Можа быць, ніколі не было ў нас, ва ўсіх нас, такой пільнай патрэбы ў чытанні твораў Купалы, як сёння. На сённяшнім этапе гістарычнага развіцця Беларусі ніводзін яе сучасны паэт не скажа народу столькі неабходнай праўды, колькі скажа Купала. I справа тут, вядома ж, не толькі ў несувымернасці прыроднага дару, таленту, але і ў той глыбіні бачання, разумення і асэнсавання гістарычнага лёсу беларускага народа, у якой Купалу і дагэтуль ніхто не пераўзышоў, і ў той ступені самаахвярнага служэння ідэі, якая ўласціва толькі самым вялікім падзвіжнікам, героям і апосталам нацыі.
Я не схільны перабольшваць ролю паэзіі, мастацкага слова ў жыцці грамадства, у лёсе народа, і ўсё ж, і ўсё ж: калі б гэтае слова — патрыятычнае, чалавечнае, роднае-блізкае кожны дзень гучала, слухалася і чыталася паўсюду і скрозь — напэўна зусім іншае было б сёння становішча ў нас ва ўсіх адносінах, — і ў эканоміцы, і ў экалогіі, і ў культуры, таму што быў бы іншы народ, быў бы народ нацыянальна свядомы і маральна выхаваны, ён не дазволіў бы распараджацца сваім лёсам і лёсам сваёй зямлі Іванам, што не помняць радні, бяздушна-цынічным архараўцам, што плюндраць нашы святыні, магілы бацькоў і дзядоў нашых.
У гісторыі сусветнай літаратуры было нямала вялікіх трагедый, трагічных творчых лёсаў, трагічных асоб, невядома за што асуджаных Богам на самыя страшныя пакуты зямныя. Але болып трагічнай постаці, чым Янка Купала, бадай і су светная літаратура не знае. Такіх душэўных пакут, якія зведаў-перажыў ён, нікому з роўных яму пабрацімаў на долю не выпала. Таму што яго трагедыяй, яго вечным, ніколі не заціхаючым болем была трагедыя яго народа, трагедыя Беларусі, яго выклятай Богам Бацькаўшчыны. А гэта непараўнана страшней, чым трагедыя некаторых яго вялікіх сучаснікаў, скажам, Сяргея Ясеніна або геніяльнага балгарскага лірыка Пеё Яварава. Затраўленыя, панявечаныя, даведзеныя да чорнай роспачы, яны не змаглі жыць далей у гэтым подлым свеце і пакінулі яго. Але і ў самы апошні міг развітання з жыццём яны ведалі: застаецца Расія, яе народ і яе мова, — застаецца Балгарыя, яе народ і яе мова, — і застаецца на векі вечныя. У Купалы праз дзесятак гадоў пасля Кастрычніка гэтакай пэўнасці не стала. Змрочная ноч насунулася на душу паэта. Да Кастрычніка і ў першыя гады пасля яго — паэт верыў, чакаў, спадзяваўся і таму — будзіў, клікаў, натхняў, пераконваў, — адным словам жыў і змагаўся. У канцы 20-х здарылася непапраўнае: абрынулася тая бяда, што горш смерці. Для такіх людзей, для такіх паэтаў, як Купала. Яму — прароку-яснавідцу, трыбуну і сцяганосцу нацыянальнага адраджэння, — з усёй забойчай відочнасцю сталабачна, што гісторыя і на гэты раз подл а і бязл ітасна жорстка наглумілася і з яго самых запаветных мар, і са святая святых яго народа. Яму стала да пранізліва-ледзяной яснасці зразумела, што ажыццяўленне яго найдарагіх і найсветлых ідэалаў прынамсі на цэлыя дзесяцігоддзі аддаляецца, ва ўсякім разе, ён ужо сваім словам не дапамож а народу, — яму не дадуць патрэбнае слова сказаць. Ні яму, і нікому іншаму з тых, што ішлі побач і жылі адною з ім верай.
О, якая гэта страшная, цёмная, дзікая сіла — мяшчанства ў мундзіры, або за чыноўніцкім сталом, або з камісарскім мандатам! Страшная сваёй непрабуднай глухатой да крыўды і болю народа, сваёй пячорнай, жывёльнай нянавісцю да духоўнагапачатку ў чалавеку, сваёй здольнасцю па-садысцку здзеквацца з тых, у каго апрача дабрыні ў душы, любові ў сэрцы ды роднага неба ў вачах — нічога няма. I гэту гл ухату, і нянавісць, і жорсткасць поўнаю мерай зведаў Янка Купала.
Яго спроба самазабойства ў лістападзе 1930-га — апошні і самы страшны прысуд адвечным “ворагам беларушчыны”, яго апошні пратэст супроць гвалту, учыненага над Белару ссю і беларускім народам нібыта новымі, а на справе ўсё тымі ж турэмшчыкамі і жандарамі.
Шмат, незлічона шмат чорных, ганебных злачынстваў перад Беларуссю і яе культурай на рахунку паліцэйскай дыктатуры, што панавала тут цягам доўгіх дзесяцігоддзяў. Але самае чорнае, самае подлае, самае ганебнае злачынства — гэта тое, што яна зрабіла з Янкам Купалам, тое, як яна забівала жывую душу найвялікшага паэта народа. Забівала найганаровы гонар народа, яго найпраўдзівую праўду, яго найслынную славу.
I ёсць яшчэ адна прычына, чаму нам трэба штодзённа чытаць або слухаць Янку Купалу. Усе мы ведаем, у якім становішчы апыну лася на сваёй жа Радзіме беларуская мова і якая яна сёння ў нашым друку ды і ў нашых мастацкіх творах. Адраджэнне мовы, за якое мы змагаемся, — гэта не проста яе вяртанне ў шырокі грамадскі ўжытак, гэта і адраджэнне яе сапраўдных прыродных якасцяў, у значнай меры страчаных ёю за дзесяцігоддзі нашай няволі і нашага нядбальства. I ў гэтым сэнсе Купала — найпершы і найвялікшы для нас прыклад. Ягоная вера ў роднае слова — невымерная, яго карыстанне магчымасцямі роднай мовы — здзіўляюць і будуць здзіўляць вечна. Купала валодаў непараўнаным у беларускай літаратуры бясстрашшам перад словам, непераўзыдзенай свабодай у абыходжанні са словам, і пры гэтым — найдакладным пачуццём меры і суразмернасці, што ўласціва толькі майстрам самым вялікім.