Выбрать главу
СПАРТОВАЯ ТРАМПЛАНАМАНІЯ
Я атручаны нечым праз маю кракадзілавую скуру выпаўзае мёд Мне засталося жыць лічаныя хвіліны на іх я буду пырскаць ром Выносьце выносьце спадары атлеты маё цела на трамплін I біце біце малаткамі па змярцвелых накавадлах Вах! крыкну я моцна каб спалохаць вас Мох на твары будзе расці і таму спатрэбяцца неўзабаве нажніцы дпя адразання галавы але атручаны нечым ябудуспяваць песні і кахаць змяю з вялікімі шкпянкавымі вачыма чым шклян мі вы шклян чым вымі біце біце разбіце каханне атручанае нечым!
9.03.1999
***
у вялізны сачок я пасадзіў дзяўчыну яна там сядзіць накшталт ёга расплюшчыла вялізныя сінія вочы не вочы - аэрадромы лайнеры як слёзы золата як крыніца а вецер быццам сінеча на маіх далонях у свалачным сачку сядзіць дзяўчына я выграньваю свае вусны мужчыны для апошняга ласінага пацалунку для вайсковага ўчынку каб на драўляных крыжах свяцілася кружляла ласкавае імя Юля у маім пісталеце - адна залатая куля
1999-2000
ПАЦУКА МАМA НА ГАНАК ШAМА
Я падвешу цябе як тушку труса да бэзавай лямпачкі Каб ты свяцілася і аплывала Кропала крывёй як свечка воскам Да нагі тваёй прывяжу бутэлечку з малаком Каб ты была прыгожая як дзяўчынка-ліра Заварушы Заварушы сваімі канечнасцямі уздыхні Я прачытаю табе гімн Савецкага Саюза
11 кастрычніка 1997
КРЭМ МАТОРНЫ ПАД АКАМПАНЕМЕНТ ВІВАЛЬ ДЗІ IПТУШКУ НАЛІМ
цягнік рэжа дзень парай і чорным дымам чырвоны сасновы экспрэс як птушка Налім пад градусам пад цыстэрнай са спіртам напэўна па паркетных рэйках грукоча мабыць крывавая ракета што абкручаная скотчам вядома паглядзі якія вагоны дошка да дошкі цвік да цвіка я пацалую твае халодныя вусны-пагоны персік на марозе зусім не сумны я пагляджу на тваё імгненнае цела я патану ў краіне кацельнай сінія падковы на твары толькі Вівальдзі і тара толькі салодкія булачкі з макам крышталізуецца чорнымі ніцямі смак мне падаецца што дзесьці ў дэпо цьмянее маяк так я дастаю крэм маторны
19 лістапада 1999
***
Кран паэтычны вурчыць Трап карабельны мурчыць Вобразы набліжаюцца хмурна Вялікімі зграямі-урнамі Свяцільня аплеценая светлай цінай высвечвае вечнае Я прыкладаю сваё папасатае вуха якое гудзе зняволенай мухай да бязносага імбрыка які ўвесь у пене і адчуваю гарачае хрыпенне твая рука выплывае з-за аблачынак (летам заўсёды патрэба ў дзяўчынках) карцінным батыскафным ланцугом што расфарбаваны падводным царом Холад акрэслівае мае крыштальныя бровы гэта выпадак мацерыковы Таму яны аддзяляюцца і коршакам вырываюцца у комін-какаін у кратэр-поўню што па баках абрамлены мармурам куродыму адным словам над домам мачтавы дым Думкі як балотная камарэча прыгожыя сумныя капамутныя сакавітыя П'юць маю кроў чэрапа мак Яны зліваюцца з тваімі вачыма аксамітнымі чароўнымі вішнямі... вішнямі... вішнямі... вішнямі... Кран вурчыць На кіліме курчыцца гумовы мішка Мая рука Мая шабля Пераможная фішка падзяляе кайданы і ланцугі на ўзоры Ты не адчуваеш гэтай прыгажосці Ты – інфузорыя
20 красавіка 1999
НАРОДУ-ТРАКТАТ

Я на боты апранаў камяні. Я рабіў раны на канторах. Я кіраваў кантонам. Кант чытаў трактат народу. У 1999 годзе ў Менскім Палацы мастацтваў нарадзілася выстава «Сhron-А-Тор". Я выставіў некалькі прасторавых карцін з серыі «Інфузорыі». У буклеце быў змешчаны тэкст пра мае творы. На творчай шашы ўзнікалі макаронныя заторы.