«Дык гэта ж тое, пра што казала Марыся Уладзіміру…»
Памарудзіўшы яшчэ секунду, малады чалавек павярнуўся да Панурыша. Мечык ліхаманкава аналізаваў наяўную інфармацыю і ў душы яго расло падазрэнне. Нарэшце, ён спытаў:
– Вы ведаеце яе? Ведаеце гэтую цудадзейку?
– Каго?
– Адну старую чараўніцу з лесу?
– Гучыць вельмі загадкава, дарагі пан Мечыслаў.
– Так ці не?
– А з чаго вы раптам узялі, што я павінен ведаць нейкую, як вы тут кажаце, чараўніцу?
– Таму што яна ведала пра тое, што вы прыйдзеце да мяне.
– Ну раз яна чараўніца, будзем думаць, што сапраўдная чараўніца, то ёй проста пакладзена лёсам усё ведаць. Так? Ці вы так не лічыце?
Панурыш глядзеў на маладога чалавека насмешлівым позіркам, а той трохі разгубіўся, бо такое простае тлумачэнне чамусьці не прыходзіла яму ў галаву.
– А Марысю я, вядома, ведаю, – дадаў Панурыш, патрымаўшы паўзу.
– Усё-ткі ведаеце? – усклікнуў Мечык.
– Яшчэ б! Мы з'явіліся ў гэтай гісторыі не проста так і пэўным чынам связанны.
– Не разумею.
– Потым зразумееце.
– Дык, чым вы хочаце мне дапамагчы? – спытаў гісторык пасля кароткага маўчання.
– Ёсць адна рэч, якая дапаможа вам адкрыць сапраўдную сілу мяча, а значыць і прайсьці той шлях, які вам прызначаны.
З гэтымі словамі Панурыш дастаў скрутак грубай шэрай тканіны, разгарнуў яго і падняў над галавой нейкі прадмет.
– Вось ён, – сказаў нечаканы госць.
Мечыслаў прыгледзеўся да таго прадмета, што трымаў у руцэ Панурыш. Выглядам прадмет нагадваў марскую ракавіну, але зроблены быў з матэрыялу падобнага на бронзу. Усю яго паверхню пакрывалі дробныя пісьмёны, што ўтваралі своеасаблівы ўзор.
– Той, хто з'яўляецца сапраўдным гаспадаром мяча, можа прыкласці гэты артэфакт да вуха і тады гэтая выдатная ракавіна раскажа выбранніку, што трэба зрабіць, каб абудзіць сілу клінка.
Панурыш памаўчаў і дадаў:
– Ну-ка, праверым…
З гэтымі словамі ён паднёс загадкавы прадмет да вуха і нейкі час моўчкі слухаў. Мечыславу здалося, што на твары яго суразмоўцы адбілася расчараванне, прытым зусім шчырае.
– Я рабіў гэта тысячу разоў, але я не выбраннік і меч не мой, а значыць – я нічога не пачую. Але калі вы сапраўды праўдзівы гаспадар, то з вамі будзе інакш, – сказаў Якаў.
Панурыш зрабіў асцярожны крок наперад, нахіліўся і павольна працягнуў бронзавую ракавіну маладому чалавеку. Мечык, пасля секунднага вагання, прыняў дар няпрошанага госця і пачаў разглядаць тое, што цяпер ляжала ў яго руцэ.
– І чаму вы дапамагаеце мне? – спытаў гісторык, пасля таго, як адарваў погляд ад ракавіны.
– Усё вельмі проста. Мой уласны продак устаў на ваш бок, і выступіў нават супраць мяне – яго прамога нашчадка. Раз я не магу валодаць мячом, значыць, нехта іншы павінен раскрыць усю яго сілу. А я магу дапамагчы гэта зрабіць.
– І адкуль у вас гэтая рэч?
Панурыш паціснуў плячыма і падняў вочы да неба.
– Ад майго продка, зразумела. Ад каго ж яшчэ, – сказаў ён паблажліва.
Мечык моўчкі разглядаў цяжкую ракавіну.
– Ну што ж… Я зрабіў тое, што павінен быў зрабiць. Цяпер мне пара, але я не развітваюся. Мы яшчэ ўбачымся, дрогi пан Мечыслаў.
Прамовіўшы гэта Панурыш разгарнуўся і хуткім крокам пайшоў у бок цэнтру горада. Малады чалавек праводзіў яго позіркам, а затым зноў апусціў вочы на прадмет у сваёй руцэ. Ён быў цяжкім і прыемным навобмацак. Дзіўная, вельмi майстэрская праца!
«Цудоўная рэч!» – думаў Мечык.
Глыбока ўдыхнуўшы прыемнае, напоўненае пахам кветак, паветра вячэрняга горада, Мечыслаў павольна падняў руку, з незвычайным падарункам, і прыклаў ракавіну да вуха…
Глава 4. Сустрэча сяброў
Віка ішла па залітым сонцам цэнтры горада. У гэты час Гародня была асабліва прыгожая. Зеляніна на вуліцах, здавалася, дапаўняла старадаўнюю архітэктуру, а жаркi сонечны шар дарыў мінакам прыемнае цяпло. Усё гэта цешыла гарадзенку, якая рэдка магла дазволіць сабе жыць у родным горадзе. Дзяўчына ўжо была запатрабаваным дызайнерам і вялікую частку свайго часу праводзіла за межамі краіны. На Віцы была кароткая, летняя сукеначка, якую трапаў ветрык, прымушаючы юную асобу часам прытрымваць лёгкую, светла-шэрую тканіна свайго нараду.
Параўняўшыся з Пакроўскім саборам, дзяўчына заўважыла жабрачку, яшчэ даволі маладую жанчыну, знешнасць якой, не гледзячы на паношаную вопратку, не была пазбаўлена ахайнасці, а твар здаваўся прыемным, хоць і змучаным. Віка спынiлася побач з жанчынай і апусціла ў маленькую скрыначку на зямлі манетку самага вялікага наміналу.
– Дзякуй, – сказала жабрачка i паглядзела на Вiку.
Дзяўчына заўважыла, што жанчына вельмі саромеецца і памаўчаўшы імгненне спагадліва спытала: