Выбрать главу

Дачакаюся цябе з дзянніцы.

Вось засінела вачам

акно раніцы,

яно расчыняе мяне

для твайго жыцця,

каханне!

I мора ва мне,

і яго спяваючы бераг.

Не аддзяляю таго,

што было,

ад таго, што будзе яшчэ,

нічога не хачу забываць,

цябе сустракаючы

вуснамі: тут.

Хто ідзе па мне,

як па сцяжыне?

Хто з мяне п’е,

нібы з крыніцы?

Быццам кветка

ці птушка.

Апярэнне яе

колеру бога.

1978

ВОСЬ Я — ТЫ!

Толькі не гавары,

што мы незнаёмы.

Рукі, рукі мы,

што стрэліся ў поціску.

Святло мы,

аб якім павінны

ўсім абвясціць.

Вусны раскрыў я табою —

і яны заспявалі.

За табой яны паспяшаюць —

ты маё бясконцае слова!

Бачу: праз цябе

мне бліжэй да сябе.

Вось я — ты!

Ты сцвярджаеш мяне ці не?

Можаш проста кіўнуць галавой.

Толькі не гавары,

што мяне не ведаеш.

Давай пабяромся за рукі,

каб не страшна было,

каб рука Чурлёніса ў нас,

не дасягнуўшы неба,

не высахла.

Каб на нашы сляды

не падалі недаверу

чорныя слёзы.

Выкінь камень з грудзей,

што носіш супроць мяне,

утрымай мяне, нястрыманага.

Чалавек, разгайдай

любові маёй,

маёй веры дрэва.

Вось ты — я!

1978

ГЭТЫХ ДВА СЛОВЫ

Усе зернавыя пасеяны.

Думкі — таксама правеяны.

Зараз і ў склад радковы

вусны пасеюць словы.

А пра ўмалот прамовы

покуль што жаўруковы.

Дзе тая цераспалосіца?

Ды ці ж загон папросіцца

ў шыр тваю, маці Айчына!

Як у гняздо, ўсяліся

ў сэнс гэтых слоў, дзяліся

з братам па-братняму жытам.

А перад тым як мову

зойме, два гэтыя словы

побач, як меч, палажы ты

2

.

1977

ПРЫСВЯЧЭННЕ

Бытаваць табе не балюча?

Пазіраць на другіх не холадна?

Сэрца выгаварыць не цёмна?

Зачарпну з цябе, як з крыніцы,

дабраты і любві, цярплівасці

і рашучасці — слова па слову.

Змочыш імі, як лекамі, вусны,

стане млосна — прамыеш вочы,

і ўтаймуецца боль.

Дзе ні быць ім — дадому вернуцца

нат з-пад шыбеніц, з-пад расстрэлаў.

Рана, позна — ў акно пастукаюць,

як даўней з пасялення ссыльныя.

А сышоўшыся ў гурт, адразу ж

за работу з любоўю возьмуцца

і, калі тут да месца ўзнёсласць,

перад вечнасцю схіляць калені.

1978

ЗАКЛІНАННЕ

Палямі ўздыхні,

Адзавіся лясамі:

Хай будзе вядомым

Тваё невядомае слова.

Ногі ў дарозе.

Дарога — ў заходзячым сонцы:

Хай бачнымі будуць нябёсы,

Ў якія ідзеш ты.

Камень на сэрцы.

На камні птушка.

Хай будзе пачуты

Апошні твой крык.

1977

***

Мабыць, вечар яшчэ ніколі

не глядзеў так пяшчотна ў вочы,

як сягоння. Ён па-бацькоўску

лоб абмацвае — і ў даглядзе

мы расцём, мы ўжо з днём нароўні.

Кожны з нас пасталеў і бачыць,