Выбрать главу

Гэта вельмі спадабалася паэту і ўсім вандроўцам. Люсенька ціха падышла да ліры, што вісела на спіне паэта, і пальчыкам кранула струну. Са старадаўняга інструмента выскачыў гожы гук, які расплыўся ў цішыні ночы і знік, нібы кавалак снегу ў ручаі.

Паэх тут жа пачаў граць.

Гукі былі спачатку просценькія, як журчанне рэчкі, як спевы жаўранка. У іх адчувалася радасць, кліч маткі да дзіцёнка. З кожным разам гукі на струнах ліры рабіліся больш жвавымі і больш складанымі. Ім было цесна на адной ліры.

Тады паэт дастаў з кішэні свісцёлку з дзесяццю дзірачкамі, даў Люсеньцы і толькі раз паказаў, як трэба граць. Люсенька зайграла. Яны гралі ўдваіх. Было куды лепш і зграбней. Але хутка гукам не хапіла месца і на двух інструментах.

Тады паэт дастаў з кішэні ражкі, гармонікі, скрыпачку і невялічкія цымбалікі. Ён усім раздаў інструменты і паказаў, як на кожным граць.

Вось тады пачалася капеля!

Як зайгралі на розных інструментах — Дзіда-дзед не вытрымаў, пачаў пляскаць у ладкі, махаць галавой і тупаць нагамі ў такт музыцы. Не агледзеўся Дзіда-дзед, як навокал яго пачалі скакаць коні, ваўкі, сабакі, карова і нават горды леў. Музыка пакарыла ўсіх.

Прачнуліся ўсе вялікія і малыя звяры, птушкі, мушкі. Усе яны прыйшлі да музыкаў. Усе яны танцавалі разам з Дзіда-дзедам аж да ўсходу сонца.

На ўсходзе сонца жанчыны рыхтавалі снеданне, і ўсе вандроўцы, памыўшыся ў ручаі, расселіся навокал агню і думалі:

«Што далей рабіць?»

Усе моўчкі паснедалі і зноў моўчкі думалі аб адным — што далей рабіць?

Коні ўтаропілі фіялетавыя вочы ў людзей і нібыта хацелі сказаць:

— Вы, неўміручыя людзі, падумайце і за нас. За тое мы вас будзем вазіць.

Юрка Дратва гладзіў бараду і пачаў думаць услых:

— Што далей рабіць? Юрка Дратва не лыкам шыты, а дратвай. Юрка Дратва ведае, што далей рабіць. Вось што далей рабіць! Трэба зрабіцца скамарохам і пайсці ў свет весяліць народ. Кучаравы паэт стане ў нас галоўным скамарохам.

— Малайчына Юрка! — крыкнулі ўсе ў шчырым захапленні.

— А што? — усхапіўся Юрка.

— Мы чулі, што ты думаў.

— Як гэта вы маглі пачуць мае думкі?

— Бо ты думаў уголас.

— Я зусім забыўся,— засмяяўся Юрка.— Пры сардэчных прыяцелях я заўсёды думаю ўголас. А пры чужых я ўголас не думаю. Бо калі я пры іх што-небудзь няўдалае падумаю, яны пачнуць мяне выкпіваць, а калі што мудрае прыдумаю, яны мае думкі прысвояць сабе, а мяне дурнем назавуць. Дык вы ўсе згодны зрабіцца скамарохамі?

Згодны! Згодны! Згодны! — закрычалі ўсе. I Юрка цягнуў сваю думку далей, нібы нітку з кудзелі:

— Зробімся скамарохамі і будзем гэтым карміцца. Пачнём вандраваць па свеце і назіраць, як неўміручыя людзі будуць шыць свой вечны бот жыцця.

— Гэта апошняе мне больш за ўсё даспадобы,— сказаў Дзіда-дзед.

— Значыць, трэба будзе каго-небудзь з нас кара наваць за старшага скамароха! — прапанаваў Саўка. Я калісьці чытаў кнігу аб тым, як карануюць цароў. Цырымонія о-го-го!

— Гэта, мабыць, прыгожа? — сказаў Юрка.— Давайце каранаваць чубатага паэта ў цара скамарохаў!

— Каранаваць паэта! — закрычалі дзеці ў вялікім захапленні.

— Каранаваць! Каранаваць! — асобна чуваць быў тонкі галасок Люсенькі.

Наладзіць каранацыю згадзіўся Саўка. Ён адзін ведаў з кнігі, як гэта робіцца.

Саўка загадаў дзецям нашараваць медную каструлю, набраць смалякоў, доўга поркаўся ў сваім возе, пакуль дастаў дзяжу, дубовую бочачку і некалькі келішкаў. На траве ён разлажыў белы абрус і ўсё гэта паставіў туды. Жанчын ён прасіў наладзіць добры абед: грыбы, бліны, мачанку з маслам, капусту тушаную, салёных гуркоў і шмат-шмат чаго. Юрку паслаў у лес па жмут крапівы. Дзіда-дзед папрасіў прыбраць як найпрыгажэй усіх жывёл і звяроў. Паэта ён папрасіў настроіць ліру, бо струны гучалі фальшывымі гукамі.

Увесь час Саўка быў вельмі заклапочаны. Ён бегаў ад аднаго да другога, раіў і паказваў, як што рабіць. Сонца ўзнімалася ўсё вышэй, і птушкі спявалі ўсё гучней і гучней.

Урэпгце ўсё было гатова да каранацыі паэта.

Люсенька надзела яму на галаву медную бліскучую каструлю.

 У адну руку дала яму качан капусты, у другую руку — снапок крапівы. Яго пасадзілі на дзяжу. Звяроў і жывёл, пафарбаваных Дзіда-дзедам у розныя колеры, яшчэ аздобілі вянкамі і павесілі ім на шыі званочкі, якія энайшліся ў дзяцей Саўкі. Дзеці і дарослыя апрануліся ў святочныя вопраткі. Пышны абед дыміўся ў пасудзінах на абрусе.