Спробы гітлераўцаў фарсіраваць Дняпро зноў паўтараліся адна за адною. У весь наступны тыдзень, калі было лётнае надвор’е, нямецкая авіяцыя люта бамбіла пярэдні край і тылы корпуса, ні ўдзень, ні ўначы не змаўкалі залпы варожай артылерыі. Раз за разам на розных участках фронту фашысты кідаліся ў жорсткія атакі, але так і не здолелі зламаць супраціўленне чырвонаармейцаў.
А зводкі перадавалі: на Смаленскім напрамку гітлераўцы наступалі, ірваліся да Масквы.
Цэлымі днямі Пятроўскі знаходзіўся на пазіцыях. наведваўся ў дывізіі, палкі, батальёны і дывізіёны. Вечарам гутарыў, абменьваўся думкамі з супрацоўнікамі свайго штаба. Дапазна заседжваўся над картай, Пільна зазіраў у кожны яе куточак, думаў, разважаў, аналізуючы кожную, здавалася б, самую няэначную драбніцу з таго, што прыходзіла ў галаву. Часам наўмысна абвострана, і так і гэтак проціпастаўляў думкі адну другой, сутыкаў іх, каб ярчэй высвешлася, адпала ці настойвала на сваім нейкае сумненне, якое перашкаджала зрабіць пэўную выснову.
…Было апоўначы. У пакоі свяцілі дзве лямпачкі, падключаныя да палявога генератара. Пятроўскі адарваўся ад карты, адкінуўся на спінку крэсла. Пасядзеў, устаў, прайшоўся па пакоі. Раптам крута павярнуўся, падышоў да стала, рашуча ўзяў тэлефонную трубку.
— Добры вечар, таварыш генерал-палкоўнік. Дазволы падзяліцца некаторымі думкамі… Мяркую, цяпер, відна, настаў і наш час дапамагчы Маскве. — Паслухаў, што даляцела ў адказ з другога канца проваду.— Я рады, што мая думка супадае з думкай камандуючага арміяй… Да пабачэння.— Паклаў трубку, зноў пачаў хадзіць узад-уперад.
IV
Раніцай Пятроўскі выехаў на перадааую. Наваколле дзіўна маўчала, над напружана-сцішанымі абшарамі вісеў нязвыклы спакой.
Пасля неаднаразовых марных намаганняў асядлаць Дняпро немцы нарэшце знемагліся, аціхлі. Больш не рабілі спробаў фарсіраваць раку.
Камкор стаяў у акопе на камандным пункце камандзіра трыста сёмага стралковага палка, глядзеў у бінокль. Невысока са свістам праляцеў снарад. Выбухная хваля штурханула Пятроўскага ў спіну, бінокль упаў на грудзі. 3 бярозы, што раскінула эялёныя косы над акопам, павольма, чапляючыся за густалістае вецце і момант які пагойдваючыся на ім, падала ссечаная асколкам галінка. Алусцілася на бруствер. Камкор адняў рукі ад бінокля, узяў галінку. Патрымаў перад грудзьмі, нібы чамусьці прыкрываючы ёю бінокль, паклаў на тое месца на брустверы, куды яна ўпяла.
Над галавой яшчэ прасвістаў снаряд. Разарваўся далей.
«Во, раздражнілі іх, відаць, разведчыкі».— Пятроўскі з ледзь улоўнай ухмылкай задаволенасці зыркнуў на палкоўніка Прышчэпу, які стаяў побач.
Перад тым як ехаць на перадавую, ён атрымаў аператыўныя данясенні. Разведчыкі, якіх узначальвалі лейтэнанты Шматкоў і Каваленка, а таксама група чырвонаармейцаў пад камандаваннем капітана Чысцякова ўначы прабраліся ў Жлобін і атакавалі ворага. У гітлераўцаў узнікла паніка, і гэта прывяло да таго, што яны сталі паліць не толькі па чырвонаармейцах, а і па сваіх, якія ў бязладдзі замітусіліся туды-сюды… У другім месцы, у раёне Рагачова, асобны разведвальны батальён пад камандаваннем маёра Сцяпанішчава ўчора пад вечар употай на падручных сродках пераправіўся цераз раку. На лясной паляне за паўкіламетра ад берага разведка выявіла танкавую часць ворага. Танкісты адпачывалі. Хто спаў ужо, хто на губным гармоніку пілікаў ці разглядваў часопісы са здымкамі паўраздзетых жанчын… Яны не апасаліся нападзення: самалёты і артылерыя цэлы тыдзень дубасілі па левабярэжжы, дык цяпер «сталінскім недабіткам», якія там уцалелі, не да таго, каб рызыкаваць пераправіцца цераз Дняпро… Батальён Сцяпанішчава бясшумна падступіў да паляны і ўдарыў ураганным агнём. Нямногім танкістам удалося задаць драпака на сваіх дваіх, пакіцуўшы дваццаць сем танкаў. Чырвонаармейцы пападпальвалі танкі і вярнуліся на сваю пазіцыю…
Пятроўскі зноў паднёс бінокль да вачэй, але з галавы ў яго ўжо не выходзіў Сцяпанішчаў. Такога, аднойчы сустрэўшы, не забудзеш. Не забудзеш таму, што табе самому няўзнак як бы штосьці дадалося ад яго, ад простай і ў той жа час нечым адметнай, неардынарнай яго натуры.
Сустрэча Пятроўскага са Сцяпанішчавым адбылася з паўгода таму назад. Ён тады толькі прыняў корпус. Выпаў першы снег, надвор’е стаяла сухое, марознае. Дыхалася лёгка. У палку, куды ён прыехаў, праходзілі заняткі па тактыцы. Ён захацеў паглядзець, як яны праводзіліся. Роту выбраў сам. Дакладней, не выбраў, а назваў першую, якую ўспомніў. Камандзірам той роты быў Сцяпанішчаў. Хадзіў малады камандзір тады яшчэ ў капітанах. Увесь аддаўшыся заняткам, ротны не заўважыў, як на пляцоўцы з’явілася высокае начальства. «Легчы — устаць!» «Легчы — устаць!» «Па-пластунску — уперад!..» Малады рэзкі голас капітана аж звінеў у ядраным паветры. Пятроўскага здзівіла, што, падаючы каманды, Сцяпанішчаў сам разам з байцамі і камандзірамі ўзводаў выконваў іх. Падаў грудзьмі на снег, ускокваў, зноў падаў, поўз, шпарка перабіраючы рукамі і нагамі, прыціскаючыся ўсім целам да долу… Ротны вучыў роту і вучыўся сам. Апантана, проста-такі бязлітасна. Камкор падумаў: «Ну і зацяты! Ці не мяжуе ўжо гэта з муштрай?..» Хацеў выказаць тую думку камандзіру палка. Разважыўшы, не выказаў: прыгадалася, як сам, навучаны горкім вопытам, удасканальваў сваю прафесію вайскоўца, будучы слухачом Акадэміі Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, і як потым з удзячнасцю ўспамінаў тыя цяжкія да знямогі дні.