы намеры.
Пра сваю адказнасць Богша мог сказаць толькі сам. Сам, але не Кірыла! Кірыла не меў права перакладаць віну з хворай галавы на здаровую. Абараняючы Кірылу перад следчым, Лазар, тым не менш, добра разумеў, што той вінаваты ў смерці Цюкі. Але ён разважаў па-свойму лагічна і чалавечна. Цюку ўжо не вернеш, і нікому, у тым ліку і яму, не палегчае, калі двух тваіх жа братоў-кіношнікаў пасадзяць у турму. Ад бяды ніхто не застрахованы. Цяпер Лазар Богша думаў над тым, што трэба не мець ні мужнасці, ні сумлення, каб пераклададь сваю адказнасдь на другога. Ягоная размова са следчым таму ўяўлялася непатрэбнай і абразлівай.
Пакуль Богша разважаў, следчы хадзіў па пакоі, заклаўшы рукі за спіну. Відаць, яны абодва думалі пра адно i тoe ж, але кожны па-свойму.
Ў дзверы пастукалі. Следчы дазволіў зайсці і спыніўся пасярод пакоя. Увайшла ці не тая самая Дуся — пухленькая, ружовашчокая маладзіца з пышнымі каштанавымі валасамі, схопленымі белым абручыкам:
— Прагаладаліся, міленькія? — спытала яна са шчырай пяшчотай у голасе. — Зараз пакармлю, родненькія.