Выбрать главу

Што трэба, каб імя паэта стала сімвалам народа і краіны? Па-першае, трэбабыцьгеніяльным паэтам. Па-другое, трэба быць вялікім грамадзянінам. I тое і другое да імя Купалы прыкладаецца поўнасцю. Але гэта яшчэ не ўсё: ёсць і па-трэцяе. Па-трэцяе, патрэбен і адпаведны гістарычны час, час гэтага народа і гэтай краіны. Час, у якім здзяйсняецца геніяльны паэт і вялікі грамадзянін, у якім паэт і грамадзянін аб'ядіюўваюцца ў адно непарыўнае цэлае. Пачатак XXвеку, калі на паэтычным небасхіле зазіхацела зорка Купалы, — якраз і быў гэтакім часам Беларусі. Ён наспяваў доўга, марудна, пакутліва — і ўсё-такі наспеў, прыйшоў, і свет адчуў, убачыў, зразумеў: так, прабіў гістарычны час для яшчэ аднаго славянскага народа! А па чым адчуў, па чым убачьгў? Па песнярах, якім даручыў свой голас, сваё слова беларускі народ. Па постацях, якія падняліся, паўсталі на яго духоўным і палітычным гарызонце. Сёння мы называем гэтыя імёны нарэшце без выняткаў, без ганебнага замоўчвання, не апускаючы і не выкрэсліваючы ніводнага, якое б яно па значэнні і ролі ні было. Чаму толькі сёння? Таму што так надоўга, воляю лёсу, расцягнуўся гістарычны час Беларусі: ад пачатку стагоддзя і, можна сказаць, да самага канца. На календары — 1992-і. Уражанне такое, што ад Купалы і яго сучаснікаў эстафета ў пэўным сэнсе перадалася непасрэдна нашаму часу. Хаця гэта, вядома ж, не так. I 70 гадоў, што раздзяляюць эпохі, былі развіццём і працягам пачатку — хай сабе і неймаверна пакутлівым, трагічным працягам. Купала і яго аднадумцы-паплечнікі — Колас, Багдановіч, Цётка, Гарун, Гарэцкі і іншыя — забяспечылі беларускай літаратуры рывок, у выніку чаго яна за 10-15 гадоў прайшла шлях, які іншыя славянскія літаратуры адолелі за многія дзесяцігоддзі, а нават і за цэлае стагодцзе, за ўвесь XIX век. Пасля таго, што было зроблена імі, несмяротнымі ''нашаніўцамі", ужо было не дзіўным прарастанне і ўзыходжанне на ніве роднай культуры дзесяткаў і соцень новых слаўных імён, якія, насуперак усім нягодам, усім бедам-няшчасцям, працягвалі пачатае "нашаніўцамі", помнячы пра іх час — набліжалі вялікія падзеі нашай эпохі, набліжалі ліпень і верасень 1990-га, жнівень і снежань 199Гга.

Пра пераклічку тых далёкіх, купалаўскіх дзён і нашых сённяшніх і хочацца перш за ўсё гаварыць.

У векапомным для Беларусі 1918-м — годзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, і затым у 1919-м — годзе абвяшчэння БССР, — Янка Купала, няйначай набыўшы другое дыханне, зноў загаварыў мовай паэзіі са сваім народам. Кажу: зноў — таму, што перад гэтым былі два гады амаль поўнага маўчання. Загаварыў знаёмым з нашаніўскіх часоў голасам, у якім сіла-моц паэзіі вымяралася, з аднаго боку, перуновай сілай гневу і неадольнай прагай свабоды, а з другога — я сказаў бы, неразлічанай на магчымасці чалавечага сэрца глыбінёй болю і горычы, глыбінёй пачуцця ў вышэйшай ступені трагічнага.

На нашым полі Растуць бадылі, — Ніхто іх не поле, Не вырёе з зямлі.
На нашым лузе Гадзюкі шыпяць, — Ніхто іх не хлудзіць, Не гоніць у гаць.
У нашай хаце Тчэ кросны павук, А вонкі пагнаці Не знойдзецца рук.
У нашым краі Пануе чужак, Ніхто не парае, Пазбыціся як.

I побач з гэтай горыччу, гэтай роспачнай безвыходнасцю — палымянай выбуховасці заклікі:

Паўстань, народ! Прачніся, беларусе! Зірні на Бацькаўшчыну, на сябе! Паўстань, народ! З крыві і слёз кліч гэты... Цябе чакае маці-Беларусь!

У гэты ж лёсавызначальны для беларускага народа час — у 1919-1920 гадах — Купала як ніколі раней актыўна выступае ў ролі публіцыста. ІІра што яго палымяныя, смелыя, бліскучыя па етылю, па складу і ладу артыкулы? Калі сказаць адным словам — пра незалежнасць. Пра дзяржаўную самастойнасць Беларусі. ІІра тое, аб чым праз 70 з гакам гадоў гаворым сёння мы — і гаворым так, як бы за гэты час нічога ў нас не змянілася, — той самы боль, той самы пратэст, тыя самыя клопаты і нават тая самая лексіка. Гісторыя няйначай вяртаецца на кругі свае. Дазвольце пацвердзіць хаця б некалькімі цытатамі. З Купалы, вядома.

"Калі гаварыць аб незалежнасці якой-небудзь новай дзяржавы,..., то гэта, здаецца, так і трэба, так і павінна быць. А вось загаварыце вы аб беларускай незалежнасці... На ўсякую іншую незалежнасць — кожны з вамі згодзіцца, абы толькі не на беларускую".