Выбрать главу

      На нейкай далёкай вярсце.

Будзеш за сонцам імчаць наўздагонкі,

      Рукамі яго вярцець.

Вечар палае полымем жоўтым,

      Гараць твае ідалы ў ім.

Толькі аднойчы па сцэне прайшоў ты,—

      Авацый не будзе зусім.

1962

ГАРЛЕМАЎСКІ МАТЫЎ

Каралі рок-н-рола

I ўсе іншыя, чуйце!

Каму рытм падуладны,

Танцуйце!

У рэактарах жыл

Кроў іграе.

Танец той жа адзін,

Толькі назва другая.

Рэчамі, што грозяць

Задушыць гэты танец,

Танец, быццам кулак,

Танец — рух апантаны.

Рэчы з рэчамі,

Як пылінкі, злучайце!

Нападайце на рэчы,

Нападайце!

Будзьце гучнымі,

Непадобнымі будзьце

I зямлю, як пакоі,

Танцамі абсталюйце.

1963

СПРОБА ЗНАЙСЦІ

1

Я гэтай ноччу ад сябе уцёк,

ад прыцягнення недарэчных рэчаў.

Што прывяду з сабою ў свой куток?

Чаго не маю — прагну з тым сустрэчы.

Што было ўпору — душыць, як пракруст.

Знікчэмнела — чым сам я быў заўсёды.

Нібы на нечы вымучаны густ —

адны і тыя захады і ўсходы.

I так ціхмяна без далечыні.

I так маркотна ў гэтакай ціхмені.

О, да каго звяртацца: адчыні,

што ад мяне схавалася ў зацьменні!..

2

А што я не маю —

                           узруненай роўнядзі нівы

ці горнасці неба,

               з якім дзе калі гаварыў ганарліва?

Ці, можа, не маю

                          турботы штодзённай

ці хатняга ўтулку —

                             і ў хаце сцюдзёна?

О не, я ўсё маю.

Я поўны, як пляшка.

Ды толькі гадзіны варушацца цяжка.

Ды толькі спыняецца час,

                      бы заважкую ношку наклалі.

Ды толькі

               зямля

                        ападае,

                                    як шаля.

3

        Утрымайце зямлю —

трава для яе зелянее.

        Утрымайце зямлю —

для яе карагодзіць завея.

        Утрымайце зямлю —

і для захадаў, і для ўсходаў.

        Утрымайце зямлю —

для людзей і багоў, для іх згоды.

        Утрымайце зямлю —

хто яшчэ разумее

        першародную мову надзеі.

4

Я гэтай ноччу ад сябе уцёк,

ад прыцягнення недарэчных рэчаў.

Што прывяду з сабою ў свой куток?

Чаго не маю — прагну з тым сустрэчы.

Па сцежцы ранняй я сябе дамоў

прывёў плаціць задоўжаныя чыншы.

Круцілася зямля, час цёк ізноў.

Ды іншы ранак быў, і я быў

Ды іншы ранак быў, і я быў іншы.

                                             ІНШЫ

1963

***

Не сядзіцца ў маіх казках прынцу.

Ён, дзівак, шукае іх працягу.

Бедны прынц, ён голы, як той прынцып,

Хоча наталіць шуканняў смагу.

Смешны й добры, носіць ён у сэрцы

Мудрасць, нібы кніжную старонку,

Ды сысці з яе яму няймецца,

Каб, як хлеб, раздаць сябе пароўну.

Ды зямля, што выспела каменнем,

Гоніцца бязлітасна за прынцам,

Кпіць з яго на людзях і нязменна

Ганьбіць прынцаў просты ўзнёслы прынцып.

Ах, зямля! Не любіць яна казак!