Выбрать главу

Шкада, што гэтыя апіскі прайшлі ў друк. Шкада, бо яны належаць чалавеку з высокай дзяржаўнай пасадай і чытачоў недасведчаных могуць дызарыентаваць у пытаннях міжнацыянальных адносін.

Добра помніць і клапаціцца пра ўсе нацыянальныя супольнасці на Беларусі, і трэба гэта рабіць, абавязкова, але не за кошт нацыянальных інтарэсаў і не цаной прыніжэння народа-гаспадара, які гэту зямлю, гэту краіну назваў сваім імем. Бо іначай мы будзем працягваць тое, што было, што тварылася ў нас на Беларусі раней — тую ж самую дэнацыяналізацыю народа, толькі — больш цывілізаванымі спосабамі. У прыватнасці, спосабам пераводу беларускага народа на іншы статус, прыраўнаннем яго да нацыянальных меншасцяў.

КАБ НАША РОДНАЯ МОВА ЗАПАНАВАЛА Ў БЕЛАРУСІ ПАЎСЮДНА I НАЗАЎСЁДЫ

З даклада на Трэцім з'ездзе ТБМ імя Ф.Скарыны 26 сакавіка 1993 года

Паважаныя дэлегаты і госці Трэцяга з'езда ТБМ!

Прайшло няпоўныя два гады, як адбыўся Другі з'езд Таварыства, і вось мы сабраліся на Трэці. Сабраліся крыху раней вызначанага статутам тэрміну. Такое рашэнне прыняла Рэспубліканская Радй ТБМ, улічваючы, што і эканамічная, і грамадска-палітычная сітуацыя ў краіне літаральна з кожным днём абвастраецца, і адклад разгляду нашых тэбээмаўскіх праблем, нашых задач і клопатаў будзе не на карысць справе. Нічога, вядома, такога не здарылася, каб крычаць "Каравул!", падымаць спалохана-панічны гвалт, але сур'ёзна і самакрытычна пагаварыць аб тым, што і як мы, сябры ТБМ, робім па выкананні Закона аб мовах у рэспубліцы, крайне неабходна. Спадзяюся, што і наша размова ў гэтай зале будзе весціся без крыку, без асаблівага напружання галасавых звязак, без таго мітынгаваьня, да якогамызаапошніягадыдосыць-такі прывыклі. Думаецца, што для нас з вамі час мітынгавання адышоў: агітаваць саміх сябе за неабходнасць адраджэння Беларусі, яе мовы і культу ры няма патрэбы. Затое ёсць пі льная патрэба параіцца разам — удумна, разважліва і ўзаемапачціва — што сёння, вось цяпер, на гэтым этапе, мы павінны рабіць і зрабіць, і найперш у арганізацыйным плане, каб актывізаваць статутную дзейнасць Таварыства. Скажу адразу: у нас няма аніякіх падстаў, каб быць задаволенымі тым, як мы працуем, і ёсць больш чым дастаткова падстаў для незадаволенасці і нават для трывогі. I трэба ж разабрацца ў прычынах, прааналізаваць іх, каб зрабіць належныя высновы.

Псршага верасня споўніццатры гады, як уступіў у дзеянне Закон аб мовах. У многіх сферах грамадскага жыцця — гэта канчатковы тэрмін для поўнага пераходу на дзяржаўную, г. зн. беларускую мову. Аднак ужо сёння можна зусім пэўна гаварыць, што сыдзе тэрмін, а названага пераходу не адбудзецца. У тых жа галінах, дзе ўстаноўленыя Законам тэрміны "беларусізацыі" — пяць-сем-дзесяць гадоў, — становішча яшчэ горшае. Уражанне часам такое, што там і не думаюць і не згадваюць пра Закон аб мовах. Болын таго: рэзка ўзрасло супраціўленне ажыццяўленню Закона аб мовах, значна пачасціл іся праявы поўнага ігнаравання гэтага Закона і адкрытага сабатажу. Нашы "добразычліўцы" актыўна гуртуюць сілы і яўна пераходзяць у наступ супроць пашырэння беларускай мовы ў грамадскім ужытку, супроць адраджэння культуры і гісторыі Беларусі, а значыць, — супроць станаўлення і ўмацавання незалежнай Беларускай дзяржавы. Дазвольце не прыводзіць прыклады — іх безліч, і мы ведаем пра іх не толькі са сродкаў масавай інфармацыі, але і з уласных назіранняў.

Наша Таварыства — не дзяржаўны дэпартамент па пытаннях моўнай палітыкі і абароны мовы, які ёсць, напрыклад, у Францыі, мы неможам загадваць, камандаваць, прыцягваць да адказнасці. Але не пра гэта і гаворка. Гаворка пра тое, што мы — у цэлым, агулам — вельмі слаба дапамагаем ажыццяўленню Закона аб мовах даступнымі нам спосабамі і сродкамі. Кажу у цэлым, бо ёсць і прыемныя выключэнні, ёсць сярод нас людзі, сапраўдныя энтузіясты-рупліўцы, якія працуюць проста выдатна, і я пастараюся трохі пазней хоць некаторых назваць. ТБМ — культурна-асветніцкая арганізацыя, сябры якой, паводле Статута, абавязаны перш за ўсё садзейнічаць пашырэнню ўжытку беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця рэспублікі, захаванню яе чысціні і самабытнасці, фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці, паскоранаму і поўнаму забеспячэнню беларускай мове статута адзінай дзяржаўнай у Беларусі. Галоўны напрамак нашай работы — работа з канкрэтнымі людзьмі, якіх трэба далучыць да справы адраджэння нашай мовы і культуры, а найперш — памагчы ім авалодаць беларускай мовай, памагчы ім стаць патрыётамі гэтай мовы. Дзе і якім спосабам найлепш рабіць гэту работу? Вядома ж, у суполках ТБМ, клапоцячыся пра тое, каб яны папоўніліся новымі сябрамі, каб расла іх агульная колькасць. На сённяшнім этапе гэта архіважна. Калі-небудзь, калі наша мова запануе паўсюдна, гэта задача перастане быць галоўнай. Але сёння — калі яшчэ трэба перамагчы — сёння стварэнне кожнай новай суполкі ТБМ — гэта і будзе яшчэ адзін крок да жаданай перамогі. Ну, а якую ж мы маем гэтую самую колькасную карціну? Я сказаў бы — ганебную, азіраць якую без пачуцця сораму немагчыма. Мяркуйце самі. У 42-х раёнах рэспублікі наогул няма арганізацыі ТБМ! Ва ўсякім разе, у нас няма ніякіх звестак, што там існуе хоць адна, а можаінекалькі, неаб'яднаныху арганізацыю, суполак. Але ж 42 раёны — гэта добрая трэць тэрыторыі Беларусі, нават крыху больш трэці! Чатыры без мала гады прайшло, як утварылася ТБМ, а ў нас цэлыя раёны, дзесяткі раёнаў не ахопле'ны ТБМ-аўскім рухам! Я ж не думаю, што ў тых раенах дзяржаўная мова ў такім выдатным становшічы, што і патрэбы ў нашых суполках няма.