Выбрать главу

Сапраўды, зрухі ёсць. У той жа час, на маю ду.мку, выкананне закона стрымліваецца, так сказаць, і "аб'ектыўнымі" прычынамі. Скажам, усе мы абураемся, як па-ранейшаму з'яўляецца шмат новых рускамоўных перыядычных выданняў. А ў нас жа няма Закона аб друку, у якім бы, напрыклад, прама было б сказана: "Новыя рускамоўныя выданніў рэспубліцы рэгіструюцца ў парадку выключэння". Ці нешта падобнае.

Пра афіцыйныя перыядычныя выданні я толькі што сказаў — безумоўна, гэта ненармальная для незалежнай дзяржавы сітуацыя, калі мае месца такая перавага рускамоўных газет над беларускімі. Бо паўстае пытанне: куды ж тады дзяржава ідзе і якімі шляхамі хоча дасягнуць мэты? Калі мы сапраўды зацікаўлены ў станаўленні сваёй уласнай дзяржавы, дзе б сам народ чуўся гаспадаром і забяспечыў сабе жаданы дабрабыт, дык ігнараваць пры гэтым такую рэч, як патрыятычнае выхаванне, — недаравальнае ўпушчэнне. Які патрыятызм, якое родалюбства можна выхаваць, не жывячы гэтае пачуццё любоўю да роднай мовы — першаэлемента нацыянальнай культуры, асновы духоўнасці народа? А нашы афіцыйныя рускамоўныя выданні ўбіваюць у галовы чытачам зусім іншае, праводзяць выхаваўчую лінію ў прама процілеглым кірунку. Нават дазваляюць сабе кпіць і здзеквацца з беларускай мовы, з патрыятычнага пачуцця беларусаў (ад высокай культуры, вядома). А Урад — як бы і не чуе і не бачыць. Законны Урад незалежнай нацыянальнай дзяржавы!

Што ж да неафіцыйных рускіх газет і газетак — а іх на Беларусі безліч, — то ніякі сапраўды дэмакратычны закон аб друку іх не забароніць, — пры ўмове, што яны не праводзяць антыдзяржаўную, антынародную палітыку, не прапагандуюць гвалт, жорсткасць, парнаграфію, распусту і іншае недазволенае законамі гадства. У дэмакратычным грамадстве было б дзіўным і гаварыць аб тым, каб не рэгістраваць прыватнае выданне толькі таму, што яно не на дзяржаўнай мове. Паўтараю, — калі яно выданне нармальнае, прыстойнае, культурнае, вытрыманае ў духу павагі да грамадства і законаў дзяржавы. Такія выданні будуць выходзіць, пакуль у іх будуць чытачы. А сілай, прымусам чытачоў ад іх не адвернеш. Мы хочам, каб болыпала чытачоў у беларускіх выданняў? Дык для гэтага трэба здзейсніць тое галоўнае, пра што мы вядзем гаворку, трэба, каб чытачы — па настроях, пачуццях, перакананнях — станавіліся беларусамі, дакладней — патрыётамі Беларусі і беларушчыны. Апрача таго, трэба больш дбаць пра якасць, пра прафесійны ўзровень нашых выданняў — каб яны былі яшчэ больш цікавымі і змястоўнымі.

А новы, свой Закон аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі патрэбен, і ён падрыхтаваны, але, на жаль, да гэтага часу не разгледжаны на сесіі Вярхоўнага Савета. Пры ўсім тым, што мы ведаем аб адносінах у нас да заканадаўчых актаў, названы закон у значнай меры паспрыяе развіццю беларускага друку, радыё і тэлебачання. Калі, вядома, ад падрыхтаранага праекта не застануцца — пасля абмеркавання на сесіі — рожкі ды ножкі.

— Трывогу выклікае і тое, што ўсё болыы актыві іуюцца сілы, якія выступаюць за наданне рускай мове статуса другой дзяржаўнай мовы. Як на Вашу думку, можна супрацьстаяць моцнаму націску гэтых сіл? Супрацьстаяць, абараняючы беларускую мову, беларускі народ і адавшжв з яшагвй ствтшя да тгых юряшьяьк меншасцяў, якія здаўна ў згодзе жывуць на нашай зямлі?

— Для гэтага, на маё перакананне, трэба паслядоўна, добрасумленна і спакойна праводзіць у жыццё прынятыя Вярхоўным Саветам рэспублікі законы — аб мовах, аб адукацыі, аб культуры, аб захаванні і зберажэнні гістарычнай спадчыны, аб нацыянальных меншасцях... У іх усё прадугледжана для таго, каб, з аднаго боку, забяспечыць дзяржаўнае становішча мове асноўнай карэннай нацыі краіны — беларусаў, гарантаваць адраджэнне беларускай гісторыі і культуры, а з другога боку — садзейнічаць і дапамагаць нацыянальным меншасцям на Беларусі развіваць уласныя нацыянальна-культурныя формы духоўнага быцЦя, у тым ліку і свабодна карыстацца, вывучаць і ведаць родную мову. Гэта датычыць і рускіх, і ўкраінцаў, і палякаў, і я'ўрэяў, і татараў, і жамойцаў, і прадстаўнікоў іншых нацый, для каго Беларусь — даўно ці нядаўна — стала другою Радзімай.

На вялікі жаль, далёка не ўсім грамадзянам Беларусі хочацца гэтыя добрыя, людскія, дэмакратычныя законы выконваць. Адным — проста па ляноце душы, па заспанасці розуму, а другім — таму, што разумеюць: паўсюднае і няўхільнае ўсталяванне беларускай мовы ў якасці адзінай дзяржаўнай — гэты верны шлях да незалежнасці духу, а апошняе ёсць самая галоўная перадумова незалежнасці палітычнай. А вось гэтага ім страх як не хочацца! Не падабаецца ім дзяржаўны суверэнітэт Беларусі. I хоць Беларусь гатова супрацоўнічаць і з Расіяй і з іншымі былымі рэспублікамі Саюза літаральна па ўсіх магчымых лініях — і ў эканоміцы, і ў экалогіі, і ў навуцы, і ў адукацыі, і ў культуры, — гэтага ім мала. Вярніцеся ў склад "адзінай і непадзельнай"!