Сцяпан не зауважыў, калі да яго падышла Маруся, ён толькі пачуў яе сіплы старэчы голас — з-за спіны яна без усмешкі спытала:
– 3 кім тэта ты, Сцяпан, балбочаш?
– Са слупом! – сказаў пераканана i неяк горда.
– X-xi, друга знайшоў!
– Затое ён язык за зубамі ўмее трымаць. I не п'е. А я – усё, кідаю. Мне цяпер таварыш непітучы трэба – каб было з каго прыклад браць. Ясна?
Маруся пляснула ў далоні:
– Няўжо кінеш?
– Як піць даць. На поўным аснаванні завязваю. Ужо, можна сказаць, кінуў...
– Тады табе людзі помнік паставяць. На самым відным месцы. Дзе раней царква была.
– Мне помнік стаіць, – Сцяпан глядзеў некуды ўбок, задумліва, сур'ёзна. – У цэнтры вёскі. Дзе салдат галаву схіліў... а я, Маруся, праходжу іншы раз міма i баюся яму ў вочы глянуць. Сорамна... на таварыша майго дужа салдат той падобны... на сібірака Пецьку Шыляева. Як з яго ляпілі помнік... Няма Пецькі, а я, хрэн стары, жыву. Цьфу! Усё, не п'ю... можна сказаць.
– Ну, калі ўжо i сапраўды абразумішся i кінеш, то купі расчоску.
Сцяпан зняў кепку, папляваў на далонь, прыгладзіў рэдкія сівыя кудзеркі.
– Касцюм новы. I жаніся, – не то жартам, не то сур'ёзна раіла суседу Маруся.
– Ты што, здурэла? Гэта мне, Сцяпану, яшчэ i хамут на шыю? Не, не буду. 3 вамі, бабамі, толькі клопат лішні. Ты вось што, Маруся. Ты лепш памажы мне слуп у бядзе не пакінуць.
– Навошта табе тэты крыж? – паціснула сухенькімі плячыма старая.
– Не з цябе зняў, – Сцяпан падцягнуў слуп бліжэй да паркана. – Адзін стаіць. Як сірата. А вёска наша цяпер пачынаецца вось адсюль... ад маёй хаты. Запомні. Сціснулася Кругліца, як гармоня. Тут няхай і стаіць.
– Няхай бы стаяў, дзе ўлада паставіла.
– Не месца яму там! – строга сказаў Сцяпан і так зірнуў на Марусю, што той нічога не заставалася рабіць, як паслухацца. – Не месца! 3 сабой слуп не рауняй!
– Ну, як хочаш. Не цяжка, патрымаю.
Сцяпан выкапаў даволі глыбокую яму, апусціў туды слуп, Маруся трымала, а ён прысыпаў яго жоўтай зямліцай. Маруся, уздыхнуўшы, ціха мовіла:
– Каму мы трэба – тыя знойдуць і без твайго слупа.
– Сам разумею: яму лепш стаяць у горадзе, каб дзеці нашы бачылі, у якім баку Кругліца... Не дазволяць у горадзе ўтыркнуць. Я б наторкаў гэтых слупоў на кожным вуглу... Для Ляксандраў, Лідак, Светак... Вось... А можа, па гэтым указальніку, Маруся, і да нас прыйдзе шчасце?
– Не паспытала. Не ведаю, што тэта такое.
– Табе цяжка зразумець, Маруся. Ты – баба. А вось мне іншы раз хочацца вярнуцца на трыццаць гадоў назад, калі нічога амаль што не было на стале, затое многа было за сталом... Хм, Волька мая, забаўляючыся, акно разбіла... шыбку. Валёнкам. У самы мароз... А цёпла усё роўна было ў хаце... Колька з дружком у суседнюю вёску ў госці пабег... Завіруха-а-а-а... Свету белага не відаць... Ноч на дварэ, а яго няма. Усю Кругліцу на ногі паднялі. У лесе, у полі са стрэльбаў палілі ў неба. А ён на печы ў Гуце сядзіць... грэецца каля коміна, як кот, блазнюк, га! Клаўка дык тая боты згубіла... увесну бульбу мёрзлую збіралі на праснакі... зямля ўсмактала — не выцягнуць. Басанож так i прыйш-ла... ледзьве ногі ацёрлі. А можа, Маруся, шчасце ўсё ж калі-небудзь загляне да нас?
Маруся хмыкнула:
– Ну, калі тое шчасце, якога табе захацелася, то сустракай. Едзе. 3 бразготкамі.
– А я веру! – вырачыў вочы Сцяпан. – Чалавек, атрымліваецца, можа адрадзіцца, а вёска, значыць, не?
– Я ў такой хвіласофіі не разбіраюся, – уступліва-мякка сказала Маруся. – Трымаць слуп?
– Хопіць. Я даўно яго прыкапаў, – Сцяпан памаўчаў, потым з лёгкай вясёлай усмешкай глянуў на субяседніцу: – I тады зноў будзе свята ў нас. Песні... Танцы... Дзеці... Уяўляеш, Маруся?
– Не, не ўяўляю. Адзічэла я, відаць.
Сцяпан пакратаў слуп – ці моцна стаіць, гучна i амаль што афіцыйна сказаў:
– Вось так i я павінен стаяць! Як мой друг! Смірна-а!
– Ты што, Сцяпан? – здрыганулася Маруся.
– Запомніце: былы дрэнны чалавек становіцца добрым... авангардам, можна сказаць! Прама на вачах! Га? – Ён перавёў позірк на слуп. – Ну што, родны? Бачыш, як жыццё створана? Але нічога, я цябе ў крыўду не дам. І ні кроплі болыш! Ні-ні! Усё. Кідаю... вось толькі сёння вып'ю за тваё здароўе, слуп, каб стаяў ты моцна i доўга на гэтай святой i грэшнай зямлі.
– I гэта той гаворыць, які піць кінуў? – з лёгкім дакорам выдыхнула з сябе Маруся.
Не звяртаючы на яе ўвагі, Сцяпан казаў слупу далей:
– ... і ніякіх! Зразумеу? – Затым абняў слуп, пацалаваў. – Абмыць жа цябе трэба, навасёл ты мой!..
– Ты ж піць кінуў! – Маруся плюнула i борздзенька патупала ад Сцяпана i слупа, а сама, відаць, яшчэ i падумала: гарбатага магіла выпраміць.
– Калі яшчэ слуп переносилі з месца на месца, га? – крыху ачомаўшыся, кінуў услед Сцяпан. – Ды пайшла ты!... – i да слупа: – Не звяртай увагі. Баба яна i ёсць баба. А мы – мужчыны! Пачакай! Пачакай! – Ён знік за веснічкамі, неўзабаве вярнуўся з бутэлькай i шклянкай. – Зараз... вінца... каб стаяў ты доўга, каб табе добра было тут... на новым месцы. Кепска, што ты не п'еш... Прыйдзецца мне i за цябе. Ну, будзь здароў, слуп! Жыві! – Выпіў, зноў напоўніў шклянку. – Пасля першай, як кажуць, не закусваю. Кіно глядзеў... Ты ж не бачыў, а я бачыў. Пасля першай, кажа, не закусваю... Які сэнс у словах, га? Глыбокі. Ну, будзь...
– Зноў выпіў. – I пасля другой таксама не закусваю. Будзеш стаяць ты доўга, слуп. Па табе бачу. Мужык ты, а не якая там Маруська. Трымайся мяне – не прападзеш. Шурупіш? Бачу, бачу. Эх, слуп! Каб ты ведаў мяне раней, то мы б з табой... ядры ix у корань. Ух! Так i трымацца, мужык! Хочаш, я табе сваю кепку аддам? На! Не шкадаі! Haci! – Нацягнуў на слуп кепку. – О, дык ты адразу памаладзеў гадоў на дваццаць. Як хлопец стаў. I не п'еш... Дык ты зусім, ёлкі-палкі, жаніх. А што, магу i жаніць. 3 другога боку вёскі слупіху прыцягну. Побач укапаю. Стойце побач. Абшчайцеся. Любіцеся. Зробім! Я трохі прылягу, а тады мы i ў сваты... Ты толькі напомні: магу забыць. Буду сватам я! – Сцяпан нарэшце лёг на лаўку, хістаючыся дашлёгаўшы да яе, неўзабаве захроп, а потым грукнуў кулаком па дашчаным плоце. — Як вязеш, бю... бю... бюракрат? 3 полкі падаю. На паваротах палягчэй. Табе зразумела, бю... бю... Цьфу! К сыну еду. У Крым... к Ваньку...
Праспаўшыся, стары пасядзеў крыху на лаўцы, аднёс на падворак парожнюю бутэльку i шклянку, а потым успомніў, што ходзщь без кепкі, доўга шукаў яе: няма. Ледзь чутна бубніў сабе пад нос:
– I куды яна падзелася, зараза? Цяпер жа новую купіць – без штаноў застанешся. Хто б мог сцібрыць? Маруся? Лідка? А больш i няма ў нас каму. Ды i навошта яна ім? Ад курэй яйкі несці? – I раптам заўважыў кепку на слупе, абрадавана ўздыхнуў: – Вось яна куды забралася! Што, слуп, панасіць рашыў? Мая, дружок! Хоць i табе яна падыходзіць, хлусіць не буду. Але – мая. Даруй.
Ён не паспеў нацягнуць кепку на галаву, калі пачуў крыху здзеклівы голас Лідкі, трэцяга жыхара Кругліцы:
– Гэта ты, Сцяпан, сёння п'яны ці не? – уважліва пачала прыглядацца да старога. – Нешта я не магу зразумець. Быццам бы i не.
– Цвярозы. Завязаў, – на поўным сур'ёзе адказаў Сцяпан.
– Ды ты заўсёды на адзін капыл – паспрабуй разбярыся, які ты. Не прасыхаеш.
– Хто тэта не прасыхае? – хаваючы вочы, мовіў Сцяпан.
– Лужа! – Лідка ўсміхнулася.
– Сухі. Сухі, Лідка! – Сцяпан аблапаў, не саромеючыся суседкі, тое месца, дзе ў яго нярэдка бывае мокра. – У-гу! А ведаеш, чаму сухі?
– Спаў мала — не паспеў.
– Ды не-е! Лухта. Віно сухое піў – вось чаму сухі. Разумець трэба. А, да вас, баб, пакуль дойдзе... ну, што трэба? Касіць?
– Здаецца мне ўсё ж, што ты недзе сёння накасіўся. 3 раніцы.
– Kaci каса, пакуль раса, – нечакана для самога сябе ўспомніў пагаворку Сцяпан, да месца ўставіў яе ў размову з суседкай.
– Ты вось што, Сцяпан. Прыходзь сёння... Івана майго памянём. Гадавіна, – расцягваючы словы, амаль паўшэптам сказала Лідка.
Сцяпан крэкнуў, пашкроб нос, бадзёра адказаў:
– Буду, буду, Лідуся.
– Толькі не крыўдуй, Сцяпан, але без віна памянём.
– Ёстваю няхай, га! – Стары падняў з зямлі драч, якім усё збіраецца падмесці каля веснічак, але ляснуў з усяе сілы ім вобзем: – Тады давай тут, на лаўцы. Я вядро вады вынесу. Кружку. I вып'ем.