Выбрать главу
***
сіняе вока варыцца і плавае як сом з бульбай і цыбуляй і яйка ўзвышаецца як мыс сіняе вока плавае як падводная лодка як згаслы марскі ліхтар У ім хаваецца магічная энергія-хмара гэта для страўніка літаўры страва для чорнага здароўя тутэйшае вока качаецца ў вадзе як параненая рысь стравок які блішчыць патаемным экслібрысам 1999
***
Пляшку з мінералкай папрасіў прапіты чалавек але на жэлацінавым моры няма патрэбы ў тары малюскі не растуць у шампанскім іх выцягваюць з неба шампурамі глядзець на гэта трэба праз запацелае пэнснэ
1999
***
Пункцір дарогі Таполі пух я паядаю салодкіх мух рыфмую белыя шары дзьмухаўцы з кайфам у мантыі марыхуанай наркатычныя зоркі стыкуюцца наркатычная прырода спалучаецца а рыфма фантастычная загінаецца пункцір дарогі Таполі пух я паядаю халодных мух рыфмую рух
1999

ВОСЬ ГЭТКІЯ ГАДАСЦІ

мікробы рухаюцца роўнымі шыхтамі на іх галовах шлемы з рагамі а тут Заўважце у літаратара Серабракова творчая лысіна ён піша пасквілі на Бум-Бам-Літ Віша і Сіна пайду і задушу пачак шакаладнага пламбіру пломба на скрыні даўжынёй з кіламетр свяцілася як металічны лом Кісліцына сказала Ты - алігафрэн
я сказаў кісла - Ты без настрою беларуская літаратура - гэта фрэнч у мікробах ёсць свой смак калі на пломбы ставяць штамп 20 лютага 2000
МАРАЗМАТАРАМ ЛІТАРАТУРНАЙ ТАРАЙ ПА ГАЛАВЕ!

У Менску, у 1999 годзе я купляў труну. Дзеля гэтай місіі я зафрахтаваў двух сябрукоў — Буль Жы і Самбу Серабракова. Як літаратурны кансультант Саюза беларускіх пісьменнікаў я вырашыў: савецкія мазгі варта пасыпаць мыш’яком і сульфатамі Ша! Менавіта таму мая труна выступіла у ролі антыбіётыку! Мая сасновая дзяўчына! Душы маёй чырвоная ліска!

Але як цяжка было цягнуць гэтую прастытутку!.. Гэтую чырвоную суку!..

Серабракоў з накрыўкай выглядаў цыклопам з бомбай. Я і Буль Жы неслі саму труну. Цягнулі тупую сястру трутняў. Валачылі сырую тонную медузу. Абліваліся мядовым потам. Лаяліся, палілі, пілі піва і пляваліся. I калі думалі, што здохнем... прыйшоў тралейбус. Мы туды загрузіліся і паехалі. Серабракоў адразу засерабрыўся, Буль зажыбуліўся, а я пакрыўся вішнямі. Гэтак мы пражылі да вакзала. Праўда, па дарозе з тралейбуса вынеслі пару чалавек дагары нагамі... А так — цішыня... Толькі гадзіннік істэрыкі пікае. А ўжо ад чыгуначнага вакзала да сталічнага Дома літаратара труну мы цягнулі на сваіх трамвайна-тралейбусных руках. Выжылі. Пра гэта напісалі многія беларускія выданні. Да прыкладу, газета «Вечерний Минск» асвятляла гэтую падзею з падрабязнасцямі. Зайздроснікі пляваліся слінай і атрутай. Іх вушы пакрываліся бародаўкамі. Бо я свідраваў іх мазгі жывой літаратурай. Арматурай абкладаў іх закасцянелыя думкі. Ша! Атрымалі, маразмааматары?!

СКУРА СЯРОД СЦЮЖЫ
Сяджу ў чырвонай труне і каву тронную п'ю і думаю пра дрывасека Што засек мяне-трутня утульна мне Бо вакол нябесная рунь Таму і грукаю зрздчас зубамі зрэдчас рукамі зрэдчас нагамі Гучней музыкі Бо пахаванне Змія Віша шаманская гульня ля-ля ля-ля ля-ля ля рукі над маёй галавой радасным часам з квасам халвой над чырвонай шаманскай труной

***

Зноў мае вочы вылецелі наперад, нібы більярдныя шарыны. Мільярды шыпучых шынаў пусцілі пад сякеру. Будзе смачная шынка. I не было сітуацыі парадоксу. Паўсюль былі баксёры. У гэты момант стары Тык калаціўся і клікаў на дапамогу. Гэта было ў цэнтральным моргу. Урэшце пачалі збірацца розныя паэты і пісьменнікі. У іх былі перакручаныя твары, як кружэлкі ад газавай гарэлкі. Я раблю адзін цікавы жэст рукой — і ўсе палохаюцца. Застаюцца толькі халодныя лохі. Я застаюся без сведкаў злачынства. Да мяне пачынаюць выскокваць з зямлі кактусы — гэта нагадвае ўспаміны...

1996

***

Я прачнуўся праз сто гадоў, паглядзеў на спарахнелыя косткі старцаў. Дзёўбнуў вуснамі дзяўчыну ў вуха. Паеў фінскай юшкі. Запусціў ваўчок — металёвую медузу. Восы палосамі. Там недзе гулялася восень. Хацелася песні. Я папрасіў пісталет і кастэт для пенсіі. Мне было ўсё да фені.