Выбрать главу

Калі б мы чыталі і перачытвалі яго штодзённа — як і яго вялікіх сучаснікаў і паплечнікаў — нашы справы, справы дзяржаўнага станаўлення маладой незалежнай Беларусі напэўна былі б сёння намнога лепшыя. Бо гэтаму станаўленню катастрафічна не хапае нацыянальнага грунту. яно не прасякнута ў неабходнай меры — усюды і скрозь — адзінаю аб'ядноўчаю беларускаю ідэяй. Ідэяй, якой прысвяціў даастатку ўсё сваё вялікае жыццё Ён — Якуб Колас.

ПРАБАЧЦЕ, ГЭТА НЕ АПІСКІ?

"Звязда" за 13 студзеня 1993 года

Чытаючы інтэрв'ю майго калегі, старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных адносінах Міхаіла Аляксандравіча Слямнёва, апублікаванае ў "Звяздзе" заб студзеня г.г., я напаткаў два пасажы, якія мяне вельмі здзівілі. Яны настолькі неверагодныя па зместу, што я падумаў: напэўна, гэта прыкрыя апіскі, ці памылкі друку.

Інтэрв'ю названа "Дзяржава павінна аплачваць свае даўгі". Пра што ў ім гаворка? Пра даўгі нашай дзяржавы перад... Але дамо слова аўтару: "Беларусь доўгі час была выпрабавальным палігонам ленінскай палітыкі па сціранню нацыянальных адрозненняў паміж людзьмі. I атрымалася ўсё амаль так, як і было задумана. Цяпер жа мы сталі сведкамі двух паралельных працэсаў нацыянальнага адраджэння — беларускага і малых нацыянальных груп: рускай, польскай, украінскай, яўрэйскай, літоўскай... I, думаецца, зусім не патрэбны спрэчкі, хто больш пацярпеў у выніку той заганнайпалітыкі: беларусы ці татары, ці рускія, ці літоўцы... Пацярпелі ўсе ў аднолькавай ступені" (падкрэслена мною. - Н.Г.). Па-першае, пра якую дзяржаву размова? Якая дзяржава так правінілася перад людзьмі розных нацыянальнасцей? Незалежная Рэспубліка Беларусь, да якой апеліруе прафесар М. А. Слямнёў, таку ю віну на сябе ўзяць не можа. Наадварот, пад яе апекай ствараюцца нацыянальныя культурна-грамадскія таварыствы, адчыняюцца нацыянальныя школы і класы, пачынаюць выходзіць на мовах нацыянальных супольнасцей перыядычныя выданні. А той дзяржавы з цэнтрам у Маскве, якая праводзіла палітыку згортвання і затухання нацыянальных культур, — ужо няма, і папракаць яе позна.

Па-другое, давайце ўдакладнім, каб не было туманна, што атрымалася і што было задумана. А было задумана русіфікаваць усе народы і народнасці былога СССР, перамяшаць усе этнасы ў адным катле, знівеліраваць іх абліччы і характары, пазбавіць іх уласнай мовы і культуры, уласнай гістарычнай памяці. Для Беларусі і беларускага народа вынікі гэтай ня людскай імперскай палітыкі аказал іся асабліва згубнымі, скажам дакладней — трагічнымі. Мова і культура вялікага славянскага народа апынуліся на краі гібелі — на апошняй мяжы знікнення. Ва ўсіх гарадах, гарадках, рабочых пасёлках былі ліквідаваны ўсе беларускія школы. Да адной! Ды і ў большасці вясковых, хоць намінальна яны і лічыліся беларускімі, беларушчына выкарчоўвалася і выветрывалася з кожным годам усё больш адчувальна, паступова зводзілася на нішто. Беларускае дру каванне слова ўжо задыхалася і зіпала, як рыба на пяску. На тэлебачанні ўжо амаль цалкам запанавала рускамоўная стыхія. Гэты ж працэс набываў сілу-моц і нарадыё. Тры — на ўсю рэспубліку — беларускія тэатры, хоць і трымаліся папалам з бядой, але ўсёпрыкметней пераходзілі з беларускай мовы на беларуска-рускую трасянку. Мастацкага беларускага кіно не было наогул. Пра справаводства — лепш і не гаварыць: адзінай на ўсю Беларусь канторай, дзе афіцыйныя паперы афармляліся па-беларуску, быў Саюз пісьменнікаў. На ўсю 10-мільённую Беларусь! Вось які — нават у самым скупым пераліку — быў вынік дзяржаўнай нацыянальнай палітыкі, якая ажыццяўлялася на Беларусі.

М. А. Слямнёў гаворыць, што ад гэтай палітыкі ў нашай рэспубліцы пацярпелі ўсе ў аднолькавай ступені: і беларусы, і палякі, і яўрэі, і літоўцы, і рускія. I рускія??? Як жа гэта мы, беларусы, так прагэпілі і такое дапусцілі? Рускія на Беларусі пацярпелі! Хоць ты вачам сваім не вер! А ад чаго ж яны, выбачайце, пацярпелі? Можа, ад засілля беларускай мовы, і наогул — ад беларусізацыі? Можа, рускай мове ў нас не давалі ходу і яна тут празябала ў загоне? Можа, рускія школы ў нас былі пазачыняны? Можа, рускіх кніг, часопісаў і газет не было? Рускага кіно? Эстрады? Тэатра? Можа, не на рускай мове працавалі і працягваюць працаваць усе ўстановы і прадпрыемствы, усе калгасы і саўгасы? Чым мог быць пакрыўджаны, ад чаго мог цярпець у нас рускі чалавек — прадстаўнік рускай культуры, рускай мовы? Ды калі па шчырасці, то яго душа павінна была спяваць ад радасці — настолькі паспяхова ішла русіфікацыя ўсяго грамадскага жыцця на Беларусі, настолькі дзейсна ажыццяўлялася ў рэспубліцы асіміляцыя беларусаў, палякаў, украінцаў, татараў і іншых этнічных груп насельніцтва. А можа М. А. Сл ямнёў меў на ўвазе, што ў гэты час рускія людзі ў нас цярпелі душэўныя пакуты, у сэнсе — мучыліся маральна, гледзячы, як "даходзіць", канае мова браткоў-беларусаў і як тысячы беларускіх школ ператвараюцца ў рускія, як беларускія дзеткі з дашкольнага ўзросту выхоўваюцца манкуртамі і горш таго — “янычарамі”? У такім разе трэба было б ясна і сказаць: нашы браты пакутавалі за нас, беларусаў, і за тых беларускіх палякаў, яўрэяў, татараў і іншых, чыя нацыянальная мова тахсама аказалася ў нас у загоне. У адрозненне ад рускай, якая запанавала на нашай зямлі амаль паўсюдна.