Як і Янка Купала і Максім Багдановіч, Якуб Колас прыйшоў у жыццё, каб сказаць: "Вось мы — беларускі народ! Вось у чым наша веліч і несмяротнасць. Вось наш нацыянальны геній, без якогаты, вялікі свет, быў бы нашмат бяднейшы. А таму, расступіцеся, пасуньцеся трохі, мілыя суседзі, мы зоймем сваё пад гэтым небам месца. Сваё месца ў бясконцай гісторыі чалавецтва. Мы маем на гэта месца права". Усё гэта ў творчасці Якуба Коласа сцверджана, паказана і даказана бліскуча: хто мы, і што мы і за што нас трэба паважаць у свеце.
Прыйшоў час прачытаць Якуба Коласа нанова. Зрэшты, кожная эпоха сваіх вялікіх мастакоў слова прачытвае нанова і па-новаму. Коласа, нягледзячы на безліч даследчыцкіх прац, яму прысвечаных, яшчэ не прачыталі па-сапраўднаму не толькі літаратуразнаўцы, але і філосафьі, і эканамісты, і палітыкі. Зразумела, гэта і нялёгка зрабіць, бо перад намі глыба, у якой — мудрасць і духоўны вопыт цэлага народа. Сённяшняе прачытанне Якуба Коласа дасць магчымасць у многім па-іншаму глянуць на жыццё. на лёс, на гісторыю беларусаў, лепш і глыбей зразумець іх душу, характар, светапогляд, адчуць і ўбачыць найвялікшы цуд, створаны геніем народа — яго мову.
Коласа трэба перачытваць усяго цалкам — усю творчасць ад пачатку да канца. Але ў першую чаргу — трэба перачытаць яго вялікі эпас: звод паэм «Новая зямля» — рэч, унікальную ў сусветнай літаратуры, паэму "Сымон-музыка", яго мудрыя "Казкі жыцця", яго палескія аповесці.
Трагедыя Коласа, як і трагедыя Купалы, як і трагедыя ўсіх іншых вялікіх нашых мастакоў слова — у тым, што іх не толькі збівалі з тропу, не давалі сказаць сваё слова на ўсю моц і глыбіню, але і сказанае імі, сказанае своечасова, у пару і свабодна, перакручвалі, тлумачылі, падавалі так, што і ні вялікага мастака не бачна, і ні вялікага мысліцеля не чутна, і наогул незразумела, чаму ў падручніках пішуць вялікі, чаму народны, чаму выдатны і г.д.
Доўгія дзесяцігоддзі ідэалагічная зашоранасць не дазваляла бачыць усю жыццёвую сілу, усю глыбінную мудрасць рэчаў, якія толькі што названы, — гэтаксама як і яго вершаў, апавяданняў, шматлікіх твораў для дзяцей. Асабліва ўважліва трэба перачытаць "Новую зямлю". Як ніколі раней яна павінна сёння быць настольнай кнігай кожнага беларуса. Гэта — самая вялікая кніга ў беларускай літаратуры, — не аб'ёмам, зразумела, а вагой зместу, паэзіі, думак. Не ўяўляю працэсу нашага нацыянальнага адраджэння без удзелу ў ім такіх твораў, як' 'Новая зямля''. Бо што значыць нацыяналыіае адраджэнне? А значыць гэта, што нам трэба ўратаваць перш-наперш сваю родную мову, аднавіць сваю ўласную гісторыю, падняць на належны ўзровень сваю нацыянальную культуру, даць шырокі прастор беларускай школе і беларускай кнізе, ажывіць здаровыя народныя традыцыі і звычаі, — адным словам, зрабіць так, каб жыццё беларускага народа на Беларусі працякала ў паўнакроўных нацыянальных формах. Так, як яно працякае ў "Новай зямлі" Якуба Коласа. Там — усё, ад першага да апошняга радка, — наша. беларускае. Там усё — і духам. і зместам — Беларусь. Сама сапраўдная жывая Беларусь! Самабытная і не стылізаваная! Па гэтай кнізе можна беспамылкова распазнаць усё тое, чым вызначаецца беларускі народ у вялікім свеце нацыянальна-этнічных супольнасцяў. I, вядома ж, усё тое, чым мы абавязаны даражыць, што мы не павінны страціць, калі хочам застацца сабою, беларусамі, народам са сваім уласным абліччам.
Што гэта “ўсё тое” — пералічыць, бадай, немагчыма, як немагчыма пералічыць, перабраць паасобку ўсе дарэшты — і вялікія, і самыя дробныя — з' явы-праявы жыцця. В азьміце, напрыклад, узаемадачыненні герояў паэмы — Міхася і Антося між сабою, адносіны іх абоіх да Ганны, адносіны ўсіх дарослых да дзяцей і дзяцей да дарослых, суседскія ўзаемадачыненні, адносіны да прыроды, да зямлі, да працы, да народных свят, абрадаў і звычаяў і г. д., і г. д., і г. д. Колькі ва ўсім гэтым павучальнага і каштоўнага — таго, што нам так патрэбна сёння! Бо мы адроджваем не толькі мову, не толькі петорыю, не толькі. культуру, але і сам дух беларуекаеці, падвергнуты гвалтоўна-гібельнай эрозіі часу, і сам беларускі лад, калі хочаце — беларускі стыль жыцця. адрынуты і занядбаны манкуртамі, здратаваны і зацёрты архараўцамі. дзікунамі-вандаламі атамна-касмічнай эры. У гэтай нашай вялікай, цяжкай і пакутлівай адраджэнскай працы Якуб Колас для нас — і надзейная апора, і высокі прыклад, і крыніца творчага натхнення.