Уваходзяць ГЕРЦАГ, ВІЁЛА, КУРЫЁ і ВЯЛЬМОДЫ.
ГЕРЦАГ
Вы што, шаноўныя сіньёры, усе з дома мілэдзі Алівіі?
БЛАЗЕН
Так, паважаны. Мы — яе рэквізіт.
ГЕРЦАГ
З табой я знаёмы даўно. Як пажываеш, прыяцель?
БЛАЗЕН
Так сабе, сіньёр. З ворагамі балюю, з прыяцелямі ваюю.
ГЕРЦАГ
Якраз наадварот: з прыяцелямі ж добра.
БЛАЗЕН
Не, сіньёр, з імі якраз і нядобра.
ГЕРЦАГ
Як жа гэта так? Чаму?
БЛАЗЕН
Таму, сіньёр, што прыяцелі перахвальваюць і сваёй няшчырасцю робяць з мяне асла, а ворагі — тыя шчапаюць праўду ў вочы; яны кажуць: ты асёл. Як бачыце, сіньёр, ворагі дапамагаюць мне ў самапазнанні, а прыяцелі ашукваюць. Так што калі вывады раўназначныя пацалункам, а чатыры адмаўленні роўныя двум сцвярджэнням, то і атрымаецца, што з прыяцелямі мне дрэнна, а з ворагамі добра.
ГЕРЦАГ
Дык гэта ж выдатна!
БЛАЗЕН
Не, сіньёр, слова гонару, выдатнага тут мала, хоць і вы мелі ласку назвацца маім прыяцелем.
ГЕРЦАГ
Але са мной табе не павінна быць блага. Вось залаты.
БЛАЗЕН
Сіньёр, не было б двудушнасцю, калі б вы ўдвоілі вашу велікадушнасць.
ГЕРЦАГ
О, ты даеш мне благую параду.
БЛАЗЕН
Я ўсяго толькі раю, каб ваша шчодрасць параіла вашай плоці і крыві злазіць у кішэню па добрую параду, сіньёр.
ГЕРЦАГ
Добра, хай будзе па-твойму, вазьму на сябе грэх двудушнасці — вось табе другі.
БЛАЗЕН
Prima, secundo tertia — добрая гульня. I ёсць старая прымаўка: бог тройцу любіць. У музыцы ж таксама — тры ступені гамы, тры тэрцыі, у паэзіі — тры стапы — тэрцыны, ды і царкоўныя ж званы бомкаюць у тры інтэрвалы: бом-бом-бом.
ГЕРЦАГ
Больш грошай ты ў мяне не выжартуеш ні тэрцыямі, ні тэрцынамі. Аднак калі б ты далажыў сваёй гаспадыні, што я прыбыў, каб пагаварыць з ёю, і прывёў бы яе з сабою, мая шчодрасць магла б зноў абудзіцца.
БЛАЗЕН
Згода, сіньёр, толькі, калі ласка, пакалышыце сваю шчодрасць, пакуль я не вярнуся. Я іду, сіньёр, але вы не падумайце, што мяне падганяе грэшная сквапнасць. Значыць, мы дамовіліся: няхай ваша шчодрасць, як вы кажаце, крышачку прыкар-хне, а я вярнуся і зараз жа яе разбуджу. (Выходзіць.)
ВІЁЛА
О, ваша светласць, гляньце: вунь марак, Што ўратаваў мяне.
Уваходзяць АНТОНІА і ЎРАДНІКІ.
ГЕРЦАГ
1-шы ЎРАДНІК
ВІЁЛА
ГЕРЦАГ
АНТОНІА