Выбрать главу

– Холадна, – ціха сказала Віка, пакуль яны павольна ішлі да будынка.

Адкрыўшы дзверы, яны зайшлі ўнутр. Пахла свечкамі і чымсьці накшталт ладану, паветра было як быццам бы густое і цяжкае. Злева быў праход на другі паверх. Туды вяла крутая лесвіца. Пастаяўшы, моўчкі ў нерашучасці, маладыя людзі пераглянуліся.

– А… – пачаў Мечык, але ў гэты момант на лесвіцы паказалася постаць чалавека ў дзіўнай шапцы, насунутай на твар.

Чалавек зрабіў траім гасцям гэтага загадкавага дома знак рукой, і пайшоў наверх. Сябры зноў пераглянуліся і пайшлі сьледам за чалавекам, які павольна падымаўся па рыпучай лесвіцы. Іх крокі здаваліся гучнымі, а старыя прыступкі не толькі парыпвалі, але і, як быццам, злёгку прагіналіся пад іх нагамі. Паход наверх заняў усяго некалькі імгненняў, але здаўся сябрам вельмі доўгім. На нагах у чалавека паблісквалі сярэбраныя зоркі, гэта чамусьці асабліва здзівіла Віку, якая не пераставала пільна глядзець на іх.

Нарэшце яны дасягнулі мэты. Перад іх тварамi было даволі вялікае памяшканне, з вокнамi занавешанымі чорнымі шторамі. Тут былi тоўстыя васковыя свечкі ў кароткіх срэбных падсвечніках. Падняўшы галаву можна было ўбачыць невялікі купал.

– Роўна тры гадзіны, – сказаў чалавек, што стаяў у цэнтры залы і трымаў у руках старадаўні гадзіннiк на ланцужку.

Па кутах стаяла некалькі маўклівых людзей, з апушчанымі галовамі ў дзіўных шапках, сярод іх быў і праважаты ў ботах са срэбнымі зорачкамі.

– Вам, дарагая пані, я ўжо знаёмы, а з вашымi сябрамi я з задавальненнем закумплююсь. Я – Якаў Панурыш, – сказаў чалавек, гледзячы то на Віку, то на Мечыслава, а затым ён зiрнуў на Уладзіміра, на якім і спыніў позiрк сваiх цёмных, змрочных вачэй. Ад гэтага мінскі госць злёгку зморшчыўся і ўдыхнуў глыбей сухое паветра цёмнага пакоя.

Мёртвая цішыня павісла ў памяшканні, чуваць было толькі патрэскванне свечак. Так працягвалася даволі доўга, пакуль Панурыш рэзка не зачыніў вечку гадзіннiка, прымусіўшы Віку мімаволі здрыгануцца ад пстрычкі гэтай срэбнай вечкi з прыгожай залатой літарай P і маленькай, выкладзенай дробнымі дыяментамі, кароннай.

– Да справы, – нягучна, але чамусьці з пагрозай, сказаў Панурыш. – Вы граеце ў гульню, а я буду вас накіроўваць, каб вы маглі… – тут Панурыш памаўчаў секунду, – выйграць, тое, што вы павінны.

Пры гэтых словах Якаў усміхнуўся сябрам, паказаўшы драпежны выскал магутных пярэдніх зубоў.

У гэты момант на Мечыслава нарынулася нечаканая нават для яго самога лютасць. Ён злёгку прыстукнуў нагой і, цэдзяцы кожнае слова, зло сказаў:

– Вы дазволілі сабе пакрыўдзіць дзяўчыну і за гэта…

– Напэўна вы хочаце сказаць, што я за гэта адкажу, дарагі Мечыслаў, – перапыніў яго Панурыш.

– Вы думаеце, што гэта нармальна так сябе паводзіць? – спытаў дрыготкім ад гневу голасам Мечык.

Некаторы час Панурыш маўчаў, насмешліва гледзячы на сяброў ад чаго ўсім тром стала няёмка. Віка прысунулася бліжэй да Мечыка. Падняўшы вочы ўверх, Якаў тут жа апусціў іх назад і загаварыў павольна і злавесна, вельмі нізкім, хрыплаватым, голасам.

– Рыцар Salsinatus імёны свае ў трыкутнік склаў. Пастаў абраных па імёнах на месцы іх у дзень прыходу рыцара ў свет зорная карта яго сонцам на сонца пакажа ў імёнаў трыкутнік. Адказ у імёнах абраных складзеных разам атрымаеш ты. На Шуканым знойдзеш яго ў дзень прызначаны.

Сябры былі здзіўлены. Гэты загадкавы і непрыемны суб'ект ведаў тэкст з пергамента… Ведаў на памяць.

– Адкуль вы ведаеце тэкст, – нізкім голасам спытаў Мечык.

Панурыш усміхнуўся і, памаўчаўшы імгненне, павярнуўся да сяброў спіной, пры гэтым ён склаў рукі на паясніцы. Затым павольна павярнуўся да трох маладых людзей і, перастаўшы ўсміхацца, спакойна сказаў:

– Я мяркую, вам усім павінна быць цікавей, што ж значыць гэты тэкст. Сёе-тое вы ўжо зразумелі, але шмат што вам яшчэ трэба будзе пазнаць.

Пляснуўшы ў далоні Панурыш зноў усміхнуўся і, нахіліўшы галаву набок, дадаў:

– Вы даведаецеся пра ўсё прама зарак.

– Зараз? – вырвалася ў Вікі, якая глядзела не адрываючыся на Панурыша.

– Так! – адказаў той.

Запанавала амаль поўная цішыня, у якой людзі чуюць нават сваё дыханне.

– Такім чынам, слухайце, – раптам сказаў Панурыш, – выбраныя ў тэксце гэта вы самі. Так-так, менавіта вы, дакладней некаторыя з вас – дадаў ён, гледзячы на тое як сябры здзіўлена пераглядваюцца.

– Але… – пачаў Уладзімір.