Выбрать главу
ІНФУЗОРЫІ

Аб'ёмныя карціны з серыі «Інфузорыі» даюць магчымасць у поўнай меры наблізіцца гледачу да ідэй аўтара. Гэтаму спрыяюць незвычайныя сродкі для прагляду твораў. Фактычна адбываецца падарожжа ў цудоўны свет аднаклетачных арганізмаў. Дзеля ажыццяўлення грандыёзнага праекта спатрэбіліся кірзавыя боты, красоўкі, пантофлі, тупачкі... Спецыяльныя вентыляцыйныя дзірачкі ў абутку набліжаюць скуру аматара прыгожага да прыгожага. Праўда, ёсць варыянты шпацыраванкі басанож, але ў некаторых выпадках гэтае выключаецца, бо знікаюць пачуцці, звязаныя з абхопам ступні разнаскурым матэрыялам. Яшчэ адным сродкам набліжэння наведніка да ідэяў аўтара служаць спецыяльныя напоі. Кожны твор мае свае асаблівасці смаку: так, да прыкладу, шкло асацыятыўна спалучаецца з самагонкай, зброя — з атрутай і г. д.

Карціны з серыі «Інфузорыі» унікальныя сваёй мутацыйнасцю. Пры кожным судакрананні з наведнікам яны набываюць новыя фантастычныя рысы, што з'яўляецца працягам дыялогу з аўтарам. Практычна любы глядач падключаны да творчага працэсу. Трансфармацыя ў прасторы часу сцвярджае ісціну навізны ў кожным шэдэўры. Падобныя «Інфузорыі» застануцца актуальнымі для чалавецтва, пакуль яно існуе.

ЧЫНАЖАН ПАД КОМЛАТМА

Адбойным малатком зраблю табе трэцяе вока, дарагая. Яно будзе свяціцца і блішчэць дыяментам. Сакавік прыйдзе ў нашу кватэру.

***
моль грызе сцяну паглядзі гэта ж цень Неферціці гэта кнот цягнецца з твайго рота гэта кампутарны порт перад выбухам мы бухаем па-чорнаму вакол манеты і дождж моль ламае сцяну але я чамусьці слухаю цішыню дзверы маўчаць звяры цябе чакаюць у подыху зефірным
я трохі прыкалваюся але дзе тваё цела-сакавік сакавіты рот і ягоная чорная горная каса я цябе чакаю сем гадзін я - адзін я смакчу гаручы кафеін я вядома ў каханні бедуін на душы маёй бяда і гераін дождж
моль прыйдзі
4 красавіка 2000
СЛІВЫ РЭМАРКАВА-АЛІФНЫЯ Ў ГАЛІФЭ
буду частаваць сургучом часта буду чапаць бо мой кулак пячатка на дакумент я — не мент Але ў душы маёй лак ты ўсё роўна не выжывеш вунь цытрынавы столік-барак прыме страву з белага цела ты будзеш распушчальнай кавай у страўніку са сваімі вялікімі ільдзістымі вачыма і чорнымі вейкамі-трапамі Я буду адкусваць пальчыкі родныя разам з пылам Адзін за адным як саспелыя смачныя слівы хрумстаць буду і тады ты заўважыш хто ў доме гаспадар сярод газавых пліт адзінокі радар гэта я - твой Рэмарк
Лета 1999
НЕКРАФІЛІЧНАЕ КАХАННЕ ЯК ЛОЗУНГ
Задыхаюся ад гэтага салодкага паху напэўна ты ляжыш тут дні тры калі куля кусала валаскі на скуры і запаўзала пад рэбры жарсцю афрыканскай шаблі дакранаюся да цябе як да егіпецкай муміі бінты што сінеюць хмарным небам ствараюць момант краявіднасці а плямы крыві гэта парасоны тваёй душы я сам амаль у гіпсе Хранічна кашляю узгадваю ў гэткія хвіліны друкароў якіх душыць не пах а жаба грудная газетная квадратная яны сукі але я ім прабачаю не захлынайцеся трымайце асалоду некрафілічную кніжную бо толькі яна выратуе вашыя сапсаваныя сушкамі страўнікі я фіксую вусны ў раёне пірамідаў мне пляваць
3.12.99
ДАРЭМНЫЯ ЗЫЧАННІ ЛЕПІІІАМУ СЯБРУ
калі не хапае марскога паветра калі твае кедравыя жабры накшталт капялюшыка фетравага калі ты б'ешся аб сцены мярлога узгадай ланцуговага шэфа былога у чым ёсць сядай у аўтамабіль у гэткі на колах катафалк любімы з грукатам кантрабаснага більярда на столі з дзікім піўным позіркам каніфолі адпраўляйся багажом у самалёце кампаніі «Еstonian Аіr» не думай не думай ляці веерам кудысьці ў цёмныя струнныя лясы кудысьці кудысьці ў хомарныя балоты да чорта да бабулі да любай матулі у Хельсінкі ў Стакгольм у Парыж у Нарыльск але толькі не адзявай заручальны пярсцёнак ён упіваецца ледзяной п'яўкай у палец ён угрызаецца ў душу сабакам катэрным не будзь закатаваным краявідам мацерным 9.01.2000 (1.50)