Выбрать главу
ЛЯТУНЫЦЫ СТРАШЭНЦЫ
Я ганяю зграі афрыканскіх мух! мух ганяю ганяю мух Я ганяю тоўстых афрыканскіх мух! мух ганяю зграі мух Я не бачу афрыканскіх мух! мух ганяю тоўстых мух Я ганяю ганяю ганяю афрыканскі дух! дух ганяю ганяю мух
РOSTSCRIPTUM ПIЦЕРСКАГА ПАДАРОЖЖА
барадатыя хлопчыкі палілі гашыш статуі перакусвалі заkатыя шышкі якія стукаліся аб заводскую галаву Пушкіна меднага сябра вуліцы душнай якая мікрасхемай патанала пад абцасамі новага героя што смактаў зялёную цацу вітайце! вітайце! тапографа ў каптанцы не кацапа - бульбаша з чапляй плячыма паціскалі рэстаранныя ахоўнікі рудымі зубамі перамолваючы чыпсы ахвотна іх фота цяпер у рамцы на падваконні там дзе кветкі і велікодныя коканы 2001
***
бачыш я ў гаштаках танчу амерыканскае танга у маім носе кальцо у вушах слыхавыя апараты зубы мае вывальваюцца і шлёпаюцца гукам даміно сківіцы я ўжо прыхаваў розных памераў і афарбовак ашыйнік з ланцугом таксама маю зірні на мой пупок круглы ружовы з украпінамі бурштыну ў ім будзе таксама кальцо а тутэйшыя сцены я пакрываю іерогліфамі у гэтай камеры N5 асветленай дзіркамі і клятчастымі ліхтарамі гаўкаю гаўкаю гаўкаю 1997
Я

У мяне сёння дрэнны настрой! Я забіў бройлера. У мяне баліць сэрца падшыпнікавае і ролікавае! Я хачу кашы! Каб многа-многа было кашы! Бо я плаваць хачу ў кашы. Я буду кашыстай рыбінкай. У зубах маіх карабіны. Гэткі валасаты, крыху лускаты, махаю плаўнікамі. Вас пужаю. Жадаю быць. Бо не быць дрэнна. Ха-ха. Галава мая алігафрэнная. Таму рыхтуйце манку, грэчку, геркулес і рыс! Гэта закуска пад кіпарыс.

1997

ТАЎСТУНОВАЯ ПЕСНЯ
Жоўтыя цаглінавыя кракадзілы пнуцца да мяне штурхаюць мае красоўкі (краны і сокі) сваімі бакамі бочкамі Я люблю гэтыя прыродныя маторы У іх вочы спелыя зоры (як у Аўроры) Гэтыя цаглінавыя кракадзілы (цягнуць гліну) сапраўдныя горы (няма іншай флоры) Таму дайце мора соку гэтым няшчасным таўстунам (тупат тайфуну будзе недзе там) 29.03.1999
ХТО ПАРАЗІТ НА ЦЕЛЕ ЧАЛАВЕКА?
Мае зубы жалезныя прыгожыя Разгрызуць і гранату. Іх кладу я ў шклянку гранёную, Паласкаю рэчывам смачным. Зубы мае — як мачты. Праз іх выпаўзаюць словы. Зубы чухаюць калматыя бровы. У люстэрку на твары Яны — як нейкая мара Для чалавека-кальмара. Не. Ну, праўда, чаму я не катэр? Ну чаму я не крэйсер? Ну чаму я не глісер? Ну чаму я не шкіпер? Бо ў душы я вялікі марак. У нядзелю пад піва там рак. Мае зубы жалезна-прыгожыя. Выціраю іх цёплай рагозай. I нашу іх у торбе дарожнай, Калі еду ў Рым Альбо Крым. Не, ну чаму я не шкіпер? Ну чаму я не катэр? Я чамусьці — як нейкі бязногі маляр У чалавека-кальмара, Які сядзіць на плячах I марыць, магчыма, Вырваць і забраць мае зубы. Шатанскія рубы. Цудоўныя буры. 26 ліпеня 1999
***
шкляныя кветкі нервова паліваю шапатаныя весткі як ранеткі гляджу праз попельніцу на мінеральныя шары грымяць песню бранзалеты паненкі Сулемы МЫ НЕ ЛЫСЫЯ МЫ 3 МЫСА ШМІДТА У НАС КВАДРАТНЫЯ ПЫСЫ на патэльні дэвізы пасопваюць сытыя ды я хачу высмактаць кроў сусвету і зняць для палёту галаву з шамана брыво брытвіны вые на крывых шыях я кажу не чапляйце маю шаблю я зразаю душу па самую шайбу ідадаю у сусвеце мае вершы як сола я пасыпаю раны содай
1999