Выбрать главу

— Добра запомніў тое месца? — Ён пільна ўставіўся ў парабацінены ластаўчыннем твар салдата.

— Запомніў, пан обер-лейтэнант! — ляснуў даўгалыгі абцасамі.

— Хадзем да палкоўніка.

Камандзір палка палкоўнік Хоэкер агледэеў шынель, зазірнуў у даведнік знакаў адрознення ваеннаслужачых Чырвонай Арміі.

— Гэта шынель генерал-лейтэнанта! — Словы яго, прамоўленыя сухім рэзкім голасам, як стралялі. Хвіліну ён пазіраў на салдата, і ў вачах, што застылі ў глыбокіх вачніцах на выцягнутым твары, разгаралася злая радасць.— Ваша прозвішча?

— Радавы Шэндзекютэ! — выструніўся салдат.

— Едзем! — Палкоўнік нацягнуў на рукі тонкія шэрыя пальчаткі.

Пятроўскі ляжаў на ўзлеску сярод патаптаных палявых красак. Гімнасцёрка яго была ўся ў крыві. Кроў запякласі на скроні і на твары. Крывёю набрыняла густая цёмнаі пасма валасоў, што ўпала на лоб.

Обер-лейтэнант Брамер дастаў з кішэні гімнасцёркі забітага невялікую чырвоную кніжачку, аддаў палкоўніку. Пальцы яго намацалі яшчэ чтосьці — цвёрдае, прадаўгаватае…

Палкоўнік стаяў холадна-жорсткі, зацяты, разгарнуў кніжачку. Хвіліну з цяжкасцю ўчытваўся ў незнаёмыя словы.

Вочы яго круглелі, большалі…

— Петрофскі!..— Калматыя бровы ўскінуліся, сухі голас прагучаў на самай, бадай, высокай ноце, якую мог узяць.

Хоэкер яшчэ патрымаў кніжачку, нібы стараўся пераканаць сябе, што — так, гэта пасведчанне генерал-лейтэнанта Пятроўскага, і паклаў у кішэню фрэнча.

— Што там яшчэ? ~ звярнуўся да Брамера, заўважыўшы яго нерашучасць.

Обер-лейтэнант працягнуў яму жолуд.

— Талісман? — Палкоўнік перакідваў жолуд з рукі на руку, усё роўна як узважваў.— Камуністы вераць у талісманы? — Пагардліва ўхмыльнуўся, шпурнуў яго ўбок. Але некаторы час яшчэ пазіраў туды, дзе жолуд упаў у траву. Потым агледзеўся навокал, твар яго змяніўся, стаў задумлівы.

— Аднак непрыемнасцей вы нам нарабілі немала, генерал. Нават фюрэра ўзрушылі…— Немаладога веку палкоўнік марудна, як стомлена, павярнуўся:

— Обер-лейтэнант!

— Яволь, пан палкоўнік…

— Прадстаўце радавога Шэндзекютэ да ўзнагароды.— Кароткая паўза і яшчэ загад: — Усіх забітых тут — naхаваць. Генерал-лейтэнанта — асобна. Паставіць яму крыж і надпісаць!

Палкоўнік Хоэкер казырнуў і сеў у машыну.

Апоўдні цела Пятроўскага, пакладзенае на чырвонаармейскі шынель і накрытае плашч-палаткай, аддалі зямлі.

Хто ведае, можа, якраз тым часам Надзежда Васільеўні Пятроўская чытала пісьмо мужа. «…Хачу павіншаваць цябе з днём нараджэння. Думаю, што маё пісьмо ты якраз атрымаеш пад гэты час. Вось падарыць нічога не змагу. Была ў мяне плітка шакаладу, ды я з’еў яе.

Сядзім у лесе, гарады, што вакол нас, спалены. Адны каміны тырчаць, і купіць што няма дзе. Але падарунак будзе за мною. За мной, як за каменнай сцяной,— не прападзе.

Моцна вас цалую. Цябе і Олю».

ЭПІЛОГ

Кожны раз, калі прыязджаю ў сваю родную вёску Старая Рудня на Жлобіншчыне, абавязкова іду на вясковую плошчу да помніка пад засенню галінастых дрэў і ў думках вітаюся: «Добры дзень, таварыш генерал». Мне здаецца, так робяць многія, хто тут бывае: вітаюцца як з жывым. Бо жыве гэты ўвасоблены ў бронзе малады генерал-лейтэнант у добрай памяці тутэйшых людзей, у думках і пачуццях кожнага, хто ведае пра яго гераічныя ратныя справы, здзейсненыя ў самыя цяжкія і крывавыя дні Вялікай Айчыннай вайны.

У сорак чацвёртым годзе пасля выгнання гітлераўскіх акупантаў са Жлобіншчыны цела генерала было перанесена ў цэнтр сельскага Савета.

А на Цэнтральнай плошчы Жлобіна ўдзячныя жыхары горада ўзвялі помнік-абеліск, на якім напісана: «Воінам-вызваліцелям 21-й арміі. Подзвігам вашым слава. 15 ліпеня 1941 года». Так, для жлобінцаў у той час чырвонаармейцы былі вызваліцелямі, бо на месяц вызвалілі іх ад фашыстаў.

Навекі зберагуць людзі ў сваёй удзячнай памяці тых, хто заслужыў яе.

Нядаўна па сваіх пісьменніцкіх справах я пабываў у Ленінградзе. Сустрэўся там з Аленай Яўгенаўнай Мацвеевай (у дзявоцтве Лундберг). Алена Яўгенаўна, прапраўнучка рускага мараплаўца, адмірала, Ганаровага члена Пецярбургскай акадэміі навук Івана (Адама) Крузенштэрна, якая добраахвотна пайшла на фронт з чацвёртага курса медыцынскага інстытута, пасля вайны скончыла інстытут, аспірантуру, абараніла кандыдацкую дысертацыю. Удастоілася высокай годнасці заслужанага ўрача РСФСР, доўгі час рэдагавала часопіс «Медыцынская сястра». Яна перадала мне гадзіннік генерала Прышчэпы, які свята зберагала паўвека. Гэтая дарагая рэліквія заняла сваё пачэснае месца сярод іншых экспанатаў у Жлобінскім музеі Народнай славы.