Выбрать главу

Якаў крычаў і скакаў побач з Вікай, якая ўжо амаль нічога не разумела і балансавала на мяжы прытомнасьці.

– Трыццаць тры! – апошні раз выкрыкнуў Панурыш. – Я парэжу цябе на трыццаць тры кавалачка, замест таго, каб забіць хутка. Прывяжыце яе да алтара.

Прыслужнікі кінуліся да Вікі і, нягледзячы на слабы супраціў дзяўчыны, паднялі яе і кінулі на алтар. Пакуль яго слугі збіраліся прывязаць ахвяру, сам Панурыш выхапіў з-пад адзення кінжал і, імкліва круцячы яго пальцамі, стаў набліжацца да алтара.

– Трыццаць тры, вызначана, трыццаць тры, – паўтараў ён.

Няшчасная Віка, поўнымі жаху вачыма, глядзела на грозячага яе забіць чалавека. Дзяўчыне здавалася, што зараз яна канчаткова праваліцца ў нейкі глыбокі страшны калодзеж, і, завіснуўшы на тонкай грані паміж сном і явай, яна, раптам, убачыла за спіной Панурыша смутную цень. У гэтай цені быў твар, вельмі падобны на твар самога яе выкрадальніка, і цень раптам абвіла ягоную шыю чымсьці доўгім і бліскучым, а затым пачала душыць. У тую ж секунду Панурыш схапіўся за горла і, выдаючы здушаныя стогны, паваліўся на падлогу, а ягоныя разгубіўшыяся служкі адпусцілі дзяўчыну і застылі з выразам поўнага неразумення на тварах…

У той час калі гэтыя падзеі адбываліся ў капліцы, да яе з вялікай хуткасцю імчаўся ў таксі малады гарадзенскі гісторык. Машына была ўжо недалёка ад пункту прызначэння, калі Мечык сказаў кіроўцу:

– Можна мне патэлефанаваць? Дайце тэлефон, калі ласка.

– Такой вось паслугі няма, – адказаў вадзіцель.

– Калі ласка, я заплачу.

– У цябе грошы хоць ёсць за праезд заплаціць? – груба сказаў кіроўца, якога ўвесь час бянтэжыў знешні выгляд гісторыка.

– Дайце мне патэлефанаваць, мне трэба патэлефанаваць у міліцыю, быў напад на чалавека, – настойваў Мечык.

– Калi не пакажаш бабло я цяпер наогул спынюся, – зло адказаў таксіст.

– Дай мне патэлефанаваць! – злосна закрычаў Мечык, адчуваючы прыліў неверагоднай лютасцi.

Гісторык скінуў кофту, у якую была заматала шабля, і накіраваў зброю ў бок кіроўцы. Вочы таксіста акругліліся.

– Добра-добра, хлопец, супакойся, чаго ты? На тэлефон, – зачасціў ён.

Мечык схапіў трубку ды імгненна набраў нумар міліцыі, але ў той момант калі ён хацеў паднесці мабільны да вуха таксі патрос магутны ўдар. Малады чалавек вылецеў наперад, злёгку стукнуўшыся аб крэсла кіроўцы, а тэлефон выслізнуў з рукі і знік недзе пад нагамі таксіста.

– Гэй! Ёлы! – закрычаў кіроўца.

Гісторык павярнуўся і ўбачыў, што за іх машынай, з вялікай хуткасцю, едзе чорны пазадарожнік. Відавочна, менавіта ён ударыў таксі.

Таксіст у паніцы націснуў на тармазы.

– Не спыняйцеся! – крыкнуў кіроўцу Мечык, але было позна.

Чорная машына за імі спынілася. Нядоўга думаючы, Мечыслаў выскачыў з таксі і паляцеў наперад, у напрамку капліцы. Кіроўца таксама адкрыў дзверы і вываліўся з салона. Да яго ўжо ішоў адзін з прыслужнікаў Панурыша.

– Што за дурасць? – выгукнуў таксіст, бачачы, што да яго набліжаецца нейкі чалавек у дзіўным убранні.

У той самы момант гэты чалавек выхапіў шаблю і з размаху секануў кіроўцу, які імгненна зваліўся на асфальт. Адразу пасля гэтага людзі Панурыша натоўпам кінуліся ўслед за Мечыкам.

Уся гэтая сцэна адбывалася на вачах некалькіх праходзячых міма міліцыянтаў. Зразумела, яны адразу спыніліся і пабеглi ўслед за чорнымi людзьмі. Цяпер па вуліцах вячэрняга Гродна, нёсся не па сезону апрануты малады чалавек, з дарогай старадаўняй шабляй, за ім бегла некалькі людзей у чорных строях і з такімі ж крывымі шаблямі нагала, а ўслед за імі некалькі міліцыянтаў, што выкрыквалi загады спыніцца. Мінакі ў поўным здзіўленні застывалі на месцы і цягнуліся за мабільнымі тэлефонамі, каб зняць тое, што адбывалася.

Мечык дабег да капліцы і ўварваўся ўнутр, якраз калі Панурыш валяўся на падлозе, не падаючы прыкмет жыцця, а яго людзі стаялі ў здранцвенні. Гарадзенец убачыў Віку, якая ляжала на алтары.

– Віка, сюды! Бяжы сюды! – крыкнуў малады чалавек.

Дзяўчына паднялася і пабегла да Мечыка. Адзін з людзей Панурыша выхапіў шаблю і кінуўся на гісторыка. Віка ўжо выскачыла з капліцы. Мечыслаў меў уяўленне аб гістарычным фехтаванні і вырашыў прыняць бой. Ён выставіў руку з шабляй наперад. Змераўшы поглядам суперніка, паслугач Панурыша раз'юшана абрынуўся на маладога чалавека. Мечык не мог пацягацца з праціўнікам у сіле i вывучцы, таму пасля некалькіх удараў адступіў да дзвярэй, дзе вораг выбіў з рук гісторыка шаблю і выкінуў яго ў праход, ударам нагі ў грудзі. Мечык кулём вылецеў з капліцы, і ўпаў да ног Вікі, якая замерла ў нерашучасці. Чалавек у чорным выскачыў вонкі, але ён тут жа спыніўся, гледзячы кудысьці за маладых людзей. Тыя таксама павярнуліся і ўбачылі ўжо падбягаючых да капліцы людзей Панурыша, аднаго з якіх якраз дагнаў і схапіў міліцыянт. Адным ударам той скінуў з сябе міліцыянта і занёс над ім шаблю… У гэты момант астатнія міліцыянты адкрылі агонь.