“Кухарка замужам” А.Сафронава, 1962 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Кухарка” А.Сафронава, 1961 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Любоў Яравая” К.Транёва, 1951 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Людзі і д’яблы” К.Крапівы, 1975 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Меч і зоркі” Ю.Чапурына, 1966 г. Рэжысёр А.Калабанаў.
“Мой сын” Я.Мазо, 1963 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Навальніца будзе” А.Золака, 1981-82 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“На бойкім месцы” А.Астроўскага, 1967 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“НЗ” на хутары Дубкі” М.Віннікава, 1970 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Няроўны шлюб” Б.Рацэра, У.Кастанцінава, 1981 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Нячыстая сіла” Г.Стафанскага, 1959 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Палкоўнік неспакойнай службы” А.Прэабражэнскай, М. Баран, 1959 г.
Рэжысёр М.Фрыдман.
“Памятайце іх імёны” П.Салюка, 1970 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Паўлінка” Я.Купалы, 1968 і 1986 г.г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Папараць-кветка” І.Козела, 1976 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Перабежчык” А.і П.Тураў, 1965 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча, 1977-78 г.г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Платон Крэчат” А.Карнейчука. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Прахадны бал” Б.Рацэра, У.Кастанцінава, 1983 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Прымакі” Я.Купалы. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Разбег” Ю.Сохара, Р.Смольскага, 1973 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Разлом” Б.Транёва. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Святы і грэшны” М.Варфаламеева. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Сталінградцы” Ю.Чапурына, 1974 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Сумленне” А.Паўлавай, 1965 г. Рэжысёр В.Пазнякоў.
“Сын” К.Турава. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Таблетку пад язык” А.Макаёнка, 1977 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Трывога” А.Петрашкевіча. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“У бэзавым садзе” Ц.Саладара. Рэжысёр М.Фрыдман.
“У добры час” В.Розава. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Улада цемры” Л.Талстога, 1984 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Халімон камандуе парадам” У.Сауліча, 1987 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Чужое дзіця” У.Шкваркіна, 1964 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Шляхі-дарогі” А.Фёдарава, 1948 г. Рэжысёры А.Бялоў, М.Фрыдман.
“Шторм” Б.Біль-Белацаркоўскага. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Эшалон” М.Рошчына, 1985 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Юнацтва бацькоў” Б.Гарбатава, 1958 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Ягор Булычоў і іншыя” М.Горкага. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Я хачу дамоў” А.Тур. Рэжысёр М.Фрыдман.
Ад тэатра-студыі – да драматычнага тэатра
У другой палове 1980-х гадоў я часта заходзіў у новы будынак Слонімскага раённага Дома культуры. І бачыў, як Мікалай Фёдаравіч Варвашэвіч, разам з хлопцамі і дзяўчатамі, кожны дзень і ўвечары ў пустой выставачнай зале РДК будаваў свой тэатр. Выставачная зала пуставала шмат гадоў. А пасля з дазволу гаркама партыі вырашылі ўсё ж перадаць гэтае памяшканне Варвашэвічу для народнага тэатра. Але потым, калі высветлілася, што Мікалай Варвашэвіч мае намер свой тэатр перавясці на гаспадарчы разлік, забаранілі будаваць сцэну і тэатр. Але тэатр будаваўся. І Мікалай Фёдаравіч мне яшчэ тады паказваў, дзе будзе сцэна, гардэроб, грымёрная. А сам кожны дзень, без выхадных, а іншы раз і без перапынку на абед, працаваў, закасаўшы рукавы. Проста на вачах узнікаў, нараджаўся новы тэатр, які назвалі так: Слонімскі эксперыментальны тэатр-студыя. Нялёгка было ў Беларусі ў 1987 годзе перайсці, як тады казалі, на гаспадарчы разлік. Гэта значыць, пачаць свой бізнес. Ды яшчэ ў нейкім раённым гарадку. І ці рэальна гэта было тады зрабіць?..
Так, вытрымаць прынцып самаакупнасці ва ўмовах маленькага гарадка было цяжка. Але рэжысёр і трупа верылі у поспех. І вера гэта трымалася не на адным энтузіязме. Тэатр вырашыў працаваць не толькі ў горадзе, але і па ўсёй рэспубліцы. Гэтая ідэя спадабалася і чыноўнікам у Міністэрстве культуры БССР. Але на месцы, у Слоніме, пытанне вырашылася ўсё ж не так хутка, з’яўлялася адна перашкода за другой. І калі ідэю вынеслі на выканкам – выканкам не зацвердзіў пастановы аб тэатры, запатрабаваўшы новыя паперы “зверху”. І толькі тады, калі ўсе дакументы з аблвыканкама, Міністэрства фінансаў і Міністэрства культуры былі прадастаўлены, адміністрацыйныя пакуты тэатр-студыя пераадолеў.
Рэжысёр Мікалай Варвашэвіч акрамя фізічнай працы, актыўна пачаў і творчую. Заробленыя сродкі ад спектакляў выкарыстоўваліся на рэканструкцыю выдзеленага памяшкання, на выраб дэкарацый, на набыццё касцюмаў і аплату штатным работнікам тэатра-студыі. Два з паловай гады за калектывам уважліва сачылі Гродзенскае абласное Упраўленне культуры і Міністэрства культуры Беларусі. А тэатр-студыя не здаваўся, грошай не прасіў, а працаваў і працаваў. Ды й вопыт і практыка былі вялікія.