Выбрать главу

                     радасць,

дзе стоены —

                     боль:

пад зоркай высокай.

Твой голас мяне абдымае.

Тулю

ў далонях бяскветную зёлку.

Каханнем пазначаны —

я ўсё прыгадаю

і ўсё зберагу:

пад зоркай высокай.

Праз досвітак смужны

над полем і сэрцамі

                            ўзносіцца голуб,

быццам галінку алівы,

                        сціскаючы ў дзюбе

слова «кахаю»...

Ужо прызямляйся, гукаю.

1975

ЛІПА

Ліпа, мяккае дрэва,—

гудзенне святочнае пчол,

хаціна,

           поўная птушак.

Развейвалася па Літве,

я бачыў, тваё насенне:

лыжкі ліповыя на стале,

ў каморы ліповыя дзежкі.

У ночвах ліповых

румзае немаўля,

ды, слодыч тваю адчуўшы,

зацмокае ўцешна.

Некалі ўбачу:

                     мужчына,

схіліўшыся над табой,

габлюе, чэша, разьбярыць...

— Раблю,— неахвотна скажа,—

рэч для душы,

                      не для цела.

О дрэва,

поўнае ласкі і чысціні,

столькі вякоў

ты са мною.

1975

ВЯРТАННЕ ПТУШАК

Здаецца, не рукамі да мяне

ты дакранаешся, а — квеценню.

                                               Званчэюць,

калі ты побліз, веснія світанкі.

Пяшчотай ахінаецца душа,

і цела ёй ужо не супярэчыць.

Не брудзяцца агонь, вада і хлеб.

Менш гаварыць або зусім маўчаць

і позіркамі выгадаваць дрэва

з лістотаю любові і жыцця.

Вяртаюцца ўжо птушкі, ўжо ляту

і я ў сінечы любага пагляду,

упарта паўтараючы:

багоў,

якім дагэтуль ахвяроўвалі, забудзем,

ахвяр,

якімі ахвяроўвалі, успомнім.

1974

РАЛЛЯ

Палалі над палямі цэлы дзень

каня і чалавека вочы ў стоме.

Яшчэ далёка так было да хлеба.

Над ворывам замоўклі жаўрукі.

На ўскрайку поля скрозь туман вячэрні,

як птушкі, босыя, ў адных кашулях,

з пяяннем прадзеды ляцелі ў неба.

Благаславёны, хто з зямлі прыходзіць!

Іх сэрцы пахнуць мёдам, малаком,

купаюцца ў слязе іх галубы,

іх рукі, як званы, ўслаўляюць працу.

Ужо лагодны, як баранчык, вецер

бег па зямлі. I стомлена з нябёсаў

каня і чалавека ззялі вочы.

Як палатно на лузе, чысты ты,

лёс чалавечы ў заквітнеўшым жыце.

1974

***

Сястра ціхманая, асенняя трава!

Яшчэ стаіць за лесам тая хата,

якую лашчу згадкамі дасюль.

Пакіньце ў ноч адчыненыя дзверы.

Сястра ціхманая, асенняя зямля!

Напоўнены дажджом сляды баранькі,

і мне нічога ўжо не кажаш ты,

калі, сасмяглы, кленчу перад імі.

Сястра ціхманая, асенняя зара!

I з усяго, што ёсць, дапамажы мне

сабраць свой голас, твар, сваю душу,

каб зноў вярнуцца мне такім, як выйшаў.

1974

***

Так прыгожа гадавалі

Мяне поле, луг, дарога,

так прыгожа вёў за ручку

доўгі добры летні дзень.

Так прыгожа бор ківаўся,

поўны ягад і зязюлек,

так прыгожа адпачынак

у дарозе даючы.

I прыгожа так гучалі