Выбрать главу
***
у абойме чатыры патроны гладкіх і блішчастых цара першага раскрышу аб белы граніт вока што ляжыць тутака упрыгожанае кругамі броваў выцісну вонкі і ўпаду ў жоўтае лісце другі быццам гуляючыся ў стрэлку гадзінніка пераляціць па арбіце пакоя пакіне пячатку на люстэрку на маім адпюстраванні а трэці падобны да знятага з трона да залатога сабакі ўгрызецца ў неба у блакітны халадзец у мёртвае цела чацвёртага апранутага пацалункамі караную сам 1998
***

Іллю Сіну

ну што Ілля рыхтуй мыла і вяроўку для шыі бяры шынель і дпя раны адэкалонную Шанель Там наперадзе вашывая шрапнель і паехалі ў Польшчу таямнічую там прыйдзем у фонд празаічны скажам Вось і мы далі за кабету з бухгалтэрыі калым прыехалі ў купэ першага класа паядалі дарагую шакаладную кашу уяві на фоне прыгожай Варшавы задушаць нас польскім шоўкавым шалікам і вяроўку беларускую не заўважаць мы скажам перформанс літаратурны засмажылі баксаў толькі на шыбеніцу хілую на астатняе не хапае - прабухалі мілыя гэта як па Хармсу Мы не хамы так звычайныя паэтычныя хамлы на могілках сэксафоняць млыны вартаўнік адкопвае душманскія міны у руках Сіна соннага сіняя фінка гучыць кружэлка фонам нам пофіг 3 сакавіка 2000
ТРАНСФАЗНАЯ ПЕРАДАЧА

С. Адамовічу

І. Сіну

А. Бахарэвічу

колеры хакі якія прывабліваюць цябе яны апранаюць нацыю якая прыйшла на вайну
КАЛІ Б Я БЫЎ ПРЭЗІДЭНТАМ

Загад А

Усталяваць на цэнтральнай плошчы сталіцы помнік мне — Зміцеру Вішнёву. На ўсіх астатніх плошчах сталіцы ўсталяваць помнікі ўсім маім сваякам.

Загад Б

Толькі Саюз Вольных Краін можа задаволіць наш гераічны і афрыканічны народ! Таму загадваю пайсці на аб'яднанне паміж нашай краінай і Заірам. Толькі гэты Саюз можа прывесці нас да светлай будучыні, што знаходзіцца каля возера Мабуту.

Загад В

Усталяваць помнікі літаратарам з Бум-Бам-Літа: Юрасю Барысевічу — у горадзе Бумба, Ганцы Шханавай - у горадзе Лубумбашы, Вальжыне Морт — у горадзе Мбандака, Іллю Сіну — у вёсцы Селішчы, Ганне Кісліцынай — у горадзе Кісангані, Валянціну Акудовічу — у горадзе Кіншаса. Усім бумбамлітаўцам, не ўключаным у спіс помнікаў, самім падрыхтавацца назаўсёды з'ехаць у аддаленыя мястэчкі нашай неабсяжнай дзяржавы.

Загад Ш

Абавязваю дзяржаўныя і камерцыйныя структуры! Усіх звольненых і скарочаных супрацоўнікаў — на сталы нашых грамадзян! Будзем пераймаць тысячагадовыя традыцыі некаторых афрыканскіх плямён! Бо вараны, смажаны альбо марынаваны лянотнік — лепшы стымул для росту прамысловасці нашых прадпрыемстваў!

Загад Д

Усім фальклорным калектывам спяваць толькі на суахілі. Хто супраць — тыя здраднікі! Я - прэзідэнт!

Загад Ф

Стварыць Храм Сонца і Кракадзіла. Бо я люблю ляжаць пад сонцам, а кракадзілы заўсёды былі, ёсць і будуць маімі лепшымі сябрамі!

Загад Р

Інтэр'еры ўсіх крам, школ, лякарняў, аптэк і кінатэатраў павінны быць афрыканізаваныя. Працоўны персанал гэтых устаноў у гутарках з наведнікамі абавязаны скарыстоўваць бумеранг. Хто супраць, тых на заірскія руднікі!

Загад М

На ўсіх дзяржаўных і камерцыйных прадпрыемствах прэміі павінны выдавацца толькі бананамі альбо какосамі. Хто не згодны — тым каштаны.

Загад Л

Усім, хто мяне любіць, прапаноўваю гучна сказаць: «Гаў!» Бо праз пэўны час і гэта вымаўляць будзе забаронена.

Загад I

Каб у нашай краіне адбывалася планавая афрыканізацыя, дазваляецца наведваць толькі краіны Афрыкі. У паездках за мяжу кожны грамадзянін абавязаны мець з сабой амулет і тазік. Хто будзе парушаць дадзены загад, тых саджаць у чаротавую хібару і некалькі гадзін прымушаць смяяцца. Потым злачынцу дазваляецца пасыпаць перцам і з'есці.