Выбрать главу
Бетонныя укладваць пліты I заліваць гарачы бітум, Вучыць механіку ўначы I ўсё самім перамагчы.
A заўтра зноў усё пачаць, I скрозь паспець, хоць часу мала. Нашчадкі будуць вывучаць, З якога вы матэрыялу.
1961 г.
БАЦЬКІ I ДЗЕЦІ

Брыгадзіру такелажнікау

Івану Міхайлавічу Чарненку.
Яны дзяцей пагадавалі, Бацькамі сталі ix сыны, Народжаныя на Урале, Пажэненыя ля Дзвіны.
Ужо здалёку аб нявесце Завёў гаворку меншы сын. Ці ж не прыйшла пара асесці, Прайшоўшы столькі пуцявін?
Ад Кемерава да Алтая, Ад Ішымбая да Чыты Шумела восень залатая, Пад ногі сцелючы лісты.
Зімой дарогі замятала Завея белая, як дым. A ім здавалася, што мала Зрабіць прыйшлося маладым.
I зноў збіраліся ў дарогу, Складалі кельмы ў рукзакі I праз таежныя бярлогі Ішлі, ішлі будаўнікі.
Рыпела пад рыдлёўкай гліна, А ноч марозамі гула. У ix маленечкага сына Брыгада нянькаю была.
Камбінезон насіла жонка, З кляймом казённыя пімы I пела радасна i звонка, Як салавей сярод зімы.
Так i дзяцей пагадавалі, Бацькамі сталі ix сыны... Паездзілі, павандравалі — I вось прывал каля Дзвіны.
Зірнеш назад, а шлях кароткі. Калі б ізноў усё прайсці: Баракі першай пяцігодкі, Трывогі першыя ў жыцці,
Другога не хацеў бы шчасця, Другіх бы не шукаў дарог, I так пачаў бы сцены класці, І так бы любую бярог,
I так бы радавала стома, I мары светлыя, i сны, I стаў бы самым родным домам Зялёны горад ля Дзвіны.
На стол парэпаныя рукі Паклаў руплівы брыгадзір. Пытаюцца паціху ўнукі: «А мы паедзем у Сібір?»
1961 г.
ДЫСПЕТЧАР
Усыпаны зорамі вечар, Ля клуба іграе баян. Танцуюць усе, а дыспетчар Глядзіць на блакітны экран,
Глядзіць на сігналы на пульце, А пальцы, нібыта на пульсе, — Пад імі гудуць правады: «Канчаем адкачку вады», «Гатова другая калона», «Чаму не падвозяць бетону?»
Дыспетчар хвалюецца, кліча То Оршу, то Віцебск, то Крычаў, A ў вокнах, нібы на экране, Ужо занімаецца ранне.
Туман за ракою густы Паслаўся на буйныя травы, Грукочуць на станцыі Кеты З цэментам і шчэбнем саставы.
«Бетон адпраўляем і трубы», — Пачуўся ў селектары свіст. Дыспетчар не спіць. А ля клуба Чакае яе баяніст.
1961 г.
ПАРТОРГ

Мікалаю Чэчату

Адзін ён не мае кароткай суботы: Як толькі развіднее — зноў за парог. Рыпяць па дарозе гумовыя боты — Ідзе на работу парторг.
Ён першы садзіцца у мулкі аўтобус, Упалі на вокны расінкі з галля. Пад коламі, быццам раскручаны глобус, Насустрач світанню імчыцца зямля.
То ўлева, то ўправа нахіляцца сосны, То кружацца ў шыбах густыя гаi, I чутна, як побач пра раннія вёсны Пяюць нафтабудаўскія салаўі.
Парторг па характару трошачкі лірык (Без лірыкі кожнаму цяжка пражыць), Прарабы — рамантыкі, a брыгадзіры Гатовы найлепшую песню злажыць.
І вось яна, вось яна — гэтая песня: Укладзены сцены, нібыта радкі, Як самыя поўныя рыфмы, на ўзлессі I рана i ноччу звіняць цягнікі.
Падумаў парторг: каб праз дзвесце ці трыста Гадоў зазірнуць выпадкова сюды, Адразу пазнаў бы, што тут камуністы Дамы будавалі, саджалі сады
I слухалі часам пагрозы i ноты, Ды толькі адзіным жаданнем жылі — Зрабіць як найболей патрэбнай работы, Паспець як найболей стварыць на зямлі.
У майцы i ў форменнай шапцы танкіста Вядзе экскаватар нядаўні маёр. Куды ні паглядзіш, — ідуць камуністы — Бетоншчык, маляр, трубаклад i шафёр.