Выбрать главу
ПАБЛА ПІКАСО (ПІКІ КЛАСНЫЯ ПА БЛАТУ АД ГОРНАЙ КАСЫ)
Напэўна і ў Афрыцы ёсць мястэчка Малага там пластыка ластаўкі ляжыць на ружовых палёх контура талага там дзяўчынкі ходзяць на шарах і птушка Герніка сядзіць на зламаных марах
САЛЬВАДОРУ ДАЛІ (ДАЛЯГЛЯД ТОЛЬКІ ДЛЯ БАГАТЫХ ДЭЛЬФІНАЎ - ДАЛІ БОГ)
Геній з вусамі да неба кактэйль размешваў на крыві Грамадзянская вайна! - крычалі гішпанцы з шаблямі крывымі але жанчына Галантна перабірала белымі пальчыкамі раяль выбіваў Далягляд на сініх палотнах варанчыкамі і полымя скручвалася ў спружыны і застыгала залатымі шынамі на якіх былі дэльфіны
ІЛЛЮ ЗДАНЕВІЧУ (ЗДАНЬ НАД БЕЗДАННЮ)
Гузікі бліскалі ў Піцеры і Парыжы напэўна хруць персвеці рынерыжы як вядома акрэслілася не здань ды вялікі творца пляваў у бездань яго прозвішча фіксавалі градусы моцнага напою футура-фабусы
ГЮНТЭРУ ЮКЕРУ (ЮНКЕРС ДЫМЕЎ НАД КУРСКАМ)
Чалавек у панцыры з кінетычных цвікоў ён нарадзіўся напэўна ўзімку калі месяц быў маленькай срэбнай радзімкай на малочным целе вякоў бачыце як замест зорак-моржыкаў
на чорным небе выспяваюць вожыкі?
АМАДЭО МАДЫЛЬЯНІ (ЗАДУМЕННАЯ МАДЭЛЬ ДЫЗЕЛЯ)
Пяшчотная ручка дзяўчыны як ліяна Далонька выцягнулася ў накірунку фартэпіяна Ножка выцягнулася як у балеце Твар у берэце падоўжыўся ў прадчуванні кавалера 3 ружовай карціны сыпалася карыца шпалерная Лірычны свет быў пад аховай рыцара вернага I нехта стаяў на сінім балконе і паліў цыгарэту Ён глядзеў як унізе варушыцца геаметрызаваная карэта
ЭНДРУУАЕТУ (ЭЛІКСІР ЭНДАКРЫНОЛАГА)
Сярод амерыканскіх прэрый жыве паэт Тэмпера матылькамі асядае на герб На ржавых даляглядах спявае дуэт У ім бяруць удзел герб і капялюх-брыкет Тут любы штрых не падобны на штык Шыхт гэтых карцін — паэтычны шык
***
па берасцейскіх аблоках Так пусцілі перформанса ток я стаю з малатком у цягніку я таварыша Брэнера б'ю у аблоках сядзіць балабух гэта можа лоб кнігі нервовай «брэменскі пісталет» гэта можа лабок правакатара Брэнера моцна б'ю малатком і абцасам гада атрымай дэбошу лішайны білет ад беларускага боса па самыя зубы шкілет косці і скура 2000
ПРЫГАЎСКІЯ ХАКУСАІ
Твар выцягнуты як у жырафы У чалавека ў аквалангу. Ён напэўна напалову дыназаўр, Гэты чалавек падобны на жырафу. У яго ёсць машына — рафінаваны рафік. Яны абодва рахіты У яго была клікуха — Фікус ціхі Бо мог ён выпіць пляшку воцату піцерскага. Так - аквалангіст, вядома, марынаваны рахітык. Бо ён літаратурны крытык. Зрэдку ён ужывае новакардзін. Апе жырафы — гэта дзеці дыназаўраў Без аквалангаў. Там-тарам-там-там. Аквалангі-тарам-там-там. Дыназаўры-тарам-там-там. Жырафы-тарам-там-там. Чалавекі-тарам-там-там. Там-тарам-там-там. 1997
КАКОСЫ I ПАЛЬМЫ ВАЗНЯСЕНСКАГА
Перабіраю касеты магнітафонныя як косці. Пераглядаю сваім вокам людажэрскім этыкеткі — паўсюль аксамітныя какосы. Мне патрэбныя людзі! Але няма, Бо прайшла мода. Я - апошні, з людажэрскім вокам, Лячу ў ракеце на Венеру. Няма чалавека ў яйкавых вокнах — Можа, будзе на новай планеце? Углядаюся да болю ў вакуумную прастору. I раптам там бачу нейкую бутлю з коркам. Этыкетка абвяшчае — рыцына! I далей рыцарская прыпіска: «Прымаць па сталовай лыжцы штодня усім людажэрам з планеты Зямля, пакуль іх мазгі падобныя на пальму». 2000