Выбрать главу

Бліжэй пазнаёміцца з кім-небудзь з яўрэяў, ці ў казармах, ці ў горадзе, я за тры мітусліва-глухія рэкруц кія месяцы не паспеў.

...Пасля нашай слаўнай праходкі, гутаркі i маўчання ўдвух быў яшчэ хэлмскі цікавы дзень — да ад'езду пасля позняга абеду. Падзяліўшыся на невя лікія групы, наша польска-савецкая дэлегацыя выступала перад рабочымі, вучнёўскай моладдзю, інтэлігенцыяй. Я быў у школе медсёстраў, дзе нас трох, польскага, рускага i беларускага пісьменнікаў ды ветэранаў, слухала мілае мноства маладзенькіх паненак, ужо без сацыяльнага аспекта ў гэтым акрэсленні. Была таксама сустрэча ў музеі, даволі сціплым, але з красамоўнымі экспанатамі з ліпеня сорак чацвёртага года, калі якраз у доме, дзе музей, быў выдадзены першы маніфест Польскага камітэта нацыянальнага вызвалення. На развітанне быў таварыскі абед у тых самых чырвонацагляных казармах, дзе я служыў, у тым колішнім казіно, дзе быць раней не мог. Цяпер прыйшлося выступіць.

Вечар i раніца даўніх успамінаў...

Пасля была дарога па маляўнічай па-восеньску i шматпакутнай у дні акупацыі зямлі, быў самавітапрыгожы Люблін, a назаўтра Майданак, дзе зноў прыгадаліся месцы нечалавечых пакут, а сярод іншых месцаў — толькі надоечы ўбачаны Сабібор. Вечны агонь i голас у лесе...

Яшчэ слоў некалькі.

На стыку чэрвеня i ліпеня таго ж — i ў нечым светлага, i на самым краёчку сусветнай трагедыі сцішнага — трыццаць дзевятага мы, марская пяхота, зноў пераапранутая ў яшчэ раз выпетраныя ў дэзінфекцыі хатнія неданоскі, паехалі ў Гдыню. Ужо як быццам гатовыя да сустрэчы з ворагам на самым крайнім рубяжы. Марскога нас там давучаць. Калі паспеюць... Думалася i так. Хоць i вяртацца было чамусьці весела.

Многа гадоў пазней, ужо з гістарычнай дыстанцыі, я ўспамінаў сяды-тады тыя суседнія палкі ў польскаўкраінска-яўрэйскім от сабе гарадку, пяхотны i артылерыйскі, потым з дакументальнай літаратуры прыблізна ўведаў, дзе маім хэлмскім сябрам давялося сустрэцца з гітлераўскай навалай. У тых знаёмых мясцінах, дзе мог застацца i я. Назаўсёды. Не вельмі глыбока пад жытам або пад лесам. Пасаджаным ці прыродным. Хутчэй за ўсё безымянна.

1984

Цяпло

Паміж лесам і полем, па летняй пясчанай дарозе паволі прашастаў чорна-пярэсты маўклівы статак кароў. Адна пры адной, адна за адной, самавіта дзябёлыя, гладкія, шчодрыя. І маўчаць як пра штосьці адно, і ніколі не скажуць, пра што.

Пакуль пастаяў, прапускаючы іх, яшчэ раз за столькі гадоў прыгадалася даўняе. З восені трыццаць дзевятага, з польска-нямецкай вайны.

Дванаццаць дзён, пачынаючы з досвітку першага верасня, мы, батальён марской пяхоты, прасядзелі ў акопах на ўсход ад Гдыні, на граніцы з тэрыторыяй «свабоднага горада» Гданьска, захопленага немцамі загадзя да нападу на Польшчу.

Разоў некалькі, ас,абліп;» на самым пачатку, мы адбівалі варожыя атакі, а то ўсё гнуліся пад страшным артагнём, то сухапутным, то марскім.

Гэта, відаць, проста грэх — так вось спакойна, коратка, суха гаварыць пра тое, што тады перажывалася ў душы, і ўдзень, і начамі... Але ж я хачу пра адно. Як нас потым знялі з усходняй лініі абароны, як мы дажджлівай ноччу, без шынялёў, пад цяжарам станкавых кулямётаў (бліжэйшыя да мяне, наша рота) доўга і моўчкі ішлі праз шырока раскінуты па ўзгорках, завалены зацямненнем горад на яго заходнюю ўскраіну і далей — у цёмнае поле з цёмнымі вёскамі. Панурая, мокрая, зябкая ноч яшчэ ўсё не канчалася. Насцярожана, зрэдку акажацца далёкім строкатам кулямёта, самотным выбухам гранаты, размерана аднастайным стогнам гуртавога маяка, моўчкі пасвечвае там-сям бліжэйшымі, далейшымі пажарамі...

Да світання, калі нас паднімуць у наступленне, якое кончыцца не апошнім разгромам, заставалася трохі часу, і нас нечакана, нягучна спынілі ў нейкім маёнтку.

На свежай, чыстай саломе ў доўгім кароўніку ляжала многа спакойных, цёплых кароў. Якой была тая салома, якімі былі каровы — гэта мы, стомленыя, ацэплыя, кожны сам сабе змрочны, хутчэй не ўбачылі, але адчулі. Палёгшы, пападаўшы паміж імі. Задаволена, асцярожна, каб і самому, нарэшце, пагрэцца, і кагосьці не разбудзіць. Хоць і не спалі яны, каровы, а толькі моўчкі, няспынна, мудра жавалі. Зусім далёкія ад чалавечых дзіўных клопатаў.

Нядоўгім было яно,— як мы неўзабаве, у першай хмарнай бачнасці пераканаліся,— тое нязвычна ўтульнае цяпло...