Выбрать главу

якое я паліраваў бруском маралі

падалі падалі падалі падалі

падла

2000

АМБРОФКУСЫ АЭРАПЛАННЫЯ АФРЫКОЗНЫЯ
прымусілі вусатыя Сталіны іх сляпых сівых байцоў роты смяротнікаў верыць у тыя слівовыя сцягі на якія я зазвычай стаўлю стаўбун-бубен з белым аўстрыйскім віном і мальтыйскім селядцом ад якіх мне робіцца дрэнна тады падаюць каменьчыкі з Ціхага акіяна і просяцца у акварыум да аднавокай камбалы і трохвокай воблы якіх я кармлю глюкозай Вы абавязаны зразумець маю маніякальнасць у гэтым увесь пральны парашок смак Дзе няма мяне ёсць толькі газета з маім запечаным сопушным фотаздымкам ар грум фрунтрум з гэтых слоў і пачалося вялікае падарожжа у краіну цудаў сэрца загіне вырасце кувалда валёнкавая пярчонкавая Я не буду яе грызці а праглыну мне напляваць
хутка паміраць роўна праз 1000 год таму і не толькі за хоўткай я хаваю жукоў што размаўляюць на мове вятроў і азбуцы Морзэ мордай сябе клічу і ўхваляю за сваю непаўторную тупасць апранаюся як правадыр пралетарыяту зрэдку індзеец ці індыец заўсёды камсамолец з панкаўскім білетам гадам гадамі мой сябра сядзіць у танку бо падарожнічаць лепш гэтак магчыма від транспарту вусічнага вылузаўся з кукалкі какаінавага ідыятызму
футурызму постмадэрнізму поі-дэрнізм дэрматыт вочы вочы вочы вы пахмурнелі пакрыліся лакам пухам і пярхою і глазурай мазутам і фактурай сталі для карціны факт цяпер выцягну парабэлум і застрэлю астральную лямпачку няхай свеціць мне паходня заціснутая рукамі маёй каханай якая стаіць у бірузовым кабінеце і даўно змуміфікаваная для лепшага жыцця фікусы кактусы шматкусы крокусы сідарукасы мускусы клопусы тараканусы біфштэкусы я лячу як аэраплан гудзю грымю рыкю зараз халера ясная нарэшце нараджу нешта падобнае на гарбатнік нап'юся гарбаты і з'ем шакаладку зразумейце хваробу не жадаю выходзіць на памост там тарарам таму заўтра вазьму гіру і падару бацьку няхай займаецца спортам я яго люблю маму таксама а шханку хачу таму на хвілінку спыніце гадзіннікі маторы у лес пайду закрычу дрэннымі беларускімі словамі балкампёсамі рознымі аблаю дрэвы таму алес штопар зямля вогнішча і вада 22.02.1998
АФРЫКОЗА ПРА ЗАХВОРВАННЕ НА ВАЙНУ СУСВЕТНУЮ 102-Ю
1.
Замярзаў я пад крыкамі гарматаў 3 похваў выцягваў пэндзлевы нож I выразаў ім на соснах хатапхаў гэтак у вайну я тварыў вясной калі месяц іскрыўся бравадна ад пылу дажджу промні пражэктараў размаўлялі на мове Кру Ды я няньчыў дзяўчынку па імені Танк і ў зубах маіх грымелі сталёвыя пломбы ад зайздрасці паміралі фашысты але мне было пофігу Я толькі раздражняўся захутваўся ў драп колеру фініка і піў з гарбастай пляшкі ром этыкетка абвяшчала нямецкі марш і было б няблага кусаць фарш нейкага звера
2.
Спіны кітоў накшталт лопасцяў выломвалі з вады хвалі жорсткасці Нараджалі Падлодкі губатыя зубатыя цокаліся аб камяні уцякаючы ад калючых мінаў гэтак некалі мы паядалі міндаль у перапынах між выбухаў і енкаў квадратных самалётаў потым снілі самавітых баб хацелі вельмі апраналі іх у фартэпіянны шоўк і барабанныя каралі сядзелі сядзелі каля мора у акопах шкрэблі на твары прыгожыя падобныя на сашчэпкі шнары Былі мужчынамі
3.
Не Не быў я героем краіны я любіў забіваць толькі глянцавых камароў прыкладам сваім баявым не заахвочваў а добра кагосьці даставаў Мае думкі амаль пацыфіста я не любіў афіцэраў яны празвалі мяне люцыферам дабра I таму я крывіўся уключаў патаемна бра калі аб'яўлялі сімфонна атаку Я марыў аб леце Бо з залацістага неба будуць падаць сонечныя ананасы жыў адным словам гномам