Выбрать главу

Удакладні: ты мая белая гарачка? Альбо на фінцы матляецца рачок? Мой кот — літаратурны качок? У турнэ п'юць каньяк бочкамі? Ці гэта маленькія галюнікі — саранча і конікі? Прызнайся-прызнайся — я ўжо потны гопнік? Ці на маім мундзіры залатыя пагоны? Можа, на труну нагадзіла варона? Страляць баронаў? Страляць дэмакратаў? Страляць камуністаў? А можа, пойдзем гуляць у футбол? Ты футурыст ці валідол? Ты гітарыст ці салідол? Навошта крычаць пра майго сябра Крыстофера Леандора? Ён расплёў коскі Кэры Кізу? Няўжо Юкка на ледаколе паплыў на Паўночны полюс? У дзяўчынкі флюс? Хіба мінус — гэта вельмі дрэнна? Зрэдку бык на арэне? Я спадзяюся, гэта ўсміхаецца мурэна? Гэта мая адрэзаная мурынская рука? Можа, я японскі урка? Бачыш гэты неба круг? Там скачуць пунсовыя кенгуру? Магчыма, гэта тубыльцы з племя Гуру? Хіба на Беларусі няма сваіх фальклорных гуртоў? Памяць пра кларнет і агромністы торт? Табе надакучыла глядзець мне ў рот? Я — вырадак? Я — вурдалак? Што, у мяне на руках крывавы лак? А можа, каля горада трупы і шлак? А можа, з акна падаюць бомбы са шкла?

ЗМІЙ ВІШ

2000 г.

МІКРОБЫ

НА ЦЕЛЕ НАЖЫ

Мой паўтарагадзінны перформанс «Пралетарскае лета», зладжаны ў 1999 годзе на фотаакцыі «Менск пад зорным небам» (Планетарый), стварыў незлічоную колькасць кропак эпатажнасці ў сучасным беларускім мастацтве. Гэтыя знакі пунктуацыі я ставіў паўсгаль, бо жадаў зафіксаваць сваю постаць на кожным рагу постсавецкай прасторы.

На бетоннай падлозе — паэт, расчынены чорны партфель, разгорнуты чорны парасон, газета «Народная воля», кніга «Штабкавы тамтам», стос раскіданых вершаў, пустыя пляшкі з-пад гарэлкі і мінералкі - гэта ўсё ўнутраная экспазіцыйная палітра шаманскага дзейства. Сцены клеткі аддзялілі паэта ад натоўпу пралетарыяту.

Між іншым, свой перформанс я зладзіў на фактуры фотаэкспазіцыі. Пад абцасы маіх ботаў патрапіла фотамастацтва. Атрымалі, хвалёныя канцэптуалісты?

Закручаны ў беларускія газеты і дзіравую чырвоную коўдру, я ляжаў на бетоне і аплываў, як медуза. Напэўна, мае ныркі ў гэты момант нагадвалі падводныя лодкі. Гэты перформанс быў творчым экспромтам, які выбіў зубы мастацтва ў многіх гэтак званых геніяў. Таму мне было напляваць на свае органы. Якая розніца: памру я ў 2031 альбо 2032 годзе? Праўда, раней за 3000 год я аніяк не здохну. Ведаю.

Падчас перформанса, у самы нечаканы момант, я прахрыпеў адзін верш:

Пралетарскае лета Пралетарская клетка На вулкі звалілася дыктатара кветка Я жыву ў гэтым вялікім горадзе -дырыжаблі У маёй галаве суцэльныя пункціры і штампы
***
учора ў клубе «Чатыры апельсіны» я згубіў верш і свой адзіны зуб адзінае джала ад якога крывя нараджалася а пасля засыхала цяпер я з сінякамі сяджу калмыкам трэскаю халву і хапаюся з бадуна за галаву у маім малаткастым пашпарце ёсць запіс - беларускі грамадзянін не - лухта - я як Каха - грузін я наогул таджык а хутчэй - я дэ-біл я біўся галавой аб парэнчы кранта швораны маршовыя цяпер - я творца сусветнага маштабу у мяне рукі сінія пасля клуба апельсінавага 25 лютага 2000