Выбрать главу

Віка запытальна глядзела на Уладзіміра, але нічога не казала, а толькі злёгку пастуквала пальчыкамі па ляжачай побач кніжцы ў старой цёмнай вокладцы.

– Гэта… гэта мая жонка, – загаварыў мінчанін, – яна сказала, што ў нас дома пажар і што яна бачыла нейкіх дзіўных людзей… Яна выскачыла на лесвіцу і бачыла як нехта стаіць побач і… хмыліцца… А потым ён хутка сышоў…

Уладзімір змоўк і з шумам выдыхнуўшы, працёр далонню лоб, а затым прыкрыў абедзвюма рукамі твар. Пасядзеўшы так некалькі хвiлiн, ён прыбраў далоні і, матнуўшы галавой, хутка сказаў:

– Я думаю, што гэта можа быць небяспечна для жонкі. Што гэта за дзіўныя людзі там? I што гэта за дзіўныя людзі тут? Уся гэтая гісторыя проста нейкі цырк, калі шчыра. Так, я ад вас паехаў, прабачце, сябры.

– У мяне ўжо няма сіл здзіўляцца, – сказала Віка.

– Ты павінен быць з жонкай, а як толькі ўсё высвятліш – зможаш вярнуцца да нас, – прамовіў Мечык.

Віка ўстала і, пільна паглядзеўшы на Уладзіміра, ціха сказала:

– Хадзем, мы цябе праводзім.

Праз хвіліну Віка і Мечыслаў ужо стаялі на ганку дома, а Уладзімір выганяў сваю машыну з варот. Пасігналiўшы на разьвітаньне і махнуўшы рукой, мінчанін адразу ж рэзка даў па газах. Тыя, што засталіся на ганку, яшчэ доўга глядзелі ўслед ліха стартаваўшаму аўтамабільчыку, а затым моўчкі пераглянуліся.

– Хадзем у хату, Віка. І ведаеш, давай ты застанешся ў нас начаваць, – сказаў Мечык.

– Можа не трэба, – мякка паспрабавала адмовіцца дзяўчына. – Я без праблем дабяруся дадому.

– Не, – адказаў гаспадар дома. – Ты стамілася і наогул – лепш застанься тут. Позна! У нас табе будзе добра. Тым больш я бачу, што ты ледзь на нагах стаіш.

Не спрачаючыся далей, Віка зайшла за Мечыкам у дом і праз дваццаць хвілін ужо сядзела на краёчку ложка засланага жонкай гасціннага гісторыка. Яна скрыжавала свае ножкі ў белых шкарпэтках і пільна глядзела на малюнак дывана. У яе галаве праляталі смутныя карцінкі нядаўніх падзей. Нарэшце, стомленая дзяўчына адкінулася на падушку і адразу ж заснула.

У гэты час Уладзімір ужо паспеў заехаць у Шчучынскі раён. Дарога ў бок Мінска ішла праз густыя хваёвыя лясы. Аўтамабіль мінчука рассякаў паветра, а сам кіроўца быў пагружаны ў самыя сумныя думкі. Цяпер ён шкадаваў аб тым, што ўвязаўся ў гэтую гісторыю, хоць і казаў сам сабе, што ніяк не мог ведаць, куды ўсё прыйдзе.

«Толькі б дома ўсё абышлося…» – думаў Уладзімір.

Толькі ён хацеў уключыць музыку, каб адсунуць ад сябе непрыемныя пытанні, як збоку, на велізарнай хуткасці, яго абагнаў аўтамабіль, які ўзяўся як быццам нiадкуль.

– Гэй ты… – вырвалася ва Уладзіміра, але скончыць фразу ён не паспеў.

У тую ж секунду велізарны пазадарожнік трохі скінуў хуткасць і, параўняўшыся з аўтамабільчыкам мінчука, рэзка тузануўся налева, ледзь не стукнуўшы машыну гісторыка.

– Гэй, што гэта… – гучна зароў Уладзімір, адчайна ўціскаючы педаль газу і пільна ўзіраючыся ў атакуючы яго аўтамабіль.

Праз імгненне пазадарожнік паўтарыў манеўр і на гэты раз стукнуў машыну Уладзіміра ў бок. Мінчука з сілай кінула налева і не паспеў ён хоць неяк прыйсці ў сябе як адбыўся новы ўдар, значна мацнейшы, чым раней. Гучны хлапок і скрыгат парушылі цішыню навакольнага лесу.

– Што за справы??? – адчайна выгукнуў гісторык, ліхаманкава спрабуючы прыдумаць, што ж яму рабіць.

Нейкі час абедзве машыны ехалі паралельна, пакуль наперадзе не паказаўся самотны стары жыгуль, жоўтага колеру, з адной працуючай фарай. Чорны пазадарожнік спрытна нырнуў за машыну мінчука і, прапусціўшы жоўтую калымагу, зноў параўняўся са сваёй ахвярай.

– Ды што табе трэба? – прыходзячы ў неўласцівую сабе злосць, пракрычаў Уладзімір. – Ідзі на…

Апошнія словы гісторыка заглушыў гук яшчэ аднаго магутнага ўдару бортам. На гэты раз аўтамабільчык мінчука не ўтрымаўся на трасе і выляцеў на абочыну. Яшчэ ў паветры завальваючыся налева, ён, праляцеўшы не менш пятнаццаці метраў, зваліўся на дах і, праехаўшы на iм, з гучным скрыгатам, яшчэ нейкую адлегласць, з сілай стукнуўся аб сасну. Але велізарны пазадарожнік, выштурхнуўшы маленькую машынку з трасы, раптам таксама рэзка збочыў і зляцеў у бліжэйшыя зараснікі, паламаўшы невялікую бярозку, што расла нездалёк ад дарогі.

Пасля гэтых падзей вакол запанавала поўная цішыня.

Глава 9. Другі сон Вікі

Лiтвакас напружана глядзеў на свайго суразмоўцу. Прамяні сонца пранікалі ў дом і асвятлялі мноства старадаўніх прадметаў, якія знаходзіліся ў пакоі. Міма акна праляцела нейкая вялікая птушка і ў гэты момант гадзіннiк стаў біць…

– Тры гадзіны дня, дарагі сябар, – вымавіў госць Лiтвакаса і дадаў. – Значыць, вы разблыталі галаваломку і лічыце, што гэта ўсё ўсур'ёз?